СУДЗЕ. Як у судзе праўды. Іран. Зусім няма (праўды). У тваім апавяданьні праўды
як у судзе. Сухмяні Гродз.
СУК. Сук плача па кім. Пагард. Хто-н. заслугоўвае суровага пакарання. О, гэта
добры прайдак. Колькі горачка прынёс людзям. Па ём даўно ўжэ сук плача. Старына Маст.
Хоць на адзін сук вешай каго. Няўхв. Аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Німа
чаго заступацца, абодва яны такія, хоць на адзін сук вешай. Харосіца Навагр. Я табе
казала. Іх хоць на адзін сук вешай. Калі павесіць аднаго на адзін сук, а другога на другі,
то не пераважылі б адзін аднаго. Закальное Любан.
СУКА. Сука з хвастом. Груб. Кепская жанчына. Паслухаць гэтую суку с хвастом,
дык увесь сьвет кепскі, адна яна добрая. Глядавічы Маст.
Сука´ ў галаве зацяць каму. Паставіць перад кім-н. складаную, цяжкавырашальную
жыццёвую задачу, праблему. Ён мне такога сука ў галаве зацяў!.. Або, кажа, касуй
гаспадарку, або я с табой разьвядуся. І гэта на поўным сур'ёзі. І ні ведаю ціпер, што
думаць, што чыніць. Гарны Гродз.
Як сука круціцца. Груб. З празмерна актыўнымі сексуальнымі запатрабаваннямі. Пра
дзяўчыну. Аня такая няўдалая, а круціцца каля хлопцаў як сука, быць такога ні можа, каб
яна ў прыполі маццы ні прыперла. Амбілеўцы Шчуч.
Як сука ў каробцы круціцца. Асудж. Нястрымна, непаседліва, залішне актыўна
(паводзіць сябе). Сяць пасядзі! Чаго ты круціса як сука ў каропцы. Клепачы Бераст. Німа
на цібе спакою, ніяк ні ўсядзесса, круціса як сука ў каропцы. Пагранічны Бераст.
СУКІ. Аднае сукі дзеці. Асудж. Такія самыя, аднолькавыя. Вой, які Стась ціпер стаў.
Сьпіўся – страх. Падабнюткі да Анэлі. А чаго ш ты хочаш – аднае сукі дзеці. Амбілеўцы
Шчуч.
З-пад сукі яйкі выбера. Часцей няўхв. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты.
Яна дзеўка спакойна, а ён дык з-пад сукі яйкі выбера, такі даходны. Сарокі Шчуч.
Вар. з-пад сучкі (сукі) яйка (яйкі) выбера (вынесе, выкрадзе).
СУКОЎ. На сем сукоў сесці. Адразу выканаць некалькі работ. Як аччыхвосьціла
свайго пасьля ўчарашняга, то сёньня на сем сукоў сеў: і дрова папілаваў, і плот падбіў,
і нават сам кашулю залатаў, што на цьвік парваў. Уселюб Навагр.
СУРВЭТКУ. Сурвэтку вязаць. Няўхв. Абгаворваць каго-н., займацца плёткамі.
А што ім астаецца рабіць... Грошы дармовыя палучаюць, толькі цэлымі днямі сурвэтку
вяжуць. Гута Іўеў. (ЗНФ, 67). Зьбяруцца на гуліцу бабы ды давай сурвэтку вязаць. Нача
Воран. (ЗНФ, 67).
СУТКІ. На пятыя (на сёмыя, на дзясятыя) суткі даходзіць. Іран. Не адразу,
марудна, з цяжкасцю (становіцца зразумелым што-н. каму-н.). Думаяш, дагадаяцца? Да
яго ш даходзіць на пятыя суткі. Алекшыцы Бераст. Мо паўгадзіны талкавала, пакуль да
яго дайшло, на пятыя суткі. Косцевічы Астр. Ты мьне ўжо цалкам зорыт, да цібе ш
даходзіць на сёмыя суткі. Мусіць, лепш ісьці самой усё зрабіць і ні дурыць галаву.
Амбілеўцы Шчуч. Да яго даходзіць як да уткі – на сёмыя суткі. Бародзічы Зэльв. Ты такі
тупы, што да цібе даходзіць на дзісятыя суткі. Краснасельскі Ваўк.
СУТРА. Як сутра. Няўхв. Неахайна, неакуратна. Ты робіш як сутра, ходзіш як сутра.
Смільгіні Воран. (СПЗБ-5, 23). ● Сутра – параўн. літ. sùtros 'гнойная жыжа', sutrà 'мурза'.
СУТУНАЧКУ. На суту´начку. На захадзе сонца, перад змярканнем. Каровы прыгналі
зусім на сутуначку. Шаршні Дзятл. (СГВ, 286).
СУХАР. Як здобны сухар у памыйніцы круціцца. Няўхв. Вельмі. Пра рухавага,
непаседлівага. Сядзі ціхенька, не круціся як здобны сухар у памыйніцы! Орлі Воран.
СУХАРЫ. Сушыць сухары. Рыхтавацца да горшага, чакаць суровага пакарання.
Нарабіў шкоды – ціпер сушы сухары, сам дзірэктар бацьку ў школу пазывая.
Мікелеўшчына Маст. Злавіў бучай трыццаць шчупакоў, і рыбнадзор накрыў
Дадатковыя словы
збрыт, сурёзі
8 👁