Но ўсё раўно – шэсьдзесят тысяч заплаціла. Шчучын Шчуч. (ХБД, 489). Бывало, мароз
трашчыць, бацько мне кажушка пашыў, а калені ўсё раўно сінія з холаду. Альшаніца Івац.
(ДСК, 263).
УСІХ. З усіх чатырох панесці, пабегчы і пад. Наўскач, галопам. Пра каня. Каня
загелзаў, каб ні панёс з усіх чатырох. Даўгаполічы Зэльв. (СНМЗ, 45). Моцна не едзь!
А то як панясе ён цябе з усіх чатырох, то парастрасае і воз, і вас усіх пазабівае. Крывічы
Зэльв. (Стэц.-1, 184).
УСРАЧКІ. Да ўсрачкі напіцца. Груб. Вельмі моцна, празмерна (напіцца спіртнога). Ён
ш ні можа выпіць чарачку, і на гэтым – стоп, яму ш трэба напіцца да ўсрачкі. Зэльва Зэльв.
УСТРЭЧЫ. У першай устрэчы. Дваюрадны. А мой брат у першай устрэчы ў
парцізаны пашоў. Рутка ІІ Навагр. (ДМГ, 217). Вар. у першай стрэчы (устрэчы, стрыі).
УСЦІХАТ. Усці´хат бярэ каго. Каму-н. становіцца страшна, вусцішна. Што ціпер у
сьвеці робіцца, як паглядзіш цілівізар, то ўсьціхат бярэ, б'юцца, страляюць, забіваюць,
хай Бох бароніць. Шчорсы Навагр. Вар. сціхот (усціхат) бярэ.
УСЫПАНА. Аж усыпана чаго. Вельмі многа чаго-н. Пра дробныя прадметы, густа
размешчаныя на чым-н. Яблыні павырасталі, а ні авацуюць [пладаносяць], цвету аж
усыпано, а яблыкаў німа. Круглікі Гродз. (СНМ, 9). Папінка нівелька, але ўрадліва,
яблыкаў на ёй як усыпано. Батароўка Гродз. (СНМ-2, 165).
УСЮДЫ. Усюды поўна каго. Ухв. і няўхв. Хто-н. вельмі рухавы, актыўны, энергічны.
Нідзе бес цібе ні абыдзяцца, усюды цібе поўна. Лагады Шчуч. Дзе б ні палянуў, усюды цябе
поўна. Задвор'е Зэльв. Чаму ты за ўрокі ні сядзеш, чаму цябе ўсюды поўна?! Малыя
Вайшнарышкі Ашм. Тры гады ў натэрнаце рабіла. Усюды працавала, усюды міне поўна
было. Пераганцы Воран. (ДМГ, 100). – У якой ты ўжэ, Карынка, бабы будзяш, як мамка
вучыцца паедзя? – У бабы Лены і бабы Ані. – О, як добро – і там, і там, усюды цібе поўно.
Лунна Маст. Вот поўпрык [малое дзіця], усюды ён улезя, дзе трэбо і ні трэбо, усюды яго
поўно. Адэльск Гродз. (СНМ, 112). Сын мой такі кіткі, што ўсюды яго поўно. Азярніца
Сл. (СРЛГ, 58). Гэто ні хпопяц, а некі ззарві-галава, усюды яго поўно, усюды улезя. Свіслач
Гродз. (СНМ, 60).
УТОРЫ. Лёгкі на ўторы. Лёгкіх паводзінаў. Зінка лёгкая на ўторы, па ёй вунь колькі
мужыкоў сьлінку пускае. Чамяры Сл.
УХУ. Як у боскім уху ціха. Вельмі (ціха). Калі ні зойдзеш у хату, зафша [заўсёды]
ціха як у боскім уху, не скажаш, што і дзіця гадуецца. Бастуны Воран. Вар. як у божым
(боскім) вуху (вушку, уху).
УЦІХУ. Без уціху. Несціхана. Але ж плача бяз уціху, няма на цябе няматы.
Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 313).
УЦЯЦЬ. Ні (ані) уцяць ні ўзяць у каго. Няма абсалютна нічога, ніякага запасу ў
каго-н. У іх жа ні ўцяць ні ўзяць, у гультаёў гэтых. Залацеева Зэльв. Дажыліся, што ні
ўцяць ні ўзяць, хоць зубы на паліцу палажы. Граўжышкі Ашм. Ані ўзяць ані ўцякаць.
Лікоўка Гродз. (СНМ, 177).
Як уцяць. У меру, колькі трэба. Як уцяць хваціла. Мыто Лід. (СПЗБ-5, 251).
УЦЯЧЭ. Не ўцячэ. Нікуды не дзенецца. Ні бойса, ні ўцячэ тваё кіно, палядзіш другі
рас, а ціпер памажы бацьку. Бабіна Гродз. Не ўцякуць твае буракі, а ты садзіся і
пасьнедай як чалавек. Першамайск Шчуч.
УЧАРАШНЯГА. Пасля ўчарашняга. З прычыны папярэдняй выпіўкі, перапою.
Пасьля ўчарашняго так галава баліць, і нашто было столькі піць, сам ні знаю. Бабіна
Гродз. Яны ўсе пасьля ўчарашняга сьпяць як макам апояныя. Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 89).
УШАХ. На ўшах стаяць. Няўхв. Вельмі сваволіць, дурэць; рабіць што захочацца.
Звычайна пра дзяцей. Патходжу пат хату, чую, што на ўшах стаяць мае хлопцы. А як
зайшла, бачу: там і Мікітавы двоя. Нача Воран. (ЗНФ, 47). У хаці ні ўседзяць, як дзеці
пазьяжжаюцца, на ўшах стаяць. Мацвееўцы Ваўк. Дзеці сёньня цэлы дзень на ўшах
Дадатковыя словы
бюцца, задворе
16 👁