Той-сёй. Хто-небудзь, некаторы. Дык тады браў хлопец сваіх дзяцькоў, цёткаў, там яшчэ таго-сяго з радні. Задворані Свісл. (ДМГ, 201). Як той казаў. Пабоч. Як прынята гаварыць. Хто хацеў працаваць, той жыў добра, як той казаў, і на хлеп, і на сала хапала. Будзёнаўка Ашм. (ДМГ, 237). Рабіць, як той казаў, німа каму, а ядуноў – поўна хата, тулькі падавай. Баброўнікі Гродз. (СНМ-2, 274). Вар. як той (гэны) казаў. ТОКАМ. Як токам прабіла каго. Каго-н. раптоўна моцна ўразіла што-н. Ксёнц вычытаў запаведзі: «Букель Чэслава с Попішак». І мяне як токам прабіла з нох да галавы. Попішкі Астр. (ДМГ, 129). ТОЛКУ. Дабрацца толку. Разабрацца ў чым-н., асэнсаваць, зразумець што-н. Я якось дабяруся толку. Галавачы Гродз. (МСГВ, 573). Да толку казаць і пад. Дарэчы, да месца. Нічога да толку ён і не скажа. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-5,104). Збіцца з толку. Дайсці да замяшання, разгубленасці; заблытацца. Збіцца з толку. Вялікая Альшанка Гродз. (СНМ, 183). ТОЛЬКІ. Толькі так. Проста, лёгка, без асаблівых намаганняў (зрабіць што-н.). Ой! Зраблю я гэта толькі так. Каменка Шчуч. – І ты бярэса абучыць гэту дурную кабылу? – Толькі так. Вот будзяця бачыць. Новая Руда Гродз. Усё прас цібе раскажу Васілю. Ён с табой толькі так разьбярэцца. Лунна Маст. Як толькі дык зразу. Іран. Вельмі няскора, а, можа, і ніколі. – І калі ты ўжэ нахлышчасься гэтае чамярыцы? – Як толькі дык зразу. Сянькоўшчына Сл. ТОМА. Як тая Тома ніколі няма дома. Жарт. Якая заўсёды адсутнічае, недзе ходзіць, прападае. А яна то як тая Тома ніколі німа дома. Васілішкі Шчуч. ТОМАШ. Томаш няверны. Няўхв. Чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць у што-н. І ў Раі, і ў міне, і ў Марылі пярапытая, а тады ўжэ запіша. Ну й Томаш ніверны! Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 68). Праўду гавару, а ён ні верыць – Томаш няверны. Горшавічы Астр. Вар. Тамаш (Томаш) няверны. ТОРБА. Торба аброчная. Зневаж. Тоўстая жанчына. Табе, торбе аброчнай, яно і танцаваць. Яглевічы Івац. (ДСК, 14). Як торба без поварзаў жыць. Нічога не маючы, без сродкаў. Чалавек, які нічого ні мая, то жыве як торба без поварзаў. Трэба за розум брацца, каб нажыць нешто. Замасцяны Шчуч. ● Поварзы (устар.) – завязка. Як торба жыта прапасці. Невядома дзе, зусім, бясследна. Можаш ні шукаць ножнаў, я ўжэ цэлы тыдзянь шукала, прапалі як торба жыта. Драчаны Свісл. ТОРБАЙ. З торбай па свеце ісці, пайсці, хадзіць. Жабраваць. Гуляй, брат, але глядзі, каб з торбай ні прышлоса ісці. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 95). Кап ты пайшоў с торбай па свеці! Саволеўка Гродз. (СНМ-2, 231). Ні будзяш рабіць – с торбаю будзяш хадзіць. А хто дасьць хлеба гультаю? Новы Двор Бераст. Пусціць з торбай каго. Няўхв. Давесці да беднасці, да галечы, да жабрацтва каго-н. Ён ні аднаго апкалупачыў, пусціў с торбай, а цібе німа што. Аульс Гродз. (СНМ, 7). ТОРБЕ. Як у дурнога ў торбе дзе. Асудж. Вялікі беспарадак дзе-н. Тут такі парадак, як у дурнога ў торбе. Галаўнічы Гродз. (СНМ, 193). ТОРБУ. Як торбу з плеч скінуць. Пазбавіцца якіх-н. клопатаў, цяжкасцяў, непрыемнасцяў. Скончыла гэту работу, то як торбу сь плеч скінула, весялей на сьвет стала глядзець. Новы Двор Свісл. ТОРБЫ. Да торбы давесці. Да беднасці, да поўнай галечы. Такі гаспадар, як ты, мог бы ўсіх давесьці да торбы. Дарнішкі Ашм. (СГВ, 586). ТОРМАЗ. Тормаз перастройкі. Насмеш. Някемлівы, нездагадлівы чалавек. Няўжо гэты тормаз перастройкі не здагадваяцца, куды яго жонка бегая. Бярозаўка Лід. (ДСГБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁