На тым і стала (стане). Адбылося так, як хацелася, гаварылася, думалася,
планавалася. – Ажанюся, пасьля вяселя стану зусім другім чалавекам. – Глядзі, каб на
тым і стала, пара ўжэ за розум брацца. Петакі Ваўк.
Па тым таго. Пагатоў. Трэба схадзіць у чарніцы, бо як пачнецца сенаваньня, то тады
па тым таго ні сходзім. Горшавічы Астр. Бацька яго гуляць любіў на танцах, а ён і па
тым таго, дык яго й празвалі Танцорам. Косцевічы Астр.
ТЫПУСА. Якога тыпуса. Груб. Чаму, для чаго, з якой мэтай. Якога тыпуса ты
палезяш туды? Заб'юць як камара. Эймінаўцы Бераст. ● Тыпус – тыф.
ТЫФУС. Тыфус яго не бярэ. Груб. Нічога кепскага не робіцца з кім-н. Цягаяцца па
сьвеці ўсё жыцьцё, і тыфус яго ні бярэ. Алекшыцы Бераст. ● Тыфус – тыф.
ТЫЧКА. Як тычка стаяць. Асудж. Нічога не робячы, без патрэбы. Ну што стаіш як
тычка, хто за цябе надворак падмяце?! Маркавічы Дзятл.
ТЭЛАХ. Тоўсціцкі тэ´лах. Няўхв. Грубы, некультурны чалавек. У ты, тоўсьціцкі
тэлах! Ніяк ні можаш зь людзьмі па-добру. Лунна Маст. ● Пазамоўныя вытокі
фразеалагізма наступныя. Недалёка ад вёскі Лунна Мастоўскага раёна знаходзіцца вёска
Тоўсцікі. Жыхары Тоўсцікаў вылучаліся сваёй грубасцю. За гэта іх празвалі тоўсціцкімі
тэлахамі. Адсюль і пайшоў фразеалагізм тоўсціцкі тэлах. Так цяпер называюць таго, хто
размаўляе ці паводзіць сябе груба.
ТЭНГІ. Ні да тэнгі ні да лэнгі. Няўхв. Ні на што не здатны, няўмелы. Мой сынку, як
ажаніўся, так зусім другі стаў, а то быў ні да тэнгі ні да лэнгі. Шчорсы Навагр.
● Фразеалагізм утварыўся як стылізацыя пад польскую мову. Кампаненты яго –
зымітаваныя на польскі лад утварэнні, з якіх не выцякае лагічная ўнутраная форма
фразеалагізма. Яны ствараюць эўфанічную вобразнасць, якая надае фразеалагізму
іншамоўны каларыт і адпаведную экспрэсію. У ім няма непасрэднай матываванай сувязі
паміж кампанентамі і канкрэтнымі словамі польскай мовы. Кампанент тэнгі, які
ўяўляецца назоўнікам роднага склону, фармальна найбольш блізкі да мнагазначнага
прыметніка tęgi 'поўны, тоўсты', 'буйны, высокі, здаровы', 'дужы, моцны', 'добры,
выдатны'. Другая частка фразеалагізма ні да лэнгі – хутчэй за ўсё вынік раскладання
дыялектнага слова нідалэнга ( польск. niedołęga) 'недалуга' на ўзор першай часткі.
Існаванне гэтага фразеалагізма з невыразнай унутранай формай падтрымліваецца
прадуктыўнасцю і семантычнай акрэсленасцю мадэлі, па якой ён пабудаваны: бінарныя
фразеалагізмы з паўторным злучнікам ні – ні і адмоўнай ацэначнасцю (тыпу ні да танцаў
ні да ружанцаў, ні да рады ні да звады) характарызуюцца прадуктыўнасцю і актыўнасцю
ўжывання.
ТЭНДУ. Ні з тэнду ні з пэнду. Нечакана, знянацку. Ой, як твой сынок мяне сёня
напалохаў, як выскачыў ні с тэнду ні с пэнду, як зароў, то ў мяне аж мову адняло, гадзіну
да сябе даходзіла. Грабава Зэльв. ● Фразеалагізм – стылізаванае пад польскамоўнае
вымаўленне ўтварэнне, якое структурна і сэнсава пераклікаецца з беларускім
агульнаўжывальным фразеалагізмам ні з таго ні з сяго.
~ У ~
УБІЎ. Ці ўбіў ці ўехаў каму. Асудж. Каму-н. не даходзіць што-н., хто-н. не хоча
разумець што-н. Яму ці ўбіў ці ўехаў – зробіць па-свойму. Замасцяны Шчуч.
УБОГІЯ. На ўбогія. Міластыня. Дзісека хацеў бы даць на ўбогія – і німа каму, німа
бедных. Парэчча Гродз. (СПЗБ-5, 165).
УБОЙ. На ўбой карміць. Вельмі моцна, вялікай колькасцю ежы. Мы тых дзявок
накармілі на ўбой. Харосіца Навагр
Дадатковыя словы
забюць
15 👁