ТРЭСКІ. Да трэскі давесці. Няўхв. Да беднасці, да галечы (давесці каго-н.). Тая мая
нявестка, Гэльця наша, ня ўмее жыць. Абоя робяць, абоя на грашах, і грошай ніколі няма. Яна
яго давядзе да трэскі, ужо апошняя кашуля с плеч злазіць. Кагаліншчына Лід. (СБНФ, 64).
ТРЭСКУ. У трэску высахнуць. Вельмі моцна (схуднець). Але ш Аляксеява дзеўка
й высахла ў трэску. Ці то ёй чаго ні хватая, ці захварэла, ці можа пералюбілася.
Вострава Зэльв. (СБНФ, 47). У трэску вырабілася – от худая стала! Старое Сяло Зэльв.
(Стэц.-1, 183). Зусім у трэску высахла. Сінькі Бераст.
ТРЭСНІ. Хоць трэсні. Нягледзячы ні на якія жаданні, намаганні (не атрымліваецца
што-н.). Некія работы ўсё паяўляюцца, а швэдар паўгода ляжыць, давязаць німа калі, хоць
трэсні. Прудзяны Шчуч.
ТУБЫЛЕЦ. Як тубылец наесціся. Сытна, уволю. Наеўся як тубылец, як за стала
ўстаць? Міцковічы Бар.
ТУГУ. На тугу трымаць. Моцна нацягваючы лейцы. Пра стрымліванне руху каня. Як
ехалі лесам, каня трымаў на тугу, каб не спужаўся чаго і не панёс. Кадзішкі Іўеў.
(СГВ, 610).
ТУДЫ. Ні туды ні сюды. 1. Нейтральны, ні за таго ні за другога. Завяліса, та хай
самыя й разьбіраюцца, а я ні туды ні сюды. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 55). У яго такая
тактыка: кап ні туды ні сюды. Гінэлі Воран. (ЗНФ, 55). О, гэта такая, што яна заўсёды
ні туды ні сюды. Баіцца, кап каго ні пакрыўдзіць. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 55). Колькі я
цібе ўжэ ведаю, ты заўсёды ні туды ні сюды. Парэчча Гродз. 2. Абы-які, малавартасны.
От, хлопцы ў нас ні туды ні сюды. Дварчаны Воран.
Туды і сюды хадзіць і пад. У розныя бакі, у розных напрамках. Ходзіць туды і
сюды. Завельцы Астр. (СПЗБ-5, 278). І снаўдаіца чалавек туды-сюды, як п'яны. Старыя
Смільгіні (СПЗБ-4, 515). Пачынаюць гараць туды-сюды – склат злажылі. Солы Смарг.
(СПЗБ-4, 450). Шарыць – туды-сюды ходзіць. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 468).
Шоўгаецца па хаце туды-сюды. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 493). Ён плавая туды-сюды.
Ністанішкі Смарг. (СПЗБ-3, 527). Пакуль туды-сюды зьвярнуліся, уехалі яны ў лес, а
тутака ж ужо зусім цёмна. Пелкаўшчына Іўеў. (ДМГ, 239).
Туды паехаў туды пайшоў. Асудж. Гаварыць абы-што, не тое, што трэба. Зноў ты
мне пачынаеш туды паехаў туды пайшоў. Сянькоўшчына Сл.
ТУДЭМА. Ні тудэма ні сюдэма. Няўхв. Абы-які, малавартасны. Алі ш ты і куртку
купіў – ні тудэма ні сюдэма, у ёй хіба толькі ў грыбы хадзіць, а ні да людзей. Гарадзішча
Воран.
ТУЗ. Як туз. 1. наесціся і пад. Вельмі добра, многа, сытна. Ху-у-у! Наеўся як туз, а то
ж дзісь цэлы дзень няеўшы быў. Навасяды Ашм. Конь як тус наеўса, бачыш, бокі якія
круглыя. Бабіна Гродз. – Ах ты мой жэўжычак малюсянькі! Ці пад'еў хаця ты? – Мамуся,
я наеўся як тус. Асіпаўцы Воран. 2. жыць. Вельмі добра, у дастатку, у раскошы. Жыве як
тус, ні аб чым ні дбая. Дарані Свісл. Жыву я цяпер як тус, усё маю і ні ат каго ні завішу.
Дубна Маст. Што ў яго раней было? А цяпер за Саветамі жыве як туз. Крапіўніца Свісл.
(СГВ, 620). Я табе казала, што выбірай лепшую жонку, а ту жыў бы як тус. Крупава Лід.
(Хітр., 63). 3. ляжаць. Нерухома. Тут Язэпа павалілі, насадзілі фанароў, адлупілі так як
трэба і пашлі самы дамоў. Ужо й пад бочкамі патухла, а Язэп ляжыць як тус. Голдава Лід.
Як туз званковы. Вельмі многа (напрацавацца). Хай яно гарыць с такой работай!
Нарабіўся як туз званковы! Жаўнеркавічы Стаўб.
ТУК. Макаць у тук каго. Няўхв. Абгаворваць каго-н. Гэтыя гнёткі як зыдуцца, дык
усіх макаюць у тук, нікога іхныя плёткі ні мінуць, пасьцябаюць усіх. Хадзілоні Шчуч.
ТУМАН. Пускаць туман у вочы каму. Няўхв. Уводзіць у зман, ашукваць каго-н.,
гаварыць няпраўду. Што ты мне тут пускаеш туман у вочы, кажы праўду. Зэльва Зэльв.
Ты, браток, мне ні пускай туман у вочы, я цібе насквозь бачу. Крывічы Зэльв. Слухай ты
яго! Восіп умея пускаць туман у вочы добрым людзям. Дакудава Лід. (СГВ, 605). Ты мне
Дадатковыя словы
падеў, пяны
20 👁