СЦЕНКІ. Як да сценкі да каго. Няўхв. Чые-н. словы, ушчуванні абсалютна не
дзейнічаюць на каго-н. Я на яго ўжо і крычу, і прашу, і перу, а да яго як да сьценкі, усё
роўна па-свойму робіць.Зэльва Зэльв. Я с табой гавару, а ты сядзіш, і табе ўсё як да
сьценкі. Васілішкі Шчуч. Вар. як да сцяны (як да сценкі).
СЦЕНКУ. Хоць аб сценку галавой бі каго. Няўхв. Выказванне немагчымасці
ўздзейнічаць на каго-н. Хоць аб сьценку галавой яго бі, усяроўна нічога не скажа. Вераб'і
Астр.
Што аб (у) сценку гарохам каму, да каго. Няўхв. Не дзейнічае, не даходзіць што-н.
да каго-н. Яго просіш, просіш памагчы, а яму што аб сьценку гарохам, нічога не даходзіць.
Тракелі Воран. А да яго што аб сьценку гарохам, нічого ні разумея. Ганчары Свісл. Хіба
ж ад Івана даб'ешся толку. Ты гаворыш, а яму што ў сьценку гарохам. Масты Маст.
Як у сценку гарох даходзіць. Няўхв. Зусім не (даходзіць што-н. каму-н.). Даходзіць
як у сьценку гарох. Чамяры Сл. (ППФВ, 20).
СЦЕНУ. У сцену ўлезеш. Паграж. Будзеш моцна збіты, пакараны. Ні натта скачы,
бо як дам, дык у сьцену ўлезяш! Першамайск Шчуч. Як дам, та ў сьцену ўлезеш! Ляхавічы
Зэльв. Што глядзіш? Як дам, то ў сьцену ўлезяш! Дварчаны Шчуч. Зарас як дам, дык у
сьцену ўлезеш. Зенявічы Навагр.
Хоць на сцену лезь. 1. Немагчыма трываць ад болю. Так сьпіну скруціла, што хоць
ты на сьцену лезь. Месца сабе не знаходжу. Спаць ужо каторую ноч не магу. Бярозаўка
Лід. 2. балючы. Невыносна (балючы). А рана тая доўго ні гавіласа, балюшчая, што хоць
на сцену лесь. Салаўі Гродз. (СНМ, 18).
Хоць у сцену пуля´й. Цвёрды. Пра хлеб ці іншыя прадукты. У яе ніколі хлеп ні
ўдаецца, заўсюды акаляц на паляц, а мякіш хоць у сцену пуляй. Беражна Карэл. (ЖНС, 56).
Як аб сцену гарох каму. Няўхв. Не дзейнічае, не даходзіць што-н. каму-н. Яму гавары
ні гавары, усё раўно як ап сьцену гарох. Шурычы Свісл.
Як за сцену заваліўся спіць. Моцным, беспрабудным сном. Мы тут шумім, а ён
нічого ні чуя, сьпіць як за сьцену заваліўся. Вензавец Дзятл. Вар. як за сцяну (за сцену)
заваліўся.
Як у сцену ісці. Вельмі цяжка, натыкаючыся на перашкоды. На вы´дзіры гараць –
цэло горо: конь як у сьцену йдзе, ведамо ш, колькі гот не роблено. Гнесічы Навагр. Ну й
ноч... І батарэйкі няма. Ідзеш як у сьцену. Гнесічы Навагр.
СЦЕНЫ. Сцены абклейваць грашыма. Мець вельмі многа (грошай). Яго цесьць
сьцены грашыма абклейвае, дзіво што машыну купіў. Старына Маст. Грашыма сьцены
абклейваюць, а ўсё стогнуць, што грошай німа. Аляксандраўка Ваўк.
СЦІХОТ. Сціхот бярэ. Становіцца страшна, вусцішна. Аж сьціхот бярэ, як паглядзіш
на яе бялюшчыя ногі. Кайшоўка Карэл. (СГВ, 608). Вар. сціхот (усціхат) бярэ.
СЦЯГ. Сцяг у рукі каму. У каго-н. ёсць усе магчымасці зрабіць што-н. дабіцца
чаго-н. Пажаданне каму-н. зрабіць што-н. самастойна. Хочаш ісьці ў хабзай – сьцях табе
ў рукі. На мой розум, ішоў бы ў дзясяты клас, і галава была п спакойная. Бярозаўка Лід.
(ДСГБ, 68).
СЦЯГАМ. Адным сцягам ісці і пад. Адзін за адным. Вунь пашлі гусі адным сьцягам
па выгане, запыні, каб у шкоду ні ўлезьлі. Чаплі Лід. Помню, як у бежанство ішлі людзі:
адным сьцягам хто пяшком, хто на падводах ехалі на Расею і дзень і ноч. Пугачы Шчуч.
Сёньня ваенныя машыны адным сьцягам ідуць па нашай дарозе. Белеўцы Лід. (СГВ, 577).
● Сцяг – рад, палоска.
СЦЯМНА. Ад сцямна да сцямна. Увесь светавы дзень. Хоць было мало зямлі, але біс
хлеба ні былі дзеці, ні галадалі і самі, хватало ўсяго, рабілі ат сьцямна да сьцямна, як біс
працы німа каляцы. Мацвееўцы Ваўк.
СЦЯНА. Як сцяна1 жыта і пад. Густое і высокае. На полі Журневічавым адзін
гарабінец рос, нічого ні было, ціпер жыто як сцяна, расце. Квасоўка Гродз. (СНМ
Дадатковыя словы
верабі, дабешся
12 👁