па фандах: паехаў у сваты, а яму атказалі. Красная Шчуч. (ЗНФ, 27). Я табе й казала: ні
йдзі нават, бо сяроўна дастаняш па фандах. Драгуці Воран. (ЗНФ, 27).
ФАНЕРА. Праляцець як фанера над Парыжам. Іран.-гумар. Пацярпець няўдачу.
Зноў праляцела як фанера над Парыжам: на трактар толькі дзявятай буду. Мусі, трэба
каня шукаць бульбу пасадзіць. Дварэц Дзятл. Што ні кажы, а праляцела як фанера нат
Парыжам. Такоя ўжэ ў міне шчасьця. Мацвееўцы Ваўк.
ФАРДУК. Як фардук. Асудж. Неахайны, непрыгожа апрануты. Адзенься акуратней,
а ту як фардук лазіш. Крупава Лід. (Хітр.).
ФАРТУХУ. У фартуху прынесці. Нарадзіць не будучы замужам. Марыліна дачка
прынясла ў фартуху, а тая ні вытрымала пазору ды памярла. Уселюб Навагр.
Вар. прынесці ў прыполе (у пры´пале, у падоле, у падолку, у фартуху).
ФАФАРУ. Даваць фа´фару каму. Сварыцца на каго-н., у рэзкай форме выгаворваць
каму-н. Прахор ж жонкаю ня ладзіць, а дома на яго злуюцца, даюць фафару. Кайшоўка
Карэл. (СБНФ, 75). Вар. даваць (даць) фэёру (фафару, фефяру).
ФЕДЗЯ. Федзя з бомбасклада. Непаваж. Чалавек, які паводзіць сябе нерашуча,
прыгнечана, спалохана. Некі ён Федзя з бомбасклада, паздароўкаяся, а ён голаў угне ў
плечы і ні зная, што сказаць. Галынка Зэльв.
ФЕІ. Феі ў галаве гаспадараць у каго. Няўхв. Хто-н. легкадумны, несур'ёзны. У яго
феі ў галаве гаспадараць, зусім не думае, што кажа. Гальшаны Ашм.
ФЕЙ. Як фей стаяць, хадзіць, сядзець і пад. Паглыбіўшыся ў свае думкі, задуменна,
засяроджана. Што ты як фей стаіш? Хоць бы што сказаў. Чуркі Ашм.
ФЕНІ. Да фені што каму. Жарг. Усё роўна, не хвалюе што-н. каго-н. Тоя, што ты
тут гаворыш, усё яму да фені, ён зробіць па-свойму. Зэльва Зэльв. Мне да фені, што людзі
скажуць, так зраблю, як думаю. Пеляса Воран.
ФЕФЯРУ. Даць фе´фяру каму. Насварыцца на каго-н., у рэзкай форме выгаворваць
каму-н. Але ж і даў свайму хлопцу фефяру, будзя знаць, як другі раз бзыкаць на дзеда.
Свіслач Гродз. (СНМ-2, 62). Вар. даваць (даць) фэёру (фафару, фефяру).
ФІГА. Да фіга´ і трошкі чаго. Зніж. Вельмі многа чаго-н. Шукаю дзе зарабіць, бо
даўгоў да фіга маю. Алекшыцы Бераст. – Табе на сёньня ці многа работы? – Ой, да фіга
і трошкі, кап хоць да вечара ўправіцца. Зэльва Зэльв.
ФІГАЙ. Фігай ні да носа. Іран. Ганарысты, фанабэрысты, самаўпэўнены, задавака.
Як адвучыўсё ў інсьцітуці, так ужэ стаў фігай ні да носа. Дарагляны Маст.
ФІГАРА. Фігара тут фігара там. Жарт. Туды-сюды. На месьцы ён ніколі ні сядзеў –
фігара тут фігара там. Хадзілоні Шчуч.
ФІГІ. Без фігі не падыдзеш (не падходзь) да каго. Іран. Хто-н. ганарысты,
фанабэрысты, ставіць сябе вышэй за іншых. Быў чалавек у канторы, да яго без фігі не
падыдзяш. Косцевічы Ваўк. Да Гэлінай Люткі бяс фігі ні патхоць, гаварыць ні хоча
нават. Ашмянцы Шчуч. Вар. без фігі (без хвігі) не падыдзеш (не падходзь).
Без фігі ні да носа (носу). Іран. Ганарысты, фанабэрысты, самаўпэўнены, задавака.
Ён у нас бес фігі ні да носа, абы с кім гаварыць ні будзя. Крывічы Зэльв. Сьцяпан як купіў
машыну, то зусім стаў бес фігі ні да носа. Зэльва Зэльв. Ён чалавек без фігі ні да носа,
гаварыць будзе ні с кожным. Талькаўцы Ваўк. Пажыла год у горадзе, то зараз без фігі ні
да носа, хоць раней у адной вёсцы жылі. Купіск Навагр. Ні пайшла за таго хлопца, а вельмі
ш харошы быў, ды ўжэ ш нічого ні зробіш, бо яна такая, бес фігі ні да носу. Чураі Дзятл.
Два браты... Сьцяпан хлопяц як хлопяц, а Васіль бес фігі ні да носу. Замасцяны Шчуч. Хіба
ш яму цяпер са мною гаварыць? Ён ш у нас бес фігі ні да носа. Верцялішкі Гродз. Як да яе
за чым прыйдзяш, дык бяс фігі ні да носа. Адразу гонар свой напаказ. Дзеравянчыцы Сл.
Ганьбіста гэта дзеўка, бяс фігі ні да носу. Стральцы Маст. (СРЛГ, 30). Гэто такая
дзеўка, што бес фігі ні да носу. Райца Карэл. Бранюк гоноровы, даўней лаяліся, біліся, а
Дадатковыя словы
несурёзны
20 👁