І пасватаўся да мяне хлопец з другой вёскі. На выглят так сабе. Але клапатлівы гаспадар,
ціхі. Лылойці Смарг. (ДМГ, 124).
ТАКАМ. З та´кам. Без нічога. – А ш чым у нас булка будзя? Зь ізюмам ці з макам?
– С такам, даўно ні мака, ні ізюма німа. Стокі Свісл.
ТАКВЕЛЯ. Таквеля таго. Не бяда, не трэба звяртаць увагі. Таквеля таго, хай сабе
тут ляжыць гэты мех. Бабонеўка Карэл. (СГВ, 609).
ТАКІ. Ні такі ні сякі. Няварты, няважны. Пра чалавека. Ні такі ні сякі – пакрака
[недарэка]. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-3, 343).
ТАКТ. Знайсці адзін такт з кім. Дасягнуць поўнага ўзаемапаразумення з кім-н.
А Коля заўсёды знойдзя адзін такт зь дзецьмі. Індура Гродз.
ТАКТУ. У та´кту. Акурат, у самы раз, у патрэбны час. Прышла ў магазін, а там акрас
хлеп прывязьлі. Дабро, думаю, у такту папала. Старына Маст.
ТАЛЕНТЫ. Усе таленты пабраць. Ухв. Стаць разумным, дасведчаным. Наўчыўшыся
чытаць, пісаць, усе таленты пабрала. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-5, 81).
ТАЛЕРЦЫ. Не ў сваёй талерцы. 1. Прыгнечаны, у дрэнным настроі. Нешта ён дзісь
ні ў сваёй талерцы, мо што здарылася. Аколіца Лепі Воран. 2. Няёмка, нязручна
(адчуваць сябе). Усё гэта так абрыдла дзеўчыні, што яна аччувала сібе ні ў сваёй
талерцы. Кавалі Свісл. Жыўшы там, я аччувала сібе ні ў сваёй талерцы. Малахавічы
Гродз.
ТАМ. Там дома. На тым сьвеце. Не беспакойся, Сьцяпанаўна, усе там дома будзям.
Шчорсы Навагр.
Там і там. У пэўнае месца. Прыдзі ты там у крыжавыя дарогі, там і там стань.
Патока Шчуч. (ПМГ, 109).
То там то там. У розных мясцінах, то ў адным, то ў другім месцы. То там то там
укосіць – нацягаў сена. Жыдзевічы Іўеў. (СПЗБ-5, 196).
ТАМАШ. Тамаш няверны. Няўхв. Чалавек, якога цяжка прымусіць паверыць у
што-н. Яму, гэтаму Тамашу нівернаму, што ні кажы, та ўсё: «Ні можа быць!» Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 68). Вар. Тамаш (Томаш) няверны.
ТАНЦА. Ні да танца ні да ружанца (ражанца). Няўхв. Ні на што не здатны, няўмелы.
Што ўжо за чалавек удаўся – ні да танца ні да ружанца. Гуды Лід. Якаясь яна ні паняць
якая: ні рабіць нічога ні научаная, ні павесяліцца ні ўмея – ні да танца ні да ружанца.
Стокі Свісл. Але гэты хлопяц Марыін бесталковы, ні да танца ні да ружанца. Даргунь
Гродз. Васілеў сын ні да танца ні да ружанца. Радунь Воран. Недалэнга нека, ні да танца
ні да ружанца, толькі таго, што жыве. Казловічы Гродз. (СНМ, 95). Яна ні да чого ні
здатна: ні да танца ні да ружанца. Падкрыжакі Гродз. (СНМ, 59). Ну й чалавек урадзіўся:
ні да танца ні да ружанца. Буцілы Лід. (СГВ, 601). Вот урадзіўся – ні да танца ні да
ражанца, ні да чаго ні спасобны. Малі Астр. (СПЗБ-4, 311). Такая ўжо дзявуля, магла п
што маццы і дапамахчы, хоць у хаце, так ні да танца ні да ражанца. Заборцы Астр. Ну і
мужыка сабе Марыся знайшла – ні да танца ні да ражанца. Багушоўка Гродз. Вар. ні да
танца (-у, -аў) ні да ружанца (ражанца) (-у, -аў) ні свенты Божа спе´ваць; ні да танцаў
ні да ружанцаў ані святы Божа.
Ні да танца ні да ружанца ні свенты Божа спе´ваць. Няўхв. Ні на што не здатны,
няўмелы. А што ён зрабіць умее? Ні да танца ні да ружанца ні сьвенты Божа сьпеваць.
Поразава Свісл. Вар. ні да танца (-у, -аў) ні да ружанца (ражанца) (-у, -аў) ні свенты Божа
спе´ваць; ні да танцаў ні да ружанцаў ані святы Божа.
ТАНЦАЎ. Ні да танцаў ні да ружанцаў (ражанцаў). Няўхв. Ні на што не здатны,
няўмелы. Так і сядзіць у хаця, нідзе ні вылазя, ні да танцаў ні да ружанцаў. Лысая Гара
Ашм. Вырас хлопяц, а ні да танцаў ні да ружанцаў. Навасёлкі Дзятл. Што за нявеста, ні
да танцаў ні да ружанцаў. Забалаць Воран. От, які там зь яго чалавек: ні да танцаў ні
да ружанцаў. Бастуны Воран. Гэты хлопец зусім абы-які, ні да танцаў ні да ружанцаў
19 👁