СЯКЕРА. Як сякера плаваць. Іран. Вельмі дрэнна. Плавае як сякера. Ярэмічы Карэл. Ён добра ўмея плаваць... Як сякера. Сакольнікі Свісл. Ну й ты плаваяш, як тая сякера. Мардасы Шчуч. Вар. як сякера (сакера). СЯКЕРАЙ. Як сякерай адрубаў сказаў. Катэгарычна, як пра канчаткова вырашанае. Сказала як сякерай адрубала. Ліпаўка Ашм. СЯКЕРКА. Спадручная сякерка. Чалавек, які знаходзіцца на паслугах, якога ў любы час можна выкарыстаць для выканання якой-н. працы. І тое яму прынясі, і гэта падай. Хваціць! Я табе больш не спадручная сякерка. Косцевічы Астр. Меншая дачка ў іх трошкі недаразьвітая, трыццаць гадоў, а замуш ні выйшаўшы. То вот у хаця за спадручную сякерку, усю гаспадарку на сабе цяніць, а бацька толькі камандуіць. Міхалішкі Астр. СЯКЕРКУ. Знайшоў сякерку за лаўкай. Выкл. Выказванне іранічных адносін да чыіх-н. слоў, дзеянняў. Як я прыгатовіла, то ты знайшоў, знайшоў сякерку за лаўкай. Дубна Маст. Вар. знайшоў (нашоў) сякеру (сякерку, сакерку) за (пад) лаўкай. СЯКЕРУ. Знайшоў (нашоў) сякеру за (пад) лаўкай. Выкл. Выказванне іранічных адносін да чыіх-н. слоў, дзеянняў, якімі хто-н. імкнецца давесці, што ён што-н. адшукаў, выявіў. – Глядзі, я знайшоў на паліцы цэлы слоік мёду. – Знайшоў сякеру за лаўкай, я яго знарок туды схавала. Крупіцы Маст. Нашоў сякеру пад лаўкай. Стральцы Гродз. (СПЗБ-5, 68). Вар. знайшоў (нашоў) сякеру (сякерку, сакерку) за (пад) лаўкай. Хоць сякеру вешай. Няўхв. Дзе-н. спёртае паветра, няма чым дыхаць. Адзін, а начвэндзіў за сямёх, хоць сякеру вешай. Аччыні акно, дыхнуць німа чым. Бершты Шчуч. (ЗНС, 46). Прыходжу з работы, а ў хаце хоць сякеру вешай. Владзюк хэўру сабраўшы, у карты іграюць і цыгарэты смаляць. Заборцы Астр. Вар. хоць сякеру (сакеру) вешай. СЯКЕРЫ. З-пад сякеры. Іран. Вельмі груба, непрыгожа (зрабіць што-н.). Ну і выразаў ён табе палічку, с-пат сякеры. Алекшыцы Бераст. Калі што зробляна абы-як, абы з рук, то кажуць – с-пат сякеры. Дзераўная Сл. Вар. з-пад сякеры (з-пад сакеры). СЯКІ. Сякі-такі. 1. Некаторы. Меў чалавек сякоё-такоё канчля [каня], то ні трэ было людзям паклоны біць – запрагай, калі хочаш, ды едзь, куды трэба. Чамяры Сл. (ЖНСл., 180). 2. Нязначны. А мой нажычоны зьбіраўся завітаці ў нядзельку да мяне ў сваты, а на Вяльканац згуляці сякое-такое вяселе. Пагарэлка Карэл. Сякі-такі целяпей і то будзе ляпей. Гібулічы Гродз. (СНМ-1, 193). СЯЛЕ. Ветраць па сяле. Не сядзець дома. Яго баба любіць ветраць па сяле, цалюткі дзень дома не спыняяцца. Змяёўцы Дзятл. (СГВ, 581). СЯЛЁДКІ. Як сялёдкі ў бочцы каго дзе. Вельмі шмат каго-н. дзе-н. Людзей у аўтобусі было як сялёдкі ў бочцы. Свіслач Гродз. СЯЛО. Дурное сяло. Зневаж. Дурань. Ах ты, дурноё сяло! Як ты толькі мох да гэтаго дадумацца! Скідзель Гродз. От, дурноё сяло, што ад яго можно было добраго чакаць. Бабіна Гродз. На сяло пайсці, схадзіць. За межы ўласнага дома, каб сустрэцца і пагутарыць з аднавяскоўцамі. На сяло надумала схадзіць, ды сын прыехаў, дзе ўжэ пойдзяш. Воўкаўцы Лід. Схадзі на сяло, да Кацярынкі, мо новае што пачуяш. Восава Навагр. Пагнала (пажане) на дзясятае сяло каго. Хто-н. хварэе (захварэе) на панос. А гэтыя апенькі такія смашныя былі, та ён мо місак тры йзеў, а тады як узяло яго, як пагнало на дзісято сяло, аляй мучыўса. Бабіна Гродз. Ні еш гэтай гадасьці, ба пажане на дзісято сяло. Бабіна Гродз. СЯЛУ. Ні к сялу ні к гораду. Няўхв. Зусім недарэчна, неадпаведна. Ну цяпер і маладзёш адзяецца, ні к сялу ні к гораду. Праважа Воран. СЯМНАСТКА. Як сямнастка. Па-маладому. Алена ўоралася, ідзе як сямнастка. Грыўда Івац. (ДСК, 224). СЯРПОМ. Як сярпом адрэзаў сказаў. Катэгарычна, рашуча, канчаткова. Зрабіць гэта – і ўсё! Сказаў як сярпом адрэзаў. Талькаўцы Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбралася
13 👁