сыпляцца, а ён зь дзеўкамі фокусы вычаўпляя. Бабіна Гродз. Вар. каб ты запаветрыўся
(спаветраў). ● Запаветрыцца – ад старажытнага слова паветрые 'хвароба, мор, эпідэмія'.
Каб ты затануў. Выкл. Выказванне незадавальнення, абурэння. Зноў плот паламаў
сваім трахтарам, каб ты затануў! Яблынька Дзятл.
Каб ты скіс (скісла). Выкл. Незласлівае ўшчуванне каго-н. Кап ты скіс, трэпляш,
трэпляш сваім языком, абы трапаць. Забалонне Бар. Кап ты скісла! Граўжышкі Ашм.
(СПЗБ-4, 450). А каб вы скісьлі, дзеці, ясьце і ясьце. Вас ляпей адзяваць, чым карміць.
Бабіна Гродз.
Каб ты спаве´траў. Выкл. Часцей незласлівае, добразычліва-паблажлівае
выказванне як рэакцыя на чые-н. словы, учынкі. Кап ты спаветраў с сваім сабакам!
Прывяжы на ланцух, бо яго кот заесьці можа. Гуменікі Сл. Вар. каб ты запаветрыўся
(спаветраў). ● Спаветраць – ад старажытнага слова паветрые 'хвароба, мор, эпідэмія'.
Каб ты так жыў. Выкл. Выказванне недаверлівых адносін да сказанага кім-н. Каб ты
так жыла, як ты там рабіла. Уселюб Навагр.
Каб ты так не вісеў. Выкл. Выражэнне незадавальненя ад чыйго-н. выказвання,
паводзінаў, дзеянняў. – У школу ці хадзіла? Альфабэт ці знаіш? – Чаму та я ні знаю, каб
ты так ні вісеў. Я знала тады па-руску, наўчыўшыся была. Мама мяне выпісала на курсы.
Баяры Астр. (СНМ-ы, 276).
Каб ты ўвяў. Выкл. Выказванне абурэння ў адносінах да каго-н. Каб ты ўвяў, ух як
ты мяне дастаў, малы! Капці Дзятл.
Каб ты хварэў (хварэла). Выкл. Незласлівае ўшчуванне каго-н. А кап ты хварэў с
хлопцам, чаму ты такі ніпаслухмяны. Бабіна Гродз. А каб ты хварэла, як табе ўсё часу
німа. Купіск Навагр.
Хай ты згары. Выкл. Абур. Выказванне незадавальнення, абурэння, нядобразычлівасці.
Хай ты згары с хлопцам, так абдурыць дзеўчыну. Бабіна Гродз. Больш анігды да вас ні
паедзямо, хай вы згарэце з вашай гасцінай! Малая Альшанка Гродз. (СНМ, 13).
Хоць ты душы каго. Няўхв. Нягледзячы ні на што, ні на якія захады, намаганні. Хоць
ты душы яго, ні прызнаяцца. Замошша Шчуч.
Хоць ты здохні. Выкл. Выказванне безнадзейнасці, немагчмасці выйсці з цяжкага
становішча, адчаю, роспачы. Як мне ўжо такоя жыцьця надаела, то хоць ты здохні.
Сцігані Іўеў. Вады пражэ, хоць ты здохні. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-4, 77).
Хоць ты што хочаш (хоч). Зусім, ніякім чынам, нягледзячы ні на якія старанні,
намаганні (не выходзіць, не атрымліваецца што-н.). Кажа, ні пайду за яго і ўсё, хоць ты
што хочаш. Старына Маст. Хвойка пахіліласа ні ў той бок, куды хацеў, і заціснула пілу.
Я й так, і гэтак – ні магу ніяк выбавіць пілу, хоць ты што хочаш. Бабіна Гродз. Усё
расказала, як рабіць, ды хоць ты што хочаш, яна зноў па-свояму. Алекшыцы Бераст.
Колькі ні бегаў за гэтым быком, ніяк загнаць у хлёў ні магу, хоць ты што хочаш. Дубінка
Гродз. (ЗНФ, 77). Аля ш і вымучыў міне твой каніску, упёрса задам у воз, ушмуліў вушы
і стаіць. Я да яго з ласкай, а ён – ні зь месца хоць ты што хочаш. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 77). Яе ніхто ні зможа перастанавіць – такі ўжэ характар у бабы: хоць ты што
хочаш, а будзя сваё тварыць. Чамяры Сл. (ЖНСл., 184). У тым року як ні ставіла гурке –
усе чысто пастралялі. Хоць ты што хоч. А ціпер добро стаяць. Лунна Маст.
ТЫК. Тык-мык. Асудж. Неразборліва, невыразна гаварыць, сказаць. Тык-мык, і не
даб'ешся ад яе ні слова. Валеўка Навагр. (СПЗБ-5, 153). Вар. пык (тык)-мык.
ТЫЛ. У тыл даваць. Брыкацца, біць, біцца заднімі нагамі. Пра каня. Асьцярожна зь
ім: наравісты конь, у тыл дае. Граўжышкі Ашм.
ТЫЛАМ. Тылам-тылам і ў студню. Няўхв. Адмаўляцца ад раней сказанага. Ты ўчора
што гаварыла? А цяпер тылам-тылам і ў студню. Палашкі Воран.
ТЫМ. За тым. Таму, з гэтай прычыны. Як тут на яго ні крычаць? Першы рас адзеў
касьцюмчык і збалоціў [запэцкаў]. За тым і крычу, што варты. Косцевічы Астр
Дадатковыя словы
дабешся
13 👁