тэрас без фігі ні да носа. Перавознікі Астр. (НС-ць, 279). Вар. без фігі (без хвігі, без кукіша) ні да носа (ні да носу). ФІГНОС. Фігнос пад нос каму. Груб. Зусім нічога не даць, не атрымаць. Вам за гэта грошы дадуць, а нам – фігнос пад нос. Алекшыцы Бераст. Вар. фігос (фігнос) пад нос. ФІГОС. Фігос пад нос каму. Груб. Зусім нічога не даць, не атрымаць. Фігос табе пад нос, а ні мячык! Той рас мне ні давоў, а ціпер і сам ні палучыш. Бабіна Гродз. Вар. фігос (фігнос) пад нос. ФІГУ. Фігу даць касе. Гумар. Парэзацца (пры неасцярожным вастрэнні касы). Фігу даў касе, кроў ішла. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-5, 266). Фігу з макам. Груб. Зусім нічога не (атрымаць). Фігу з макам ты палучыш, а ні кварціру, глядзі, каб зусім з вочарадзі ні выкінулі. Варняны Астр. ФІЁЛКАМІ. З фіёлкамі. Насмеш. Прыдуркаваты, ненармальны, з дзівацтвамі. – Слухай, а Стась чаму якісь ні такі? – Бо й ні такі, як усе. Ці ты ні знаяш, што ён с фіёлкамі? Ён жа ў домі для нінармальных лячыўся. Стокі Свісл. ● Фіёлкі – параўн. польск. fiołek – 'фіялка', 'дзівацтва'. ФІЁЛКІ. Фіёлкі ў галаве скачуць, цвітуць у каго. Няўхв. Хто-н. несур'ёзны, легкадумны, ветраны. У цібе яшчэ фіёлкі ў галаве цьвітуць, а ты замуш зьбіраяся. Студзенікі Свісл. У гэтай дяўчыны яшчэ фіёлкі ў галаве скачуць. Валеўка Навагр. Што ты яму парадзіш, калі ў яго яшчэ фіёлкі ў галаве скачуць! Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 74). Чаго было ўчора на танцы цягнуцца? Ты ш, сынок, жаніўся і дзетак гадуяш, а ішчэ фіёлкі ў галаве скачуць! Драгуці Воран. (ЗНФ, 74). Німа чаго табе думаць пра замуства, у цібе фіёлкі ў галаве скачуць. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 74). Куды яму жаніцца, у яго яшчэ фіёлкі ў галаве скачуць. Біскупцы Лід. (СГВ, 611). У цябе яшчэ фіёлкі ў галаве, а захацеў так далёка паехаць. Апіта Іўеў. Яшчэ фіёлкі ў галаве, а ўжо замуш сабралася. Алекшыцы Бераст. Іхі хлопяц зарас школу канчая, а ў яго яшчэ фіёлкі ў галаве. Зь дзецьмі гуляя. Лунна Маст. Фіёлкі ў носе мець. Няўхв. Быць упартым, капрызным. От дзе флёндра, а тожа до фіёлкаў у носе мая. Гарэцкаўшчына Ашм. ФІКСЫ. Фіксы скаліць. Груб. Смяяцца, рагатаць. Ты мне тут фіксы ні скаль, нічого смешнаго я ні бачу. Хадзілоні Шчуч. ФІЛАРМОНІЮ. Развесці філармонію. Гумар. Размаўляць моцна, гучна. Забраліся тры бабы ў хаці і разьвялі такую філармонію, што гаш на дварэ чутно. Дарагляны Маст. ФІТ. Фіт канчаніноўскі. Ухв. і няўхв. Пранырлівы, лоўкі, хітры чалавек. Канчаніны – кіломятраў чатыры ад нас. Быў там хлопяц... Фіт празывалі... Быў такі вёрткі і таргаваць умеў... Усюды ўлезіць. Так ужо даўно Фіт канчаніноўскі – гэта калі чалавек усюды ўлезіць, усюды можыць прабіцца і выйсьці сухім з вады. Косцевічы Астр. ● Канчаніноўскі – ад назвы вёскі Канчаніны Астравецкага раёна. ФІЧ. Фіч пад (у) лыч каму. Груб. Зусім нічога не даць, не атрымаць. Віці і Мані – куплю, а табе за ўчарашнюю двойку – фіч пад лыч. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 75). А ты за гэта ў міне нічого ні дастаняш. Табе за гэта фіч пад лыч. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 75). Люся прасіла атступіць пачачак парашку. Фіч пад лыч ёй. Сямашкі Лід. (ЗНФ, 75). Бутэльку яму падавай. Фіч у лыч табе, а ні бутэльку. Новая Руда Гродз. Вар. фіч пад (у) лыч; фічку ў лычку (у лыч). ФІЧКУ. Фічку ў лычку (у лыч) каму. Груб. Зусім нічога не даць, не атрымаць. – Казоў, што прыедзя да вас на кілбасы. Кажа, у кілбасі, што пальцам пхана, натто много вітамінаў, натто палезна. – Чаго захацеў... Фічку ў лычку яму, а ні кілбасу. Навару бульбы, і хай чаўкая. Бабіна Гродз. – Жонка, дай сто грам. – А фічку ў лыч – ты й так языком ні варочаяш. Зэльва Зэльв. Вар. фіч пад (у) лыч; фічку ў лычку (у лыч). Фічку ў нос каму. Груб. Зусім нічога не даць, не атрымаць. Табе ш захочацца, каб я дала табе ладну сукенку, алі фічку табе ў нос за тваё павядзеня. Шашкі Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзны
15 👁