ТОРМАЗУ. З тормазу зняцца. Страціць розум, здурнець. – Ці ведала ты, што ён зусім з тормазу зьняўся? – А што ш зь ім зарас рабіць будуць, мо ў бальніцу павязуць? Асіпаўцы Воран. ТОРУ. Не мець свайго тору. Быць несамастойным у сваіх думках, дзеяннях. Ні мая сваго тору, бо ўсё жонкі слухая. Турэц Карэл. (МСГВ, 498). ● Тор – дарога, след. ТОЎКУ. Без тоўку гаварыць і пад. Неразумна, бяссэнсава. Трэліш бяс тоўку. Быстрыца Астр. (СПЗБ-5, 104). ТОЧ. Точ у точ. Абсалютна такі самы. Точ у точ у міне такая сукенка, як у цібе. Ятвезь Свісл. ТПРУ. Ні тпру ні мя. Няўхв. Нехлямяжы, няздатны, няўдалы хто-н. Той дзяцька быў ні тпру ні мя, толькі месца займаў. Старынкі Шчуч. ТРАВА. Хоць (і) трава не расці каму. Няўхв. Зусім не хвалюе, не кранае, не турбуе што-н. каго-н. А яму хоць трава не расьці, нічога не турбуе. Янаўляны Лід. Заўтра з раёну праверка прыяжджае, а яму хоць трава не расьці. Погіры Дзятл. А што яму, што дзеці ня кормлены, ён прыдзя і сьпіць, яму і трава ні расьці. Забалоцце Карэл. (СГВ, 609). ТРАВОЙ. Травой зарасці і вадою сплысці. Стаць даўно забытым. А тая гісторыя пра зубра ўжо травою зарасла, і ніхто пра яе ні гаворыць і не ўспамінае. Зенявічы Навагр. Гэта ўжэ травой зарасло і вадою сплыло, ціпер ніхто ні помніць, некалі дзет мой расказваў. Барэйшышкі Шчуч. Травой слацца перад кім. Лісліва дагаджаць каму-н., выслужвацца перад кім-н. Ты паглядзі, як яна перат сваім мужыком травой сьцеляцца. Дубна Маст. Нешто ты травой сьцелясься, мусі, грошай трэба. Нізяны Ваўк. Перад начальнікам травой сьцеліцца. Волькавічы Ашм. Ты глянь, як перад Мар'яновічам травой сьцеляцца, мабыць, у начальства захацеў. Зэльва Зэльв. ТРАЙДА. Як трайда´ гаварыць і пад. Многа, паспешліва, часта нязвязна, блытана. Яна гусьценька гавора, як трайда. Малі Астр. (СПЗБ-5, 112). ● Трайда – параўн. літ. traidà 'балбатуха, лапатуха'. ТРАЛА. Як трала´ гаварыць і пад. Многа, паспешліва, часта нязвязна, блытана. Брэшаш як трала. Каўняны Гродз. (СПЗБ-5, 112). ● Трала – параўн. літ. traila 'балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун'. ТРАЛІ. Тралі-валі. Пустыя размовы. Сталі тралі-валі заліваць, сталі з яе падрачацца, а яна адрабляла свае ўрокі, ні хацела з імі гаварыць. Есенавіца Ваўк. (МСГВ, 332). ТРАПАЧ. Як цыганскі трапач. Асудж. Няшчыры, хлуслівы. Ні вер Надзі, бо яна як цыганскі трапач, я яе ведаю. Дарагляны Маст. ТРАПАЧКА. Як трапачка гаварыць і пад. Шмат і несур'ёзна (гаварыць). Дзяўчына меле як трапачка. Жупраны Ашм. ТРАПЁНЫ. Як трапёны бегаць, хадзіць і пад. Хутка і неспакойна. Ні пасядзіць спакойно ні мінуткі, носіцца як трапёны. Бершты Шчуч. (ЗНС, 50). ТРАПКАЧОМ. Трапкачом трапаць. Няўхв. Гаварыць пустое. Табе абы трапкачом трапаць, нісюр'ёзны ты чалавек. Уселюб Навагр. ТРАПЛО. Трапло вавілонскае. Няўхв. Балбатун. Замаўчы, трапло ты вавілонскае, сам нічога ні робіш і другім мяшаеш. Кямелішкі Астр. ТРАПУНКІ. Трапу´нкі на яго. Выкл. Выказванне розных адмоўных пачуццяў. Трапункі на яго, ня ведаю, куды ён пайшоў. Падбалоцце Зэльв. (СГВ, 485). ● Трапункі – ліха. ТРАСОК. Не з трасок квасок. Не абы-які, вельмі смачны. Квасок ні з трасок. Чамяры Сл. (НЛ, 52). ● Квасок – ад квас 'супавая страва з дабаўленнем мяса, нарэзанай бульбы, грыбоў, цыбулі і іншых прыправаў'. ТРАСЦА. Адна трасца. Няўхв. Тое самае, аднолькава. Адна трасца, што сын, што дочка – дапамогі няма ні ад кога. Усё толькі ім ды ім. Дзеравянчыцы Сл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маряновічам, несурёзна, нісюрёзны
12 👁