УКРАЎШЫ. Як украўшы даць. Няўхв. Вельмі мала, шкадуючы. Але й даў... Толькі
два яблыкі, як украўшы. Лылойці Смарг. Адрэш больш пірага, бо даў як украўшы. Вялікая
Бераставіца Бераст. – То ш табе Лёдзя насеньня пазычала. – Колькі там яна пазычыла...
Дала як украўшы. Пастарыні І Смарг.
УКРЭСУ. Да самага ўкрэ´су. Да канца, да завяршэння чаго-н. (быць, знаходзіцца).
Мой стары як пайшоў на вясельле, дык, як малады, да самага ўкрэсу, аж раніцой вярнуўся.
Зенявічы Навагр. Вар. да самага крэсу (укрэсу); да самых крэсаў.
УЛІВАННЯ. Даць улівання каму. Моцна насварыцца на каго-н., прабраць каго-н.
Хай толькі дахаты заявіцца, от ужо дам уліваня. Наваельня Дзятл. Кап ты яму трохі
даў уліваньня, дык можа і слухаў бы. Турэц Карэл. (СГВ, 587). Такі харошы чалавек, а яна
яму кожны дзень дае ўліваня, кап хоць было за што. Бераставічаны Бераст.
УЛІТЫ. Як уліты. Вельмі адпаведны, якраз па фігуры. Пра адзенне. На табе гэты
касьцюм як уліты. Дварэц Дзятл. А сукеначка ёй якрас, як уліта і туфялькі новыя. Бабіна
Гродз.
УЛІЦЫ. Як на вырванскай уліцы дзе. Няўхв. Вялікі беспарадак, бязладдзе дзе-н. Як
зьедуцца ўсе ўнукі, так у хаця як на вырванскай уліцы, нідзе ні прыляжыш, ні атпачыніш.
Заборцы Астр. Вар. як на вырванскай (варванскай, варварскай, урванскай, абарванскай,
разарванай, рванай) вуліцы (гуліцы, уліцы); як на вырванскай.
УЛОСУ. Да ўлосу. Без шапкі, без хусткі і пад. (хадзіць). Я табе кажу завязвай
хустку! Досіць ужо хадзіць да ўлосу – зіма. Навасяды Ашм. І чаго гэто ты ходзіш да
ўлосу? Холат такі на дварэ. Мякішы Шчуч. Вар. да влосу (да ўлосу). ● Улос – параўн.
польск. włos 'волас'.
УЛЬФЫ. Як Ульфы бязмен справядлівы. Зусім не (справядлівы). Ён як Ульфы
бязьмен справядлівы, а ты яшчэ яму давяраяш, будзяш потым плакаць. Пеляса Воран.
● Фразеалагізм заснаваны на рэальным мясцовым факце. Калісьці жыла жанчына Ульфа,
якая займалася гандлем. Яна мела бязмен, які паказваў няправільна вагу на яе карысць.
УМА. З ума сысці (тронуцца). Стаць псіхічна ненармальным, звар'яцець. А на
старасьці з ума сышоў, і жана яго тожа. Маякі Воран. Мая мама з ума тронулася. Ат
пажару. Янавічы Ваўк. (ХБД, 425).
УМЕ. Круціцца на ўме. Успамінацца, як правіла, з цяжкасцю. Мне круціцца на ўме,
но ні скажу. Парэчча Гродз. (СПЗБ-2, 535).
На ўме каму. З'яўляецца мэтай, намерам каго-н. Такі ўжо хлопец удаўся, яму ўсё
рагаткі і гуляня на ўме. Міцкавічы Смагр. (СГВ, 414). Дзецям адно на ўме сьцешкі-бешкі,
у хаце ня хочуць сядзець. Касцянева Шчуч. (СГВ, 469). Каб рабіць што, так яго няма,
адно яму бегі на ўме. Калантаі Ваўк. (СГВ, 56). Што ў цвярозага на ўме, тое ў п'янага на
губе. Пагараны Гродз. (СНМ, 196).
Сам сабе на ўме. Вельмі хітры, скрытны. Гэты хлопец сам сабе на ўме. Навасёлкі
Свісл.
УНЭТ. На ўнэт. Цалкам, поўнасцю, ушчэнт. Усе памідоры згнілі на ўнэт.
Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-5, 212). Свінья на ўнэт з'елі буракі. Дзяніскавічы Ганц.
(СПЗБ-5, 212).
УПАДАК. Упадак на яго (на цябе, на яе, на іх, на вас). Выкл. Выказванне абурэння,
злосці, гневу і пад. А ўпадак на цібе, дзе так доўго быў? Лаша Гродз. А ўпадак на яго, як
ён мне надаеў. Купіск Навагр.
УПАДУ. Да ўпаду танцаваць, танцы. Да знямогі, да поўнай страты сіл. На
Благавешча нічога ні робяць, старыя моляцца ў царкве, а маладыя танцуюць да ўпаду.
Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 52).
УРА. На ўра падымаць і пад. Угору, віншуючы з чым-н. На ўра паднімаюць, зарас
будзям за стол сядаць. Верцялішкі Гродз. Маго старого як на пеньсю праводзілі, та на
Дадатковыя словы
зваряцець, зелі, зяўляецца, пянага
16 👁