фоталавушку неку былі павесілі. Во ўліп, прыдзецца сушыць сухары, за такоё ціпер мало ні дадуць. Дубінка Гродз. СУХІ. Ні сухі ні мокры. Няўхв. Пасрэдны, які нічым не вызначаецца і якога цяжка кваліфікаваць. Старшы каваліхін сын цікаўны, а Віця некі ні сухі ні мокры. Куляўцы Шчуч. (ЗНФ, 55). Сказалі на яе, што ні сухая ні мокрая, дык пакрыўдзілася. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 55). Зь ім лепяй ні мець ніякага дзела, ён ні сухі ні мокры. Парэчча Лід. (ЗНФ, 55). СУХОТЫ. Упалі сухоты ў кішэнь. Гумар. Наступіла безграшоўе. У кішэні німа грошай, упалі сухоты ў кішэнь. Куклі Воран. (МСГВ, 230). Хварэць на кішаньковыя сухоты. Гумар. Не мець грошай, цярпець ад безграшоўя. Помню, быўшы студзентамі, часта хварэлі на кішаньковыя сухоты, паесьці ні было за што купіць, салянка самая лепшая яда была. Стары Двор Шчуч. СУЧКА. Міхалачкава сучка хлеба не ела. Выкл. Скеп. Выказванне сумнення ў праўдзівасці абяцанага, сказанага, зробленага. Ага, купіць ён табе ровар – міхалачкава сучка хлеба ні ела. Ён толькі языком умее. Купіць на сьвятыя Нігды, пабачыш. Косцевічы Астр. ● Паводле інфарманта, этымалогія фразеалагізма наступная. Міхалачка быў скупы чалавек. Яго сучка ўвесь час была недакормленая, галадала, што выклікала насмешкі вяскоўцаў. Каб апраўдацца перад імі, ён пусьціў чутку, быццам сучка худая таму, што не хоча есьці, «не мае апетыту». Для доказу гэтага аднойчы Міхалачка ўзяў сухую скарынку хлеба і, робячы выглд, што хоча пакарміць сучку, на вачах вскоўцаў непрыкметна з сілай тыцнуў скарынкай сучцы ў нос. Тая заскуголіла ад болю, ад страху і скарынку не ўзяла. Не ведае на чым сучка хвост носіць. Скеп. Паводзіць сябе ганарліва, ганарыста. Галька, як паехала зь вёскі, то і заганарылася, ні ведая на чом сучка хвост носіць. Хрустава Свісл. Кап ты бачыла, якая Ната прыехала... Ходзіць такая дзелавая, ні ведая на чом сучка хваста носіць! Стокі Свісл. Вар. не ведае (не знае) на чым свіння (сучка) хвост носіць. Паказаць на чым сучка хвост носіць каму. Паграж. Пакараць, правучыць каго-н. Пачакай, у хаці я табе пакажу на чым сучка хвост носіць. Алекшыцы Бераст. Сучка езулёва. Лаянк. Вельмі злосная жанчына. Ах ты сучка езулёва! Да цібе ні загаворыш як да чалавека, на людзей кідаяся! Дзягаўцы Ашм. Сучка з'ела і дым не пайшоў. Іран. Што-н. бясследна згубілася, прапала, страцілася. – Я пытаюся, дзе мае кнішкі? – А я знаю, сучка зьела і дым ні пашоў, німа нідзе. Рыбалы Свісл. Сучка каравай з'ела. Іран. Разладзілася вяселле. Усе казалі, што во-во вяселя будзя, азноў сучка каравай зьела, разышліся як у моры караблі. Стокі Свісл. Ага, вазіла, вазіла хлопца сюды, і ўсё – сучка каравай зьела. Драчаны Свісл. Як манькава сучка разгаварыцца і пад. Няўхв. Залішне, празмерна. Нешта ты разгаварылася як манькава сучка, што на цябе найшло? Палашкі Воран. Як панская сучка далікатны. Насмеш. Занадта (далікатны). Палянь ты якая: гэто табе груба, тоя ні падабаяцца, слова моцнаго ні скажы… Далікатна як панска сучка. Стокі Свісл. Як сучка без хваста ў чым. Іран. Непрыгожа, нястройна выглядаць у якім-н. адзенні. Ні рас казала сваёй, што ў гэтых модных жынсах яна як сучка бес хваста. А мо слухая... Здэцца й спала п у іх. Бабіна Гродз. Ты знаіш, Рэня, мусіць, трэба мне гэтую сукню шыць з длугім рукавом, а то буду як сучка бяс хваста. Навасяды Ашм. Вар. як сучка (сабака) без хваста. Як сучка бясхвостая круціцца. Асудж. Непрыстойна, амаральна (паводзіць сябе). Пра дзяўчыну, жанчыну. Аш брытко на такую дзеўку глядзець. Людзі кругом, а яна круціцца с кавалерамі як сучка бясхвостая. Падазёркі Гродз. Як сучка дзёгаць піла гэта праўда была. Іран. Зусім не (праўда). І ты яшчэ верыш? Хіба так яно было? Гэта праўда была як сучка дзёгаць піла, вот што я табе скажу! Буйкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁