Затрасі яго (яе, іх) трасца. Выкл. Выказванне розных адмоўных пачуццяў. Не паедзеш жа нанач, затрасі іх трасца, няхай самыя едуць. Бердаўка Лід. (МСГВ, 184). Трасца на тваю (яго, вашу) галаву. Выкл. Выказванне прыкрасці, абурэння кім-н. Што ты тут ужо паразьліваў, трасца на тваю галаву, горла дзіравае ці што? Зэльва Зэльв. Трасца не ўцісне (не ўрэжа) каго. Няўхв. Абсалютна нічога не здарыцца, не зробіцца з кім-н. Трасца цябе не ўцісьне, калі трохі і паможаш ёй. Дзянісава Дзятл. Ідзі, трасца цябе ні ўрэжа, усе ходзяць. Квасевічы Івац. Трасца табе (вам, яму, ім) у бок. Выкл. Груб. Выказванне незадавальнення, абурэння і пад. Кінь той камянь, трасца табе ў бок, яшчэ дзе надарвеся. Струбніца Маст. Трасца яго ведае. Няўхв. Невядома, незразумела. Дзе ён дзеўся, трасца яго ведае. Багатырэвічы Маст. Хай яго трасца возьме. Выкл. Няўхв. Выказванне незадавальнення, абурэння і пад. Хай яго трасца возьме, гэтага хлопца, усё здароўе ў міне забраў. Моцевічы Лід. Якая трасца нясе каго. Няўхв. Чаго, з якой мэтай недарэчы, не ў пару прыходзіць хто-н. куды-н. Якая іх трасца сюды нясе?! Багудзенка Навагр. І якая трасца нясе яго ў такую буру. Семянякі Шчуч. ТРАСЦУ. Трасцу ў бок каму. Няўхв. Зусім нічога (не даць каму-н.). Трасцу табе ў бок, а не хлеба. Харосіца Навагр. ТРОП. Паставіць на троп каго. Дапамагчы каму-н. дзейнічаць у правільным кірунку. Сам навучыўся і ўсю сям'ю паставіў на троп. Турэц Карэл. (МСГВ, 501). ТРОПУ. Збіцца з тропу. Дайсці да замяшання, разгубленасці, заблытацца. Я сама с тропу зьбілася, не магу спакойна чакаць, як у іх жыця пойдзя. Ліпнікі Шчуч. (СГВ, 593). Забачыўшы яе, Мікола зьбіўся с тропу, ажно ні мох слова сказаць. Вярэйкі Ваўк. Збіўся з тропу. Сімакава Карэл. (ППФВ, 30). Збіць з тропу каго. Выклікаць замяшанне, разгубленасць, заблытаць каго-н. Я ўсё правільно рабіла, нашто ты міне зьбіў с тропу? Лойкі Гродз. ТРОХ. Да трох апошніх дажыцца. Да беднасці, да поўнай нястачы. Захварэў гаспадар, лячыўся. Рабіць ні было каму. От і дажыліся да трох апошніх, дайшла гаспадарка да ручкі. Вангі Лід. Да трох не гавары каму. Хто-н. вельмі рашучы, рэзкі, не церпіць пярэчання. Такі пэрсткі, што да трох не гавары. Купіск Навагр. (СНМы, 174). Ой, які ўжо наравісты, хоць ты падай прат ім лістам і да трох не гавары. Эйтуны Лід. (ДМГ, 232). ТРОЦКІ. Як Троцкі. Іран.-жарт. Вельмі лёгка, па-штукарску (ілгаць, гаварыць няпраўду). Што вы слухаяця?! Ён ш трыньдзіць як Троцкі, а вы вушы разьвесілі. Сакольнікі Свісл. Да, нарыбачыў ён там... Мо дзе пяны праляжаў пат кустом цэлы дзень, а кажа, што цэлы кошык злавіў. Трыньдзіць як Троцкі. Новая Руда Гродз. ● У аснове фразеалагізма – прозвішча ідэолага антыленінскага, антысавецкага руху Л. Д. Троцкага. ТРУБУ. Зайграць у трубу. Жарт. Памерці. Добры быў хлопяц, але ні ўмеў піць, то во бес пары зайграў у трубу. Пілкі Маст. Залезці ў трубу. Займець даўгі. Трэба трохі ўжо аканоміць, а то і так ужо залезьлі ў трубу. Сцігані Іўеў. ТРУБЫ. Прайсці медныя трубы і чортавы зубы. Многае зведаць у жыцці, пабываць у розных цяжкіх абставінах. Чалавек, вядома, бывалы, прайшоў трубы і чортавы зубы. Батароўка Гродз. (СНМ, 195). Гэта такі прайдзісвет, якого людзі ашчэ ні ведалі; як кажуць: прайшоў медныя трубы і чортавы зубы. Падліпкі Гродз. (СНМ-2, 181). Прайсці праз медныя трубы. Многае зведаць у жыцці, пабываць у розных цяжкіх абставінах. Я вялікая мучаніца, прайшла праз медныя трубы, папала мне грэлянка ў губы; спасі, Госпадзі, міне. Заполічы Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
19 👁