Сэрца крывёй абліваецца (аблягае) у каго. Хто-н. зазнае пачуццё глыбокай спагады,
жалю, каму-н. невыносна цяжка, тужліва ад чаго-н. А як здумаеш на прошлае жыцьцё,
так, як я пражыўшы, сэрца крывёй абліваецца. Вайшнарышкі Ашм. (СБНФ, 253). Мне
так шкода гэтах малых, што аш сэрца крывёю абягае. Падлабенне Гродз.
Сэрца ные па кім, па чым. Спачув. Хто-н. адчувае трывогу, неспакой за каго-, за
што-н. Не салоткая ў Ганны жыця. Сэрца ныяць па дзецях, па роднай хаціні.
Жукоўшчына Дзятл.
Сэрца пайшло ў пяткі. Гл. сэрца ў пяткі (у пяты) закацілася (заляцела, зайшло,
заскочыла, пайшло, схавалася).
Сэрца пэнкла ў каго. Хто-н. нечакана адчуў моцнае хваляванне ад убачанага,
пачутага. Як паглядзела – сэрца пэнкла. Малі Астр. (СПЗБ-4, 210).
Сэрца разрываецца ў каго. Хто-н. адчувае пачуццё трывогі, моцнага страху, адчаю.
А ён астаўся сірата, то ён, бедны, сем гадоў пасьвіў. Ды басюткі. Сэрца разрываецца
проста, як успомню. Буйнічы Шчуч. (ХБД, 475).
Сэрца ў лапці абуць. Гл. абуць сэрца ў лапці.
Сэрца ўпала ў каго. Каго-н. нечакана ахапіў моцны страх, жах ад убачанага, пачутага.
Як пабегло гэто дзіця, а ўперадзі машына, у міне адразу сэрца ўпала. Чарлёна Маст.
Сэрца ў пятках у каго. Хто-н. перажывае пачуццё страху. Ні крычы, у яго і так сэрцо
ў пятках. Вайцехаўшчына Бераст.
Сэрца ў пяткі (у пяты) закацілася (заляцела, зайшло, заскочыла, пайшло,
схавалася) у каго. Хто-н. моцна спалохаўся, каго-н. ахапіў моцны страх. Кот с парогу
шусь мне ў ногі, аш сэрцо ў пяткі закаціласё. Дарагляны Маст. Я як угледзела, што яна
боўтнулася ў рэчку, то сэрцо ў пяткі заляцело. Ліпск Лях. Табе смешна, а мне сэрца ў
пяткі зайшло. Заляшаны Шчуч. Так дзеці перапалохаліся, што аш сэрца ў пяткі пайшло.
Дабраволя Свісл. А ты п ні забаяўса? І ў цібе п сэрцо ў пяты пашло. Масцішча Навагр.
(ЗНФ, 68). Казала: як глянула ўніс с самалёта, так сэрцо ў пяты пашло. Стральцы Гродз.
(ЗНФ, 68). Я так спалохалася, калі яна падала, што сэрца ў пяткі схавалася і самой усё
забалела. Шылавічы Сл. Калі на міне напаў твой сабака, то я думаў, што сэрцо ў пяткі
заскочыло. Старое Сяло Зэльв. Ты міне так спалохаў, што аш сэрцо пайшло ў пяткі.
Монькавічы Маст. Пайшла дзісь у лес і наступіла на вужа. Так моцно спалохаласа, аш
сэрцо пайшло ў пяткі. Лунна Маст. Прызнаюса, і ў міне тады сэрцо пашло ў пяткі. Баяры
Шчуч. (ЗНФ, 68). Ішла ўвечары, нехта з-за хлява як выйшаў, дык сэрцо пайшло ў пяткі.
Мацвееўцы Ваўк.
Сэрца шчыміць у каго, чыё. Каго-н. ахоплівае хваляванне, перажыванне. Ой, дзеткі,
што немцы зь людзімі рабілі, як успомніш – сэрца шчыміць. Забалаць Воран. Васэля гуляе
ўся вёска, а маладой сэрца шчыміць. Гальшаны Ашм.
Узвярэдзіць сэрца чыё. Выклікаць неспакой, хваляванне, трывогу ў каго-н. Дачка
ўзьвярэдзіла маё сэрца, прыехала, пабыла і паехала, як яна там з малымі дзецьмі
абыходзіцца? Сімакава Карэл. (СГВ, 502).
Цісне за сэрца каго. Моцна непакоіць каго-н. што-н. Цісне за сэрца. Малі Астр.
(СПЗБ-5, 361).
Чуць сэрца не абарвалася ў каго. Хто-н. адчуў вельмі моцнае хваляванне ад
убачанага, пачутага. Сказалі, дак у мяне чуць сэрца не абарвалася. Дабраволя Свісл.
Шчымам шчыміць сэрца па кім. Хто-н. адчувае трывогу, неспакой за каго-н.
Шчымам шчыміць сэрца па дачцэ. Першамайск Шчуч. (МСГВ, 567).
СЭРЦУ. Даць волю сэрцу. Не кантраляваць свае эмоцыі, пачуцці. Як Маня памярла,
то Казя ўжо дала волю сэрцу. Чаго яна толькі ні вычытвала, успамінала кожны гадок іх
жыцьця. Амбілеўцы Шчуч.
Не па сэрцу. Няўхв. Які не падабаецца. Як задумаў, загадаў, ні па сэрцу жонку ўзяў.
Кахаў белу бяляначку, а ўзяў чорну цыганачку. Свіслач Гродз. (СНМ
14 👁