Як сцяна2 пабялець. Вельмі моцна (пабляднець, звычайна спалохаўшыся). Чаго ты
пабялеў як сьцяна, хіба чорта ўбачыў? Курчоўцы Воран.
СЦЯНОЙ. Як за каменнай сцяной жыць. Пад аховай, пад апекай каго-н., без турбот
і клопатаў. Жыве Маруся за Мішам як за каменнай сьцяной. Зенявічы Навагр.
СЦЯНУ. Як за сцяну заваліўся спіць і пад. Моцным, беспрабудным сном. А я й ні
чула, калі вы прышлі, заснула як за сьцяну завалілася. Косцевічы Астр. Вар. як за сцяну (за
сцену) заваліўся.
СЦЯНЫ. Як да сцяны гаварыць. Няўхв. Безвынікова, упустую (гаварыць каму-н.).
Яны нічога ні слухаюць, ім гаворыш як да сьцяны. Зенявічы Навагр. (ЗНФ, 97). Я вам
скажу, што Казіка ўжэ ні пяравучыця. І гаворыця вы яму ўсё гэто як да сьцяны. Пілаўня
Шчуч. (ЗНФ, 97). Я с табой гавару, а ты ні слухаяш. Гавару як да сьцяны. Стокі Свісл.
Нават ні старайся, бо да яго гаварыць як да сьцяны. Мацвееўцы Ваўк. Вар. як да сцяны
(да сценкі).
Як спіць да сцяны зубамі то з калом пройдзеш. Асудж. Нягодны, вельмі дрэнны,
злы. Ну й паганы чалавек! Ён жа як сьпіць да сьцяны зубамі та с калом прайдзеш. Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 94). Піліп як сьпіць зубамі да сьцяны то с калом пройдзеш. Лепяй ты ні
зачапай яго. Падароск Ваўк. (ЗНФ, 94). Вар. як спіць то з калом пройдзеш (прайдзеш,
прайсці можна); як спіць то, дык з кіем пяройдзеш (пярэйдзеш, прайдзеш, можна
прайсці); як спіць да сцяны зубамі то з калом пройдзеш.
СЦЯПАН. Як Сцяпан лявонаўскі зарасці. Няўхв. Вельмі (зарасці). Пра нябрытага.
Пабрыйся, а то зарос як Сцяпан лявонаўскі. Ананічы Дзятл. ● Лявонаўскі – утварэнне ад
назвы вёскі Лявонавічы Дзятлаўскага раёна.
СЦЯПУРА. Як Сцяпура з бізуном бегаць і пад. Вельмі актыўна. Чаго ты лятаеш як
Сьцяпура зь бізуном. Краснае Карэл. ● Сцяпура – прозвішча мясцовага паліцэйскага ў
часы нямецкай акупацыі.
СЦЯТЫ. Ні сцяты ні павешаны. У няўпэўным становішчы, збянтэжаны, разгублены.
Хай бы сказаў точна, што будзім сена вазіць, а то ходзіш ні сьцяты ні павешаны, ні
знаіш, ці прасіць людзей, кап памаглі, ці не. Косцевічы Астр. А хай яно праваліцца с такой
жызьняй, жывеш ні сьцяты ні павешаны, ні ведаяш, што рабіць, што чыніць. Палубнікі
Лід. Матуля апынулася ў такім становішчы, што ні сьцята ні павешана – ні на рабоце,
ні без работы. Хвінявічы Дзятл. Як машыну адабралі, ходзіць цяпер ні сьцяты ні
павешаны. Геранёны Іўеў. (СГВ, 601). Мая дачка з мужам не жыве, яна ні сцятая ні
павешаная, ні такая ні сякая. Малі Астр. (СПЗБ-5, 48).
СШЫЦЬ. Ні сшыць ні спароць. Няўхв. Няўмелая, няздатная, нічога не ўмее ці не
хоча рабіць. Часцей пра дзяўчыну. Вучылася, вучылася, а толку ніякага, ні шшыць ні
спароць. Варняны Астр. Вось удалася – ні шшыць ні спароць. І каму яна патрэбна?
Бадзюкі Бераст. Дажылася дочка, замуш хоць у пятніцу, а як прыдзецца што зрабіць, то
ні шшыць ні спароць. Хутар Праважа Воран. Каб занялася чым, а то ні шшыць ні спароць,
толькі сядзіць малюяцца. Вензавец Дзятл. Яна табе ні шшыць ні спароць, адно
швэндаецца па хатах. Залацеева Зэльв. Што за польза сь цібе ў полі, калі ты ні шшыць ні
спароць. Буцілы Лід. Яна нічога ні зробіць як трэба, ні шшыць ні спароць. Поразава Свісл.
А дачка ў яе ні да чаго: ні зрабіць, ні сказаць, адным словам, ні шшыць ні спароць.
Чамяры Сл. З ім ні сшыць, ні спароць. Пяслі Гродз. (ППФВ, 27).
СЫЗМА. Як сызма. Абур. Вельмі злосны. Часцей пра жанчыну. Ідзі сам зь ёй
гавары, я ні магу, як сызма – ні падысьці. Бабіна Гродз. Як сызма лезе ў вочы. Дакудава
Лід. (СПЗБ-5, 51). Во злая, як сызма. Жодзішкі. Іўеў. (СПЗБ-5, 50).
СЫМОН. Як Сымон з адвакатам пагаварыць. Іран. Безвынікова. Ну ці дабіўся чаго?
– Дзе там! Пагаварыў як Сымон з адвакатам, і на гэтым ўсё. Бердаўка Навагр.
(ЗНФ, 94). Трэба да працьсядацяля ісьці, бо брыгадзір нічога сам ні рошыць, зь ім
пагаворыш як Сымон з адвакатам і пойдзеш ні ш чым. Генюшы Навагр. (ЗНФ
15 👁