Дзятл. Будзя казаць ішчэ, што за Танькай хлопцы чарадой бегалі. Праўда то была як сучка
дзёгаць піла. Хрустава Свісл.
Як сучка ў плот ушчаміўшыся крычаць і пад. Няўхв. Вельмі гучна, пранізліва,
непрыемным для слыху голасам. Прыдзіць на ўрок [настаўніца] і крычыць як сучка ў плот
ушчаміўшыся, аж галава ад яе баліць. Падольцы Астр.
Як сучка ў рашчы´ну ўскочыць. Няўхв. У непрыемнае становішча (трапіць).
Навошта я гаварыла ёй пра гэты тэлефонны званок? Маўчала п сабе і ўсё добра было п.
А то ўскочыла як сучка ў рашчыну, цяпер сама перажываю, і Манька месца сабе не
знаходзіць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 71).
Як сучка ў рошчыне круціцца. Няўхв. Неспакойна, непаседліва (паводзіць сябе).
Чаго круціся як сучка ў рошчыне, сядзі спакойна! Нача Воран.
Як сучка ў студні. Няўхв. 1. гаварыць і пад. Недарэчна, бесталкова. Гаворыш ты як
сучка ў студні. Апіта Іўеў. 2. разгуляцца. Празмерна. Што ты разгулялася як сучка ў
студні? Геранёны Іўеў.
СУЧКІ. З-пад сучкі яйка (яйкі, яйца) выбера (вынясе, выкрадзе, выме, выграбе,
дастане). Ухв. і няўхв. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты. О, зь ёй ні зраўняяся,
яна с-пат сучкі яйкі выбяра. Баранавічы Лід. Што пра яго й гаварыць! Ён с-пат сучкі яйкі
выбяра. Вангі Лід. (ЗНФ, 37). Гэта ж зладзюга, ён табе з-пат сучкі яйка выкрадзе.
Лаўрынавічы Свісл. А спраўная якая. Пра яе так і гавораць: с-пад сучкі яйка вынясе.
Радзівілаўцы Лід. Чаго ты дзівісься? Гэта ўжэ чалавек такі ўдаўся, што захоча, то і
зробіць, с-пат сучкі яйца выбяра. Стокі Свісл. Глядзі, не зьвязвайся ты зь ёю. Гэтая
прайдоха з-пат сучкі яйкі выбера і вокам не міргне. Застанеся ў дурнях. Папомніш маё
слова. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 61). Але ш і хітры гэты Мішка, с-пад сучкі яйко дастане.
Зенявічы Навагр. Гэта ш такі праныра, што ён табе с-пат сучкі яйка выне, а ні то што
матэрыялы з базаў дастаня. Зэльва Зэльв. Каторы гот у магазіні робіць, а ні папалася.
Яна, брат, с-пат сучкі яйка выграбя. Логвіны Шчуч. (ЗНФ, 37).
З-пад сучкі яйка выбера і хваста не зачэпіць. Ухв. Вельмі хітры, пранырлівы,
здольны зрабіць нечаканае ці, здавалася б, немагчымае. Ну й хлопяц у Гарасіма: с-пат
сучкі яйка выбяра і хваста ні зачэпіць. Ёцавічы Дзятл. (ЗНФ, 37).
Як ад рабой сучкі яек дачакацца. Няўхв. Ніяк, зусім не (дачакацца чаго-н. ад каго-н.).
Чаму ні памагая?.. Дачакаяся ад яго помачы як ад рабой сучкі яек. Пагранічны Бераст.
Як у сучкі блох каго, чаго. Вельмі многа каго-, чаго-н. А людзей там як у сучкі блох.
Верцялішкі Гродз.
СУЧКУ. Зганяць сучку да Мянькоў. Схадзіць, з'ездзіць куды-н. дарэмна,
безвынікова, не дасягнуўшы мэты. Зьбіраўся столькі ўсяго зрабіць, ажно толькі зганяў
сучку да Мінькоў – нідзе нікого ні бачыў, ні с кім ні пагаварыў. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
● Мянкі – назва вёскі ў Бераставіцкім раёне.
Сучку ссаў. Няўхв. Брудны, з запэцканым тварам хто-н. Звычайна пра дзяцей. Скуль
ты такая мурзатая прыбегла, ты што, сучку ссала? Стокі Свісл.
СЦЕЖКАМІ. Свінымі сцежкамі. Няходжаным, няезджаным, бязлюдным шляхам.
Прыбылі ў Беларусь, а тут палякі. Прышлося дадому дабірацца свінымі сцежкамі –
баяліся. Вострава Маст. (СБНФ, 238). Кругом стаялі немцы, а як жа яны [партызаны]
прайшлі? Напэўно, жытамі, аўсамі дабіраліся, сьвінымі сьцешкамі ішлі. Халаімаўшчына
Стаўб. (СБНФ, 238).
СЦЕЖКІ. Сцежкі-бежкі. Актыўнае гулянне. Дзецям адно на ўме сьцешкі-бешкі, у
хаце ня хочуць сядзець. Касцянева Шчуч. (СГВ, 469).
СЦЕНАХ. Па сценах хадзіць. Дзіц. Няўхв. Шумець, дурэць, сваволіць. Пераважна ў
хаце. Аля ш і дзеці разбэйшчаныя, толькі с хаты выйдзяш, пачынаюць па сьценах хадзіць,
аш хата хадуном ходзіць. Шурычы Свісл
Дадатковыя словы
зездзіць
11 👁