СЮД. Сюд-туд. Вельмі часта, з кароткімі прамежкамі (рабіць што-н.). Жонка сюд-
туд і зноў пачне дакараць, якім ён калісьці быў, што вычаўпляў. Караневічы Гродз.
(СНМ-2, 60). Як гарэў Гібуліцкі лес, та, здаваласо, ужэ пагасілі, і ўсероўно сюд-туд і зноў
агонь уздымаецца, нібыта хто натпальваў. Гібулічы Гродз. (СНМ-2, 227). Німа што
казаць, швагрусь у міне добры, ні забывае, сют-туд і зноў заедзя паглядзець, як мы
жывем. Цвіклічы Гродз. (СНМ-2, 264). Рады німа, кабыла сют-тут і зноў зубамі глым за
бульбавене. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 53). Я ні магу ўслухацца, як гэты шпанюк сют-тут
так і зноў на дзеда накінецца, вызвярыцца. Баранава Гродз. (СНМ-2, 39). Сют-тут так і
зноў счубяцца, адзін аднаго цягае, мірна ні могуць жыць. Гневяшчына Гродз. (СНМ-2, 227).
2. Час ад часу. Гаварылі сюд-туд аб вайне. Міжэвічы Сл. (МСГВ, 487). Каля балота коні
чысто жыто сталянтавалі, бо хто іх упільнуя – сют-тут і зноў катора ўскочыць. Старая
Дубавая Гродз. (СНМ, 136). Яна сют-тут і купляе. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-5, 62).
СЮДЫ. То сюды то туды. У розных напрамках, у розныя бакі. Старэйшыя
парасходзіліся то сюды то туды. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 474).
СЮСЮ. Курыную (курачу) сюсю і (дый) тую не ўсю ведаць і пад. Скеп. Кепска,
мала або нічога не (ведаць). Ой, а хваліўся – знаю, знаю. Пачалі ісьці – тры гадзіны
блукалі. Ат, і гаварыць німа чаго – зная ён курыну сюсю дый тую ні ўсю. Амбілеўцы Шчуч.
Ну і чаго ты лезяш у разгавор, ні ведаеш, так і маўчы. Ведаеш ты толька курачу сюсю і
тую не ўсю. Крупава Лід. (Хітр., 61). – Я ўсё ведаю. – Маўчы, ведаяш ты курыну сюсю і
тую ні ўсю. Старыя Паддубы Шчуч. Знаю, як яна ведае. Ведае курыную сюсю дый тую не
ўсю. Лысая Гара Ашм.
СЯБЕ. Пад сябе падгрэбці што. Няўхв. Завалодаць чым-н., прысвоіць што-н.
Паглядзі, якія людзі цяпер злыя сталі, што зьвяры ў лесі, усё п, здэцца, пат сябе
падграблі п. Марцінавічы Маст.
Як за сябе закінуў (выліў) з'еў, выпіў. Лёгка і хутка. Зьеў кашу як за сябе закінуў.
Маладзец, вырасьцяш сільны! Сурынка Сл. Наліла міску супу – мігам зьеў як за сябе выліў.
Пасінічы Сл.
Як не ў сябе есці. Вельмі многа і хутка. Ты ясі як не ў сябе. Нягневічы Навагр. Есьць
як ні ў сібе, як з галоднаго краю. Бабіна Гродз.
СЯВЕНЬКА. Як сявенька галава. Няўважлівая, схільная да забывання. Галава як
сявенька зробіцца ад работы. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-5, 63).
СЯГОННЯ. Як сягоння помніць. Вельмі добра, выразна (помніць што-н.) А як жа ш
паедзіш – порткі парваныя. Ну што ш, давай мы, помню як сягоньня, сь сястрой зашылі
гэтыя порткі. Альхоўка Астр. Вар. як сёння (сягоння).
СЯДЗІЦЬ. Сядзіць хто на кім, што на чым і паганяе кім, чым. Вельмі многа каго-,
чаго-н. Той андарак на ёй стары-расстары, як рэдзгіні, дзірка на дзірцы сядзіць і дзіркай
паганяе. Старына Маст. Вар. сядзіць (едзе) і паганяе.
СЯК. Ні сяк ні так. Няўхв. Недарэчны, несур'ёзны, нявартасны. Тады пашла ўжэ на
той замуш, той замуш мой некі ні сяк ні так. Зарудаўе Маст.
Сяк-так. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі. Сяк-так машыну мы яшчэ купілі.
Кальчычы Карэл. (ХБД, 196). Сяк-так вяселле зрабілі. Восава Навагр. (ХБД, 205).
Даўней квітаваліся сяк-так, дзяцей пагадавалі, цяпер жывем добро. Макараўцы Бераст.
(СГВ, 208). Мой Гена ў задачках ні цяўпе, а сяк-так піша. Міклашы Дзятл. (СГВ, 544).
От, яшчэ сяк-так прыклыбаю хлеба ўзяць у магазін. Верашкі Івац. (ДСК, 189). Кідаямса
сяк-так, якое тут жыце без гаспадара. Агароднікі Гродз. (СНМ-2, 106).
Сяк-так накасяк абы не па-людску. Няўхв. Як папала, абы-як (рабіць, выходзіць,
атрымлівацца). Сяк-так накасяк абы не па-людску. Каўпакі Гродз. (МСГВ, 610). Сяк-так
накасяк абы не па-людску. Каўпакі Гродз. (СНМ
Дадатковыя словы
зеў, несурёзны
14 👁