Солы Смарг. Марысю ніхто ні браў замуш, бу была ні да танцаў ні да ружанцаў.
Салтанішкі Воран. Ён ні да танцаў ні да ружанцаў, але ж жонкай добра жыве. Падкасоўе
Навагр. Аля ш у яе дачка, ні да танцаў ні да ражанцаў. Стаўбуры Астр. Вар. ні да танца
(-у, -аў) ні да ружанца (ражанца) (-у, -аў) ні свенты Божа спе´ваць; ні да танцаў ні да
ружанцаў ані святы Божа.
Ні да танцаў ні да ружанцаў ані святы Божа. Няўхв. Ні на што не здатны, няўмелы.
А што яна ўмея – ні да танцаў ні да ружанцаў ані сьвяты Божа. Малыя Краглі Дзятл.
Вар. ні да танца (-у, -аў) ні да ружанца (ражанца) (-у, -аў) ні свенты Божа спе´ваць; ні
да танцаў ні да ружанцаў ані святы Божа.
ТАНЦУ. Ні да танцу ні да ружанцу (ражанцу). Няўхв. Ні на што не здатны, няўмелы.
Нічога ні ўмея рабіць, ні да танцу ні да ружанцу. Чарняўка Шчуч. А ён у нас ні да танцу
ні да ражанцу. Гудзевічы Маст. Вар. ні да танца (-у, -аў) ні да ружанца (ражанца) (-у, -аў)
ні свенты Божа спе´ваць; ні да танцаў ні да ружанцаў ані святы Божа.
Як да танцу так і да ружанцу. Ухв. Умелы, здольны, спрытны. Яна – агонь дзеўка,
як да танцу так і да ружанцу, усё гарыць у яе руках. Варняны Астр. Як да танцу так і да
ружанцу. Чэхі Астр. (ППФВ, 73).
ТАНЦУЙ. Хоць танцуй дзе, у чым. Вольна, прасторна, шмат месца дзе-н. Пра
памяшканне. Дастроілі ганак – хоць танцуй, то месца хваціць. Пеляса Воран. Зайшла
анойдачы ў лаўку, а там хоць танцуй, пуста. Стральцы Маст. (СРЛГ, 11).
ТАПАРОМ. Як тапаром адрубаў сказаў. Катэгарычна, як пра канчаткова вырашанае.
Сказаў як тапаром адрубаў. Малі Астр. (СПЗБ-4, 434). Вар. як сякерай (тапаром) адрубаў.
ТАПОЛЯ. Як таполя. Ухв. Прыгожая, статная, стройная. Пра дзяўчыну. Дачка ў яе
вырасла як таполя, аш вачэй не адвядзеш. Зэльва Зэльв.
ТАПОР. Хоць тапор вешай. Няўхв. Дзе-н. спёртае паветра, няма чым дыхаць. Дыму
поўна хата – хоць тапор вешай. Малі Астр. (СПЗБ-5, 87). Вар. хоць сякеру (тапор) вешай.
Як тапор без тапарышча плаваць. Смяш. Вельмі кепска (плаваць). Як пойдзіця да
Нёмна, то хоць ат Алешкі ні адыхоць ні на шах, бо ён плавая як тапор бес тапарышча.
Лунна Маст.
ТАРАН. Як таран худы. Вельмі (худы). Ён быў худы як таран. Дабрасельцы Зэльв.
ТАРАПАНЫ. Тарапа´ны зрабіліся каму. У чыім-н. уяўленні ўзніклі розныя страхі,
здані, каму-н. што-н. здалося. Тарапаны ёй зрабіліся. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-5, 88).
ТАРАПАЧЫ. Тарапачы´ ў вачах пасталі ў каго, каму, чыіх. У чыім-н. уяўленні
ўзніклі розныя страхі, здані, каму-н. што-н. здалося. Ці гэто тарапачэ ў вачах пасталі, ці
праўды нешто было за кустам, але я ўвесь ацапянеў. Беражна Карэл. (НС, 84). Вар. тарапы
(тарпы, тарапачы, тарапкі, вытарапкі, чарапы) у вачах становяцца (стаяць, пасталі,
робяцца); вотарапецень у вачах становіцца.
ТАРАПКІ. Тарапкі´ ў вачах становяцца (пасталі, робяцца) у каго, каму, чыіх.
У чыім-н. уяўленні ўзнікаюць розныя страхі, здані, каму-н. што-н. здаецца. Табе што,
тарапке ў вачах становяцца? Дзяляцічы Навагр. Да калодзежа па воду ні выйдзе, усё
тарапке ў вачах пасталі: нехто схопіць яе, укусіць. Балотца Навагр. Што, у цябе тарапке
пасталі ў вачах, нешта мніцца? Балотца Навагр. А ў маіх вачах тарапы робяцца: стаіць
ён перад вачыма ды не знікае. Уселюб Навагр. Вар. тарапы (тарпы, тарапачы, тарапкі,
вытарапкі, чарапы) у вачах становяцца (стаяць, пасталі, робяцца); вотарапецень у вачах
становіцца.
ТАРАПЫ. Тарапы´ паставіць. Памерці. Покуль да дахторкі даляцела, то стары й
тарапэ паставіў. Буцілы Лід.
ТАРПЫ. Тарпы ў вачах станавяцца ў каго, каму, чыіх. У чыім-н. уяўленні ўзнікаюць
розныя страхі, здані, каму-н. што-н. здаецца. Так спалохалася, што аш тарпэ ў вачах
станавяцца. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 92). Вар. тарапы (тарпы, тарапачы, тарапкі
13 👁