УБУДЗЕ. Не ўбудзе. 1. з каго. Чые-н. страты будуць нязначныя, амаль непрыкметныя. На табе трохо сьвежаніны. Зь мяне ні ўбудзя. Адзін зьеш вала, то адна хвала. Лунна Маст. 2. каго. Нічога не здарыцца з кім-н. Бач ты якая – прасіць ні буду! І папросіш чалавека! Каторы рас папросіш. Ні ўбудзя цібе. Стокі Свісл. УВАМРЫ. Хоць увамры. Нягледзячы ні на што, ні на якія старанні, намаганні. От зазроны – ні крошкі ні дасьць, хоць ты ўвамры. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 46). УВАТКНЁ НЫ. Як уваткнёны сядзець і пад. Без руху, на адным месцы. Два сыны і дочка ў Мінску, але к ім не паеду: туды не ступі, сюды не сядзь, гэто не зачапі. Сядзі ў куце як уваткнёны. Пагарэлка Карэл. УВАЧЧУ. Уваччу стаяць. Неадчэпна ўзнікаць, з'яўляцца ў зрокавым уяўленні. Та бізуном як пацягнулі – мне сёньня ўвачу гэто ўсё стаіць. Ён токо за твар о ўхапіўса, нічого ні сказаў, і пагналі. Сухары Гродз. (ДМГ, 45). Гэта даўно было, а ўваччу стаіць ён і цяпер. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-5, 168). УВЕСЬ. Як не ўвесь. З дзівацтвамі, быццам ненармальны хто-н. Ты нейкі як ні ўвесь, як скажыш што, то трэба падумаць, ці жарты строіш, ці с табой нешта зрабілася. Косцевічы Астр. УВЯЗАНЫ. Як увязаны раўці. Няўхв. Вельмі моцна (крычаць, сварыцца. лямантаваць). Хіба цібе душаць, што равеш як увязаны! Петрымаўшчына Іўеў. УГАРЭЛЫ. Як угарэлы бегаць. Няўрымсліва, несупынна. Прыйдзя са школы і потым усей дзень як угарэлы бегая на гуліцы. Кавалі Свісл. (СГВ, 498). УДОД. Як удод. Няўхв. Насуплены, надзьмуты, пакрыўджаны. Да яго й так і гэтак, а ён як удот – ні слова. Навасёлкі Маст. Дзе ў халеры! Такі ўжэ далікатны... Слова проціў ні скажы – надуняцца і сядзіць як удот. Бабіна Гродз. УДРАНЦВЕЛЫ. Як удранцвелы стаяць. Нерухома. Ён як спалохаўся, так і стаяў як удранцьвелы мінут зь дзесяць. Калечыцы Шчуч. УДУПКІ. Удупкі стаць з кім. Упарціцца, не слухацца, пярэчыць каму-н. Хлапец удупкі з бацькам стаў. Малі Астр. (СПЗБ-5, 306). УДЭПНЯ. Як удэ´пня піць, выпіць. Асудж. Вельмі ахвочы. Што гэты Харлам думая сабе. У хаця ні палена дроў, платы паляцелі, а піць дык як удэпня. Навасяды Ашм. ● Магчыма, фразеалагізм сваім утварэннем звязаны з польскім словам wdepnęć 'улезці, увайсці, уступіць' (параўн. таксама выразы wdepnęć w błoto 'ўлезці ў бруд', wdepnęć w kołużę 'ступіць у лужу'). Першапачатковая вобразная аснова выразу грунтуецца на асацыятыўнай сувязі п'янага з яго ўласцівасцю ўступаць, улазіць у бруд, у лужу. УЗАД. Ні ўзад ні ўперад. Ні ў адным з напрамкаў (не магчы рухацца). Я сваю кабылку паганяю, а яна, хоць ты трэсьні, ні ўзад ні ўперад. Дарагляны Маст. Палка не дае атпушчаць вал, украпляя, ён ні ўзад ні ўперад ні ідзе. Бражэльцы Воран. (МСГВ, 342). То ўзад то ўпярод хадзіць. У розныя бакі, у розных напрамках. Узяў дзеўку, і яна толькі ходзіць то ўзат то ўпярот. Калядзічы Ваўк. (ГВР, 90). УЗЯЦЬ. Ні ўзяць ні ўцяць. Гл. ні (ані) уцяць ні ўзяць. УКАСІЦЬ. Ні ўкасіць ні ўгрэбці. Няўхв. Няўмелы, няздатны. Яна ні ўкасіць, ні яна ўгрэпці, ні да чаго не здатна. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-5, 176). УКОПАНЫ. Як укопаны стаяць і пад. Нерухома. Калі госьці зайшлі ў хату, малая стала як укопана. Пераганцы Воран. Я яго клічу, а ён стаіць як укопаны. Руда Яварская Дзятл. Сьцяпан як ішоў, дык і стаў як укопаны. Суцькава Смарг. Стаяў як укопаны, калі пачуў, што памярла маці. Вольна Бар. А хто тут будзе тушыць, пасталі ўсе як укопаныя. Я скарэй пабегла, вядро прынесла, тут яшчэ нехта прынёс. Лозкі Дзятл. (ДМГ, 74). Мы яму крычым, каб уцякаў, а ён стаіць як укопаны. Любанічы Карэл. (СГВ, 620). Гэты конь стаў і стаіць як укопаны. Радзявічы Маст. Хлопец як глянуў, што робіцца, так і апешыў, стаў як укопаны. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 13). Ён стаіць як укопаны. Даўгялы Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляцца, пянага
13 👁