Як сярпом па шыі (па яйцах) каму што. Вельмі непрыемна каму-н. што-н. А мацяры такія сваркі як сярпом па шыі, вельмі перажывая. Зэльва Зэльв. Ён як сказаў, а мне гэта як сярпом па яйцах. Райца Карэл. СЯРЭДЗІНКУ. Кругом кругом і ў сярэдзінку. Паступова, хітрыкамі дабівацца задуманага, намечанага. Яна хітра, паўдня будзя зубы загаварваць, а свайго даб'ецца, як тая ліса, кругом кругом і ў сярэдзінку. Ананічы Дзятл. СЯРЭДНЯ. Сярэ´дня-бяле´дня. Днём, у поўдзень. Ужо сярэдня-бяледня, а ён усё сьпіць сабе, уставай, сынок, ужо даўно пара сьнедаць ды зьбірацца табе на ток малаціць, твая зьмена заступая. Пескі Маст. (СГВ, 476). СЯЧЭ. Перадам сячы зад валачы. Імітаваць сур'ёзную працу, а на самай справе рабіць абы-як. Ты толькі адну баразну апалола? Здалёк я думала, што ты так хутка поляш, а ты, мусі, перадам сячэш зат валачэш. Амбілеўцы Шчуч. ~ Т ~ ТАБАКЕРКУ. Сваю табакерку садзіць куды. Іран.-незадав. Умешвацца не ў сваю справу. Ты куды гэта сваю табакерку садзіш, і без цібе разбяруцца. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 229). ТАБАР. Як цыганскі табар прайшоўся дзе. Усё развалена, непрыбрана, вялікі непарадак дзе-н. Заходжу ў хату, а там як цыганскі табар прайшоўся. Юрацішкі Іўеў. ТАБЕ. От табе і маеш. Выкл. Выказванне здзіўлення ці расчаравання. Ну і ну, от табе і маеш... Як ты ўмудрыўся ў такую дзірку ўлесьці? Зэльва Зэльв. ТАВАР. Як тавар збыўшы спаць. Вельмі моцна, беспрабудна. Сьпіць як тавар збыўшы. Спрацаваўся за дзень. Індура Гродз. ТАГО. Ні з таго ні з сяго. Нечакана і невядома чаму, без усякіх на тое прычын. Маё дзіця ні с таго ні сь сяго чырвонавоччам захварэла. Прывалка Гродз. (СГВ, 550). Первава аўгуста мама ўмерла. Ні с таго ні сь сяго… Янчукі Шчуч. (ХБД, 478). Я ў гародзі гачкавала, як ні с таго ні сь сяго Габрывелава дачка да мяне прышла. Крывулькі Маст. Ні з таго ні з сяго падышоў да мяне ды як жарня пад вухо, я і скруціўся. Заполле Івац. (ДСК, 79). Вар. ні з таго ні з сяго; ні з тога ні з сёга. ТАДОРА. Як тая Тадора то шые то пора. Які перарабляе сваю работу. А што на яе крычаць, яна ніколі адразу ні зробіць, кажды рас перарабляя, як тая Тадора то шыя то пора. Зарачаны Свісл. ТАДЫ. Тады і тады. У пэўны час. А так, калі ш Дзеды? Дзеды ў нас казалі: вот тады і тады. Кальчычы Карэл. (ХБД, 203). Усё дакладно расказоў, што тады і тады мы бачыліса ў магазіні. Бабіна Гродз. ТАК. Не так сабе. Добра, не абы-як (зрабіць што-н.). Дзьверцы да шафы і то ў філінг зрабіў, ні так сабе. Дзекалавічы Гродз. (СНМ, 153). Ні так ні сяк. Неахайна, абы-як (зрабіць што-н.). Каўган як зробіць ні так ні сяк, дык кажуць, скаўганіў. Старое Сяло Зэльв. (СПЗБ-4, 443). Так а так. Між іншым. Гавару, а так а так на яго паглядаю. Шутавічы Смарг. Так і так. 1. Ужываецца як уступ пры пераказе ранейшага чыйго-н. ці свайго маўлення. Рас пат сьвет прыходзіць Альбіна і гаворыць, што мацяру ўзяло. Я да брыгадзіра – так і так. Той кажа: вязі. Амбілеўцы Шчуч. 2. Усё роўна. Так і так табе ў кантору трэба, та можа зайдзі да сакратара сільсавета і папытай, ці трэба плаціць падатак за землю. Бабіна Гродз. Так сабе. Ні добры, ні дрэнны, сярэдні, які нічым асаблівым не вылучаецца. Мікола то забатняк, пра ўсё клапоціцца, а жонка яго так сабе. Прывалка Гродз. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца, сурёзную
16 👁