вытарапкі, чарапы) у вачах становяцца (стаяць, пасталі, робяцца); вотарапецень у вачах становіцца. ТАТА. Як свіны тата. Няўхв.-іран. Вельмі нізка, залішне (сагнуцца, згорбіцца, скурчыцца і пад.). Сяць роўно, а то згарнулася як сьвіны тато. Шылавічы Сл. Згарнуўсо як свіны тато. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 127). Зноў ты сагнуўся як сьвіны тато. Сянькоўшчына Сл. Вар. як свіны татка (тата). ТАТКА. Кашачы татка. Той, хто вельмі любіць жывёл, пераважна катоў, даглядае іх. Звычайна пра хлопчыка. Якісь кашачы татко: то катоў разьвёў, то сабак. Талькаўцы Ваўк. Вар. каціны (кашачы) бацька (татка). Сабачы татка. Той, хто вельмі любіць сабак, даглядае іх. Ты ўжо мусіць усіх сабак папярацалоўваў, от дзе сабачы татка. Зэльва Зэльв. Як свіны татка. Няўхв.-іран. 1. Вельмі нізка, залішне (сагнуцца, згорбіцца, скурчыцца і пад.). Чаго ты сагнуўся як сьвіны татко, ні стары ш яшчэ? Пятрэвічы Навагр. Ну чаго скруціўся як сьвіны татка? Што, холат? Красулі Шчуч. Чаго ты згарнуўся як сьвіны татка? Буцілы Лід. Ён як наляціць на яго, як накрычыць, а той скурчыўся як сьвіны татка і маўчыць. Вялікія Канюшаны Лід. 2. Вельмі, залішне (зморшчыцца, скрывіцца). Янэк зморшчыўся як сьвінны татка. Погіры Дзятл. Чаго скрывіўся як сьвіны татка? Гезгалы Дзятл. 3. Вельмі (выпацкацца, забрудзіцца). Ну, вымурзаўся як сьвіны татко, макароны на барадзе вісяць. Сурынка Сл. Вар. як свіны татка (тата). ТАЎКАЧ. Таўкач аблізаўшы пайсці. Скеп. Ні з чым, не дасягнуўшы мэты. Думаў, што тут ніведама чаго набярэцца, надаюць яму, ажно пайшоў таўкач аблізаўшы. Старчаняты Іўеў. Таўкач кашы пакажа. Гумар.-іран. Хто-н. будзе пакараны. Часцей як пагроза ў дачыненні да дзяцей. Ой, таўкач кашы пакажа, калі ні кіняш дурэць! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 68). Ідзі, кажу табе, есьці, а то зара таўкач кашы пакажа! Забалаць Воран. (ЗНФ, 68). Таўкач кукурузны. Асудж. Някемлівы, бесталковы, ні на што не здатны чалавек. Мой таўкач кукурузны за што ні возьмяцца, нічого с толкам ні зробіць. Шаўдзіні Лід. Таўкач на гнілыя картоплі. Асудж. Някемлівы, бесталковы, ні на што не здатны чалавек. Нічога сам ні зробіш, таўкач на гнілыя картоплі! Пасінічы Сл. ТАХТ. У тахт. У адпаведнасці з чым-н. Наўгад сказаў і якраз папаў у тахт, як трэбо. Лаша Гродз. (СНМ-2, 146). ТАХТУ. Даць у тахту. Выканаць усё, што трэба. Сямён прывёз усе запчасьці, якраз даў у тахту. Тоўсцікі Маст. (СГВ, 587). У тахту. 1. У адпаведнасці з рытмічнымі дзеяннямі. Як у тахту пападзеш, то ў тры цэпы малацілі. Альшаніца Івац. (ДСК, 226). 2. Тактоўна, вытрымана. Мікола можа казаць у тахту, а ў цябе німа ніякай тахты. Малькавічы Маст. (МСГВ, 496). ТВАР. Твар у твар сустрэцца і пад. Вельмі блізка адзін да другога. Сустрэліся зь ім твар у твар. Куклі Воран. (МСГВ, 496). ТВАРАМ. Улезці тварам у гразь. Асароміцца, паказаўшы сябе з найгоршага боку. Не рабі гэтак, бо ўлезеш тварам у гразь. Дубрава Шчуч. ТВАРУ. Да твару каму што. Ідзе, падыходзіць, пасуе што-н. каму-н. Гэты цельны світар табе да твару. Грандзічы Гродз. (СГВ, 535). А табе гэтая дрыпоўка ідзе да твару. Нягневічы Навагр. (СГВ, 133). Завяжы маліноўку, табе да твару. Лозкі Дзятл. (СГВ, 251). Табе, Ленка, да твару валошкавая пілётка. Заляшаны Ваўк. (СГВ, 358). Гэты каптур ёй да твару. Міцкевічы Смарг. (МСГВ, 217). Філітовы коляр кожнаму да твару: і старому, і маладому. Альшаніца Івац. (ДСК, 237). Твару няма на кім. Хто-н. вельмі змучаны, змарнелы, мае вельмі дрэнны выгляд. Старога Івана ні пазнаць, на ём твару няма. Міжэвічы Сл. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁