ўра падымалі. Бабіна Гродз. Наліваюць чаркі маладым, зычаць ім дабра, шчасця,
падкідваюць, пасадзіўшы на зэдлік, на ўра. Заполле Івац. (ДСК, 221). Маладых і
дружбантоў частуюць і падкідаюць на ўра. Заполле Івац. (ДСК, 156).
УРЭМЯ. Урэмя не дрэмя. 1. Гады праходзяць, ідуць; прайшло шмат часу. Праўду
кажуць, што ўрэмя ні дрэмя. Гэта ш мы з вамі ўжэ ні бачыліся, мусі, гадоў сем. Стральцы
Гродз. (ЗНФ, 73). – С кіёчкам ходзіць ужэ наш Касьцевіч, а быў жа ш такі дужы,
быстры. – А што ты хочаш, урэмя ні дрэмя. Ражанка Шчуч. (ЗНФ, 73). 2. Неабходна
спяшацца з выкананнем чаго-н. Ну, дзяўчаткі, урэмя ні дрэмя, пойдзям ужэ падбіраць
бульбу. Пад'ём! Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 73). Усё, усё… Разьвітваюся з вамі, бо ўрэмя ні дрэмя,
а ў міне работы яшчэ дай Божа. Струбніца Маст. (ЗНФ, 73).
УС. Матаць на ус. Цвёрда запамінаць, улічваць на будучае. Тэрас маладыя працаваць
не хочуць, вучы іх не вучы, усё адно, яны мала матаюць на ус. Забалаць Воран. Вар. матаць
(круціць) сабе на вус (на ус).
УСЕ. На ўсе пяць. Вельмі добра, выдатна. Пераехала я сюды, работу знайшла і жыву
на ўсе пяць. Руда Яварская Дзятл.
На ўсе сто. Вельмі добра, выдатна. Пажыў на ўсе сто, а ціпер можна пакавельчыцца.
Ігнаткаўцы Лід. Вясельле было на ўсе сто. Дзеравянчыцы Сл.
На ўсе чатыры. 1. бегчы, гнаць і пад. Наўскач, галопам. Конь як даў на ўсе чытыры,
думалі, вос разьнясе. Бабіна Гродз. Калі немяц дазнавоўся, што хто зь вясковых с
партызанамі страчоўся, таго яны прывязвалі да галобляў за рукі і гналі коней на ўсе
чатэры. Рыскі Шчуч. Сямон гнаў каня на ўсе чатэры, толькі пыл стаўбом. Пескі Маст.
Сядзіш сабе ў сядле, а конь на ўсе чатэры. Ганчары Лід. (МСГВ, 488). 2. падкаваць.
Цалкам: і пярэднія, і заднія капыты (падкаваць). Пра коней. Я сваго Дэраша хачу на ўсе
чатыры паткуць, бо дзераво з лесу буду вазіць. Квасоўка Гродз. (СНМ, 100). 3. бегчы і
пад. Вельмі хутка (бегчы). Пра чалавека. На магілках нешто паказаласо, та ўцякалі на
ўсе чытыры, без духу дахат прыбеглі. Бабіна Гродз. А ён як прыпусьціў на ўсе чытыры.
Левыя Масты Маст.
Не ўсе дома (удома, удому) у каго. Няўхв. Хто-н. прыдуркаваты, ненармальны. Што
ты нясеш? У цябе што, не ўсе дома? Ваўчкі Сл. Што ты, Кацярына, гаворыш? Мо ў цябе
не ўсе дома? Сіняўшчына Іўеў. (СГВ, 600). Што гэтая баба меля, відаць, у яе не ўсе дома.
Малі Астр. Не звязвайцеся, дзеці, з гэтым Колькам. Запусціць якой палкай па вас, і вокам
не міргнеце. У яго ж не ўсе ўдома. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 64). У яе не ўсе ўдому. Солы
Смарг. (СПЗБ-5, 182). Не ўсе дома. Сабаляны Гродз. (СНМ, 188).
УСЕЧ. Ні ўсеч ні ў печ. Няўхв. Нікуды не варты. І ў каго гэто ты такая ўдалася – ні
ўсеч ні ў печ, аш страшно на людзях за цябе, усе пальцамі тыкаюць. Хвалава Карэл. Гэтая
дзяруга ні ўсеч ні ў печ. Гарадзечна Навагр.
УСЁ. І ўсё па ўсім. На гэтым ўсё скончана, канчатковая развязка чаго-н. Наладзілі
следства, доказу ні было – і ўсё па ўсім. Алекшыцы Бераст. Аддай ты яму гэтыя апцэнгі,
і будзя ўсё па ўсём, ні будзяш вінаваты. Бабіна Гродз.
Усё роўна (раўно). 1. Абсалютна аднолькава, тое самае. У нас пякуць бонды і
выхваткі, гэта ўсё роўна. Каралін Зэльв. (МСГВ, 55). А ціпер-то капуста ўжо ні,
галупцы ўсё робяць замест капусты – усё роўна ш там капуста ёсьць. Кальчычы Карэл.
(ХБД, 203). 2. Быццам. Галошы харошыя, як чуі ўсё роўна. Кальчычы Карэл. (ХБД, 200).
Кожны год гэтыя мярнічыя агароды ў людзей мераюць, як усё раўно гэтыя агароды
гумавыя. Альшаніца Івац. (ДСК, 138). 3. Нягледзячы ні на што. Якая ж бедната была!
Усё роўна людзі ставілі румку. Зэльва Зэльв. (ХБД, 450). Як простые этые ніткі,
расцягнуцца ўсё раўно, але ш іншых ні было. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 476). 4. Усё-такі. Ён
палучаў шэссот, но ўсё раўно атдай за кварціру, атдай за газ, сьвет… Янчукі Шчуч.
(ХБД, 477). Яго раніла ў правую ногу і тую, вродзе, ногу залечылі. І ўсё раўно аткрылася
тая балячка. Сарокі Шчуч. (ХБД, 480). Я ш веціран труда. Я цяперака правяла целяфон
Дадатковыя словы
падём
18 👁