не пускай туман у вочы. Вераскава Навагр. Ты мне не пускай туман у вочы, усё роўна
праўды даб'юся. Монтацішкі Смарг. Няпраўда гэта ўсё, ты мне туман у вочы пускаеш!
Скідзель Гродз.
Туман на бульбу. Іран. Чалавек, які падманвае, махляр. Туман ты на бульбу, пляцеш
быля-што, што с табой гаварыць, калі ты слова праўды ні кажаш. Цыдовічы Гродз.
Як туман на (па) сенажаці ісці, цягнуцца і пад. Іран. Павольна, не спяшаючыся.
Рухам, рухам! Ні цягніся як туман па сенажаці. Казакоўшчына Воран. Чаго ты цягнеся
як туман на сенажаці. Гарадзішча Воран.
Як туман па бульбе хадзіць і пад. Іран. Без справы, без толку (хадзіць). У хаце
работы непачаты край, а ён сноўдаецца як туман па бульбе. Юрацішкі Іўеў. Чаго ты
лазіш як туман па бульбі? Ідзі лепяй сена зграбі. Лаздуны Іўеў.
ТУМАНАМ. Як туманам атуманіць каго. Няўхв. Абдурыць, абмануць, падмануць
каго-н. Гэта сукенка і паловы ні стоіць таго, што ты ўплаціла. Яны цібе як туманам
атуманілі. Палонка Дзятл. (ЗНФ, 94). Ці паверыця ш вы, бабачкі? Гэта ш цыганка міне
як туманам атуманіла, выцягнула ўсе грошы. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 94). Як туманам
атуманіў, як маладою была, здуру і пайшла за яго, а тады ўсё жыцьцё мучылася. Бастынь Лун.
ТУМАНЕ. Як у тумане. У стане вялікай разгубленасці, глыбокай безразважлівасці.
Вянчалася я зь ім як у тумане, не помню анічога. Пражылі гот, усяго было, хіба толькі
шчасьця не ставала. Лылойці Смарг.
ТУМАРНІК. Як тумарнік сядзець. З незадаволеным ці прыгнечаным выглядам.
Лепей сьпяі што, а ні сядзі як тумарнік. Лылоці Смарг.
ТУНДЫ. Тунды-сюнды. З боку на бок. Села я ў антобус, а антобус тунды-сюнды,
тунды-сюнды. Ну, даехала я да Масквы. Крапіўна Смарг. (ДМГ, 235).
ТУПІЦА. Пляскатая тупіца. Абразл. Неразумны, бесталковы чалавек. Кап цябе ўжо
не бачыць, пляскатая ты тупіца! Драпава Сл.
ТУР. Як тур здаровы. Ухв. Вельмі (здаровы). Здаровы як тур, нічога яму не ўрадзіць.
Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 147).
Як тур у гарах жыць. Прывольна, без турбот і клопатаў. Жыве Мэгда ў дачкі як тур
у гарах. Навасёлкі Свісл.
ТУРМА. Турма плача па кім. Няўхв. Хто-н. заслугоўвае суровага пакарання,
зняволення. Па табе, Вася, даўно турма плача. Гудзевічы Маст.
ТУРЫКА. Як у Турыка ў шкафу дзе. Вельмі пуста, ціха дзе-н. Паехалі ўнукі, то ў
хаце стала як у Турыка ў шкафу, аказацца няма да каго. Купіск Навагр.
ТУРЭЦКІ. Як свенты турэцкі сядзець. Іран. Без справы, без клопату. Чаго ты,
Марыся, сядзіш як сьвента турэцка, хоць слово якоё скажы. Кодзеўцы Гродз. Вар. як
святы (свенты) турэцкі. ● Фразеалагізм – семантычна трансфармаванае запазычанне з
польскай мовы; параўн. польск. goly jak święty tyrecki 'вельмі бедны, не мае грошай'.
Як святы турэцкі сядзець. Іран. Без справы, без клопату. Усе стараюцца, робяць
нешто, а ён сядзіць як сьвяты турэцкі. Бабіна Гродз. Вар. як святы (свенты) турэцкі.
ТУТ. То тут то там. У розных мясцінах, то ў адным, то ў другім месцы. Перастрэлка
чуваць была ту тут ту там, саветы уцякаць пачалі, атступаць. Пруд Дзятл.
Тут як тут. Адразу, раптам, у гэты ж самы момант з'явіцца. Як пачуе кот цёплае
малако, то адразу тут як тут. Руда Яварская Дзятл. Ні ўсьпеў на падворак заехаць, а
яны тут як тут. Бабіна Гродз.
ТУЧА. Як туча. Тоўстая. Пра жанчыну. Маці яго як туча. Бракава Сл.
ТХОР. Як тхор у жалезе прытаіцца і пад. Ціха, непрыкметна (паводзіць сябе). Зрабіў
шкоду, то цяпер сорамна, с хаты ні выходзіць на людзі, прытаіўся як тхор у жалезе.
Пагарэлка Карэл. ● Жалеза – пастка.
ТЫ. Каб ты запаве´трыўся. Выкл. Часцей незласлівае, добразычліва-паблажлівае
выказванне як рэакцыя на чые-н. словы, учынкі. А кап ты запаветрыўся! Ужэ парахня
Дадатковыя словы
дабюся, зявіцца
16 👁