ТВАРЫ. У чорным твары. Вельмі змарнелы, страшны з выгляду. На клатцы як пачаў мне балець жывот, як нож усадзілі. Я кончыла, узяла ўсё на руку і на дзевачку кажу: «Маня, якая я?» Яна як глянула, зьбялела і кажа: «Ты ш у чорным твары». Гэдак мне жывот балеў. Задворнікі Астр. ТЛА. Да тла згарэць, спаліць. Цалкам, поўнасцю. Вёска згарэла да тла, немцы спалілі. Буйкі Астр. (МСГВ, 497). ТЛУШЧ. Ні тлушч ні лой ні менсо ні рыба. Няўдалы, няздатны чалавек, недарэка. Стась то ні тлушч ні лой ні менсо ні рыба. Усе як усе – зь дзеўкамі і даўно, а ён – ні с кім. Сапоцкін Гродз. ТО. То бо (ба) то´ ж. Пабочн. Канечне, так, сапраўды. То бо то ж, кап гэта ён адразу прыехаў, та ніякай бядэ ні было п. Красляны Шчуч. То бо то ш, кап слухаў мацяру, та гэтага ні было п. Дземорава Шчуч. – Бабу, як вы жывеця з адным зубам? Мусі, цяшко перажоўваць яду? – То ба то ж, дзеткі, то ба то ш. От, жмакаю, як жаба ганучу. Бабіна Гродз. Табато ж, дзеткі, табато ж, а як без тата жыці будзям, хто хлеба дасць? Гарны Гродз. (СНМ-2, 74). ТОГА. Ні з тога ні з сёга. Нечакана і невядома чаму, без усякіх прычын. Прычапіўся да міне ні с тога ні сь сёга. Яславічы Іўеў. Вар. ні з таго ні з сяго; ні з тога ні з сёга. ТОЕ. І тое тым. І так абыдзецца, уладзіцца, будзе добра і так. Нашто табе спраўляць вяселя? Зрабі нівельку вячэру, і тоё тым. Бабіна Гродз. Вот ні пойдзяш на танцы, і тое тым. Янаўляны Лід. Ні выпрасоўвай ты так ужэ гэтыя занавескі. Працягні пару разоў жаляскам, і тоё тым. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 68). Аддай яму за гэто сваю сетку, кап аччапіўса, і тоё тым. Дарашкевічы Шчуч. (ЗНФ, 68). На тое са´ма. Знарок, спецыяльна. Я вот на тоё само скажу бацькаві, што ты да Рыгаровых у яблыкі лазіў, няхай ён цібе трохі пасьвеньціць. Бабіна Гродз. – Глядзі, у наш канец ні прыхоць, ба будзяш біты. – А вот на тоя сама прыду, ні баюса вас. Старына Маст. Ні тое ні сёе. Нейкі невыразны, неакрэслены, якога цяжка кваліфікаваць. – Ці спадабаўся табе Лідзін жаніх? – От, нейкі ні тое ні сёе. Мілявічы Маст. Гэты хлопец ні тое ні сёе, цяшка зь ім. Ганчары Свісл. Гэтая шафа ў кватэры ні тое ні сёе. Сакольнікі Свісл. Выглядае, як пачвара, ні тоё ні сёе. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-3, 471). Тое на тое выходзіць, выйдзе, атрымаецца і пад. Амаль аднолькава, без прыкметнага выйгрышу, перавагі ў чым-н. Лонскі рок я сама рабіла тушонку, але й сало, і мясо купляла, та яно і вышло тоё на тоё. Лепяй гатову ў сяльпе ўзяць. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 68). Я с сваго кватаранта толькі сем рублёў бяру, але ён і дроў прывязе, і напілуя, і наколя, а то й вядро вады калі прынясе. Яно тоя на тоя й выходзіць. Заблаць Воран. (ЗНФ, 68). Тое-сёе. 1. Нямногае, некаторыя рэчы. Усей мёт упанаваў [выгадна прадаў] за зіму, таго-сяго прыдбаў у хату. Мір Карэл. (СГВ, 508). 2. пакуль. (Пакуль) што-н. рабілася, адбывалася. – Ну от покуль тоё-сёё, каблук і зрабіў, а рэшту другім разам. – Добра рэшта! Бершты Шчуч. (ЗНС, 43). Тое што рые. Зневаж. Кепскі чалавек. – Ты – абібок і няўмека! – А ты знаяш, хто, ты тоя, што рыя! Стокі Свісл. Тое што ходзіць і тое што рые. Гумар. Малаякасныя мясныя рэшткі свіной тушы: ногі, лыч, хвост, вушы і пад. Прыехалі дзеці на свежыну, то мне адны мотлахі пакінулі: тое што ходіць і тое што рыя. Быч Івац. (ДСК, 135). То тое то сёе. Што-небудзь, рознае. Гэтак было цяшко, усё на аджон бярэш, то картофлю, то тоё то тоё. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 111). Даўней хадзіў пабірайло, прасіў у людзей то таго то сяго. Загор'е Карэл. (СГВ, 306). ТОЙ. Ашчэ той. Самы сапраўдны. Гэ, брат, гэта хлюст ашчэ той, ты з ім піва ні зварыш. Лаша Гродз. (СНМ-2, 249). Вар. яшчэ (ашчэ) той. Той і той. Які-небудзь чалавек. Бывае, што скажуць, во, пайшоў да іх той і той. Бывае, скажуць, бывае, і ні скажуць. Лявонавічы Дзятл. (ДМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзембрава, загоре
19 👁