стаялі, мне аж галава разбалелася. Пеляса Воран. Вар. на вушах (на ўшах) стаяць
(хадзіць).
УШВАЛАК. Як ушва´лак тоўсты. Вельмі (тоўсты). Ён тоўсты як ушвалак, чуць
ідзе. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-5, 255).
УШМІ. Слухай ушмі а рот зажмі. Уважліва, не перабіваючы (слухай). А ты слухай
ушмі а рот зажмі, то ні трэбо будзя перапытваць. Стокі Свісл.
УШЫ. Ажно ушы ў трубку скручваюцца. Становіцца непрыемна, прыкра слухаць
што-н. брыдкаслоўнае, шматслоўнае, пустое. Цябе так брытка слухаць, ажно ушы ў
трупку скручваюцца. Трабы Іўеў. Вар. аж, ажно вушы (ушы) у трубачку (у трубачкі, у
трубкі, у трубку) круцяцца (скручваюцца, скруціліся).
Па ушы. Вельмі моцна (забрудзіцца). Пайшла я ўчора напрасткі па полі. Як улезла ў
грась па ушы. Кругом, пэўна, хучэй абышла п. Мацвееўцы Ваўк.
Ушы растапырыўшы слухаць. З вялікай цікавасцю, прымаючы ўсё сказанае на веру.
Мой мужык быў такі ўжэ даверлівы чалавек, хто што ні скажа, та ён слухая ушы
растапырыўшы. Рудзевічы Зэльв.
УШЫСТКО. Ушы´стко е´дно каму. Усё роўна, без розніцы, не мае значэння для
каго-н. А мне ўшыстко едно, ці пойдзяш ты з намі, ці не. Алекшыцы Бераст. Вар. вшыстко
(ушыстко, фшыстка) едно (една). ● Запазычанне з польскай мовы: wszystko jedno 'ўсё
роўна'.
УШЭЙ. З-за ўшэй і шчокі відно ў каго. Насмеш. Хто-н. вельмі тоўсты, круглатвары.
Ты знаяш, поўнянько дзіцятко, файная такая, але ўжэ як з-за ўшэй і шчокі відно, то гэта
лішня. Стокі Свісл.
УЮН. Як уюн круціцца. Неспакойна, залішне рухава (паводзіць сябе). Вечна гэты
Ігнат круціцца як уюн, ні хвілінкі спакойно ні пасядзіць, некуды спяшаяцца. Дзешкаўцы
Свісл.
Як (што) уюн на гарачай патэльні круціцца. Неспакойна, залішне рухава
(паводзіць сябе). Чаго ты круціса як уюн на гарачай патэльні?! Лунна Маст. Што ты
гэта, Валера, круцісься што ўюн на гарачай патэльні. Шылавічы Сл. (СГВ, 612). Дзе ты
яго там знойдзеш, ён жа як уюн на патэльні, заўсёды некуды бяжыць, круціцца. Ашмяны
Ашм.
~ Ф ~
ФАЛЬДЫ. Фальды на грудзях збіраць. Дзіц. Навучыцца варушыць, матляць рукамі.
Пра немаўля. Мой Валоцька ўжэ фальды на грудзях зьбірая і сьміецца так файна.
Першамайск Шчуч. ● Фальды – зборкі, складкі; параўн. польск. fałda 'тс'.
ФАМА. Як Фама на воўне зарабіць. Вельмі мала (зарабіць). Зарабіў як Фама на
воўне. Глядавічы Маст. (ППФВ, 29).
ФАМУ. Біць Фаму за Яраму. Вінаваціць таго, хто на самай справе вінаватым не
з'яўляецца. Ты разьбярыся добра, хто тут вінен, а потым гавары, ні бі Фаму за Яраму.
Старынцы Бераст.
ФАНАБЭРЫ. Фанабэры ставіць (строіць). Капрызнічаць, злавацца, упарціцца. Чаго
ўжэ ціпер фанабэры ставіш? Ніхто ш табе ні пярэчыць, робіш, што хочаш. Мацвееўцы
Ваўк. Яго чэрці падштурхваюць, і ён фанабэры строіць, робіць ні так, як трэба. Пасека
Дварчаны Воран.
ФАНДАХ. Дастаць па фандах. Іран. 1. Атрымаць наганяй. Баба, кажуць табе: ні
пырскай п'янаму ў вочы, а то дастаняш па фандах, будзяш потым каяцца. Голдава Лід.
(ЗНФ, 27). От дастаў Міша па фандах ад рыбакоў! Я бачыла, як ён уцякоў ад іх. Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 27). 2. Не дабіцца жаданага, атрымаць непрыемнасць. Наш Ыгнась дастоў
Дадатковыя словы
зяўляецца, пянаму
15 👁