СЫН. Сукін сын. Груб. Кепскі чалавек. Ні скігічы ты, сукін сын, сам жа вінаваты.
Чамяры Сл. (ЖНСл., 187).
СЫНОЧАК. Мамін сыночак. Распешчаны, ні да чаго не прывучаны хлопчык, малады
чалавек. Натта ўжэ аберагалі бацькі, то во расьце – мамін сыночак, нічога рабіць ні
ўмея. Дзям'янаўцы Дзятл.
СЫР. Катацца (качацца, купацца, плаваць) як (бы) сыр у масле. Жыць прывольна,
у поўным дастатку. Ідзі за яго замуж, будзяш катацца як сыр у масле. Трабы Іўеў. Бы сыр
у масле качаецца. Сакалы Воран. (МСГВ, 582; ППФВ, 10). От жыцьцё мая – купаецца як
сыр у масля. Малі Астр. (СПЗБ-5, 54). Яна за ім вот добро жыве, купаяцца як сыр у
масьле. Радзюкі Навагр. Плавая як сыр у масле. Грандзічы Гродз. (ППФВ, 51).
Сыр ды малако. Ухв. Здаровы, моцны чалавек. Іх Васіль прыехаў з войска сыр ды
малако. Голы Бор Астр. (СГВ, 609). Бацька быў прыгожы, крэпкі, сыр ды малако.
Астравец Астр.
Як сыр у масле (у смятане) жыць. Прывольна, у поўным дастатку. Валя наша як
выйшла замуш за Сашку, ды ціпер жыве як сыр у масьлі. Пагранічны Бераст. Наша Зося
жыве як сыр у масьле. Лозкі Дзятл. (СГВ, 620). Усё ў іх ёсьць, адным словам, жывуць як
сыр у масьле. Варняны Астр. Жыве як сыр у масьлі і бяды не зная за мужыковымі
плячыма. Васілевічы Гродз. Яна за ім як сыр у масля. Солы Смарг. (СПЗБ-5, 54). Паеду
ў горат, вось ужэ зажыву, як сыр у сьмятане. Дзявяткі Бераст.
СЫРЫ. Ні сыры ні вараны. Без настрою, прыгнечаны, разгублены. Сёньняшні мой
пасажыр ні сыры ні вараны. І чаму ж без настрою? Сакольнікі Свісл. Чаго ты сёньня
такі ні сыры ні вараны? Німа як нават пагаварыць. Каменка Шчуч.
СЫЧ. Як сыч надзьмуцца. Вельмі моцна (надзьмуцца, пакрыўдзіцца). Што ты
надзьмуўся як сыч. Ці не пакрыўдзіўся? Партызанская Гродз.
Як сыч на плоце сядзець. Няўхв. Надзьмуўшыся, пакрыўджана. Сядзіць як сыч на
плоце с самаго ранку. Лозкі Дзятл.
СЭРЦА. Абуць сэрца ў лапці. Страціўшы цярпенне ці скарыўшыся, зрабіць што-н.
насуперак уласным прынцыпам. Абуй сэрца ў лапці, падыдзі да брата, памірыса, ні спадзе
с цябе карона. Бершты Шчуч. (СГВ, 576). Я ўжо ні ап чым ні думаю, сэрца ў лапці абула.
Што Бох пашле, тоя і будзя. Бярозаўка Лід. Трэба мусі абуць сэрца ў лапці, зьмірыцца,
іншай рады німа. Бастуны Воран. Цярплю, цярплю, а тады як абую сэрцо ў лапці, та
выбайшчу, як сабаку. Бершты Шчуч. (ЗНС, 40).
Ад'есці сэрца каму. Няўхв. Вельмі надакучыць каму-н., давесці да адчаю каго-н. Ад'еў
ён мне сэрца зусім, цярпець больш ні магу. Ваўкавічы Навагр.
Ад цэлэга сэрца. Сардэчна, шчыра. Жадаю ад сэрца вам усякаго шчасьця.
Галавачы Гродз. (МСГВ, 158). Павіншавала іх ад цэлага сэрца. Алекшыцы Бераст.
У даніне можа быць шчыры: усё дае ат сэрца. Солы Смарг. (СПЗБ-5, 524).
Адышло ад сэрца ў каго. Хто-н. супакоіўся, перастаў хвалявацца. У яго адышло ад
сэрца, калі ён убачыў, што ўсе жывыя і цэлыя. Чаплічы Бераст.
Аж да сэрца даходзіць. Вельмі моцна, нясцерпна баліць. Але ш і садзяя рука, аш да
сэрца даходзіць. Лаздуны Іўеў. (СГВ, 421). Так рука баліць, аж да сэрца даходзіць.
Пасінічы Сл.
Без сэрца. Бессардэчны, неспагадлівы. Хіба ён бяз сэрца, што ні дасьць бацьком
хлеба? Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 487).
Браць блізка да сэрца. Уражліва ўспрымаць якое-н. здарэнне, падзею, непакоіцца,
хвалявацца. Не бяры блізка да сэрца ты, усё яшчэ ўладкуецца. Грыцавічы Бераст. Ні бяры
да сэрца, усё будзя добро. Новы Двор Шчуч.
Выкінуць з сэрца каго. Прымусіць сябе забыцца пра каго-, пра што-н. Выкінь яе с
сэрца, бо яна ніколі сюды ні верняцца. Мінчыкі Бераст
Дадатковыя словы
адесці, адеў, дзямянаўцы
13 👁