Запасці ў сэрца каму. Запомніцца на доўгі час. Твае словы запалі мн'е ў сэрца і па
сёньня. Талькаўцы Ваўк.
За сэрца хапаць каго. Вельмі моцна непакоіць каго-н. Не хацелася мне выяжджаць,
бацькава шкадоба за сэрца хапала. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 559).
Зламаць сэрца каму. Няўхв. Падмануць у каханні. Зламаў дзеўцы сэрца, а тады кінуў,
а яна, бедна, перажывая. Талькаўцы Ваўк.
З цалэго сэрца. Сардэчна, шчыра. З цалэго сэрца віншуям вас! Сапоцкін Гродз.
З'яда´ сэрца. Няўхв. Надакучлівы чалавек. Вот зьяда сэрца, як прыстане, то не
адвяжацца. Бершты Шчуч.
Не мець сэрца да каго. Быць непрыязным, неспагадлівым, чорствым, жорсткім у
адносінах да каго-н. Яна да міне не мела сэрца. Малі Астр. (СПЗБ-3, 63). Страшне злы
быў гэты выпладак адэльскі, не меў літасьці, ні сэрца. Каробчыцы Гродз. (СГВ, 98).
Рваць сэрца па кім. Моцна хвалявацца, непакоіцца, перажываць па кім-н. Цябе цэлы
дзень няма, а я па табе рву сэрца. Куклічы Свісл. (СГВ, 605).
Спаліць сэрца. Моцна перанервавацца. Гэдакія дзеці лайдачыя, за цэлы дзень зь імі
спаліла сэрца. Нязнанава Навагр. (СГВ, 607).
Сэрца абрасло (абрасце) мохам у каго. Хто-н. апусціўся, страціў актыўнасць,
цікавасць да жыцця. Нашы дзяўчаты загардушку парылі, паілі хлопцаў, каб любілі. Калі
перастаняш паіць, сэрца ў хлопца абрасце мохам. Селюкі Гродз. (СНМ, 53).
Сэрца ад'ядаць у каго, каму. Моцна хваляваць каго-н., дакучаючы чым-н.
непрыемным. Валера ў цябе датуль будзя сэрца ад'ядаць, пакуль ні жэніцца, тады ніхай
жыве, як хоча. Семернікі Ашм. (СГВ, 609). Дай ты яму тую кнішку, хай сэрца ні ад'ядая
ад'яда гэта. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 12). Цябе прасі – яшчэ сэрца ад'ясі. Сасноўка
Смарг. (СПЗБ-5, 60).
Сэрца вяне ў каго. Хто-н. адчувае задавальненне, замілаванне, прыемнае хваляванне
ад чаго-, каго-н. Яна была на ўсю акругу сьпявачка, як засьпявая, бывало, – сэрцо вяня!
Бабіна Гродз. Вар. душа (сэрца) вяне.
Сэрца добрае мець. Быць добрым, лагодным, спагадлівым. Наш Сідар прыямлівы
чалавек, сэрца добрае мае. Дзятлавічы Ваўк. (СГВ, 387).
Сэрца ёкнула ў каго. Хто-н. адчуў хваляванне, неспакой. У мяне сэрца ёкнула, як
убачыла яго: чорны, нібрыты, абарваны. Агароднікі Дзятл.
Сэрца закрамянее (закрамянела) у каго, чыё. Каго-н. нечакана ахоплівае
хваляванне, трывога, неспакой, цяжкі душэўны боль. Бывало, сэрцо маё закрамянее ат
такой абіды, і ні слова ні скажаш ім на гэто. Куцавічы Карэл. (ЗНФ, 68). Сэрцо
закрамянело, як пачула, што з Васілём такоё няшчасьця. Азёры Гродз. (ЗНФ, 68). Бачу:
гадзіна лезя! У міне сэрцо закрамянело... Бершты Шчуч. (ЗНФ, 68). Села на ганку й
плакаць ні магу, сэрцо закрамянело. Ваўкавічы Навагр.
Сэрца залекацела ў каго. Хто-н. адчуў моцны страх, жах. Як увідзела гэтага
бандзюгу, сэрца залекацела, ісьці не магу. Жупраны Ашм. ● Залекацець – задрыжаць.
Сэрца замерла ў каго. Хто-н. нечакана адчуў моцнае хваляванне ад убачанага,
пачутага. Насьця як убачыла, куды забраўся яе коцік, дык адразу сэрца замерла. Бакунова
ІІ Іўеў.
Сэрца замірае. Нечакана каго-н. ахоплівае хваляванне, трывога, неспакой. Бывае,
успомніш вайну, дык сэрца аж замірае. Місявічы Воран.
Сэрца заходзіцца ў каго. Хто-н. адчувае хваляванне, душэўны неспакой. Як учую я
цяпер, што гавораць пра вайну, так серца заходзіцца. Нізы Сл. (БД, 210).
Сэрца згарэла (згарыць) на вуголь у каго. Хто-н. адчуў моцны страх, трывогу,
раптоўна прыйшоў у адчай. Паехаў учора ў Слонім, і німа й німа, то ў міне сэрцо згарэло
на вуголь. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 68). Ішчэ нівядома, ці атпусьцяць вас. У міне сэрцо
згарыць на вуголь, пакуль дачакаюся вас. Збочна Сл. (ЗНФ
Дадатковыя словы
адяда, адядаць, адядая, адясі, зяда
14 👁