ТРУДОМ. Трудом накрыцца. Жыць за кошт вынікаў сваёй працы. Мае спаткі
забяруць, што ў домя, мне цяпер ніякай карысьці, трудом накрыюся. Дакудава Лід.
(СПЗБ-5, 129).
ТРУНУ. Палажыць ў труну. Пахаваць. Пра нябожчыка. Я свайго бацьку
маладзейшага ат цябе палажыла ў труну. Вайшнарышкі Ашм. (СБНФ, 203).
ТРУП. Труп хадзячы. Вельмі хворы, слабы чалавек. Бачыла сёньня адну бабу зь
Нізян – труп хадзячы, высахла, ледва ходзіць. Мацвееўцы Ваўк.
ТРУСЫ. Як новыя трусы з плоту прапасці, згінуць і пад. Жарт. Бясследна,
невядома куды. Гэтыя ш чэрці, дзеці Томкіныя, у сат улезьлі! Як спусьціў сабаку на іх, то
зьгінулі як новыя трусы с плоту. Стокі Свісл. Хадзіў во тут во, а дзе дзеўса, чорт яго
зная, прапоў як трусы с плоту. Бершты Шчуч. Кінула каптан на калотку. Назаўтра
прышла – німа, прапаў як трусы с плоту. Хадзявічы Сл. Быў тут, а прапаў як трусы с
плоту.Бародзічы Зэльв.
ТРУХА. Труха сыплецца з каго. Пагард. Хто-н. вельмі стары, слабы. Старпер
гэты – труха з яго сыплецца, а ён усё да дзевак падсядая. Чамяры Сл. (ЖНСл., 187).
ТРУЦЕНЬ. Як труцень у калодзе. Няўхв. Гультаяваты, які не хоча працаваць.
Малады мушчына, а як труцянь у калодзі, толькі ляжыш і ляжыш. Радзюкі Навагр.
ТРЫ. Ні ў тры ні ў чатыры. Няўхв. Часцей ужываецца ў спалучэнні з дзеясловамі
маўлення. Зусім недарэчна, неўпапад, не так, як трэба. Нешто ўсё гаворыць ні ў тры ні ў
чатыры, аш слухаць брытко. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 55).
Тры замнога два замала ў каго. Зневаж. Хто-н. неразумны, дурны. Што ты зь ім
гаворыш?! У яго ж во... [жэстыкулюе пальцам каля скроні] тры замнога два замала.
Цыдовічы Гродз.
ТРЫБУХ. Напачкаваць трыбух. Іран. Уволю наесціся. Некалі пасьцілі сем нядзель.
Елі толькі картофлю, грыбы, сялётку, саладуху. А ўжэ як скончыцца пост, напачкуяш
трыбух, то глядзець на яду ні хочацца. Рудня Стаўб.
ТРЫБУШ. Як Тры´буш хадзіць. Без шапкі. Зіма, халадно ўжо, а ён ходзіць як
Трыбуш. Шчонава Карэл.
ТРЫНДЗІ. На трындзі паехаць. Іран. Нічога не рабячы, бавіць час за пустымі
размовамі. – Ганна, дзе твой хазяін? – Ат, на трындзі паехаў. Недзі там у парку з
мушчынамі. Дубна Маст. ● Трындзі – аказіяналізм ад дзеяслова трындзець.
ТРЭ. Што трэ. Выдатны, адмысловы. У яго апетыт што трэ, цэлы саган зацеркі
ўладзіў. Машталеры Гродз. (МСГВ, 513).
ТРЭБА. Як трэба. 1. Належным чынам. Не паспеў як трэба пад'есьці, як накіткай
узьдзеў халацік і пабех да дзяцей на вуліцу. Нагорнікі Дзятл. (СГВ, 278). Гэты каруза
[неахайны чалавек] заўсёды ходзіць на людзей ні падобны, бо жонка ні дбая, кап мужык
быў дагледжаны як трэба. Дудзічы Дзятл. (СГВ, 203). Прычапі падагонь [набадры] да
хамута, зара паедзям у дарогу, пастарайся як трэба запрэхчы каня. Цярэшкі Ваўк.
(СГВ, 311). Яна і засмяяцца ні ўмея як трэбо, толькі заскерыцца, гляне с-пад лоба і зноў
маўчыць. Пагараны Гродз. (СНМ, 55). Ён заўсёды аднекваецца, але калі возьмецца за
работу, то зробіць як трэбо. Грыўкі Гродз. (СНМ-2, 11). Здаецца, дапасаваў дзверы як
трэбо, усероўно холад ідзе ў хату. Дзекалавічы Гродз. (СНМ-2, 60). Рамы стараўсо
дапусціць да вокан як трэбо, каб камар носа ні патсунуў. Лаша Гродз. (СНМ-2, 60).
2. У поўнай меры. Тут Язэпа павалілі, насадзілі фанароў, адлупілі так як трэба і пайшлі
самы дамоў. Голдава Лід. (ДМГ, 234). Здаецца, атпірыў кабылу як трэбо, а яна ізноў у
шкоду. Лаша Гродз. (СНМ, 11). Налізаўся як трэбо, ацарапіў дзераво і стаіць, пакуль ні
зваліцца. Зарыца Гродз. (СНМ, 16).
ТРЭСКА. Як трэска. 1. высахнуць. Вельмі моцна (пахудзець). Сын старэйшы высах
як трэска ў апошні час. Подзі Воран. 2. Вельмі худы. За год, што я цібе ні бачыла, ты
стала як трэска. Хіба захварэла? Вайцехаўшчына Бераст
Дадатковыя словы
падесьці
14 👁