СТРЭХА. Стрэ´ха паехала ў каго. Асудж. Хто-н. дурны, з дзівацтвамі, паводзіць сябе
неразумна. У цібе што, стрэха паехала? Празнікі Свісл. На старасьць зусім стрэха
паехала. Німа зь яго толку ўжэ ніякаго. Лунна Маст. Вар. страха (стрэ´ха) паехала.
СТРЭХУ. Стрэху збіла ў каго. Хто-н. пачаў дзейнічаць, паводзіць сябе неразумна, не
так, як трэба. У міне зусім стрэху зьбіла тады, нагаварыў нечаго за злосьці. Бародзічы
Зэльв.
СТРЭЧ. Другая стрэч. Дваюрадны брат ці дваюрадная сястра. Лёнік табе другая
стрэч, а мы з яго бацькам родныя браты. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 185).
СТРЭЧА. Першая стрэча. Родны брат ці родная сястра. Перша стрэча – родныя,
другая стрэча – дваюрадныя, так што мы с табой у другой стрэчы, ашчэ зусім блізкія,
сваяке. Карозічы Гродз. (СНМ, 139).
СТРЭЧЫ. У другой стрэчы. 1. Дваюрадны, дваюрадныя. Перша стрэча – родныя,
другая стрэча – дваюрадныя, так што мы с табой у другой стрэчы, ашчэ зусім блізкія,
сваяке. Карозічы Гродз. (СНМ, 139). 2. Траюрадны, траюрадныя. От калі ўбачыш у
касьцеле сястру сваю ў другой стрэчы, то яна скажа: тады й тады прыхоць да нас на
танцы. Лушчыкі Воран. (ДМГ, 97). Яна яму нека сваячына, мусі ў другой стрэчы сястра,
ці што, прыходзіцца. Адэльск Гродз. (СНМ, 126).
У першай стрэчы. Дваюрадны, дваюрадныя. Браты і сёстры ў першуй стрэчы –
дваяродныя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 610). Яна мне сястра ў першуй стрэчы па бацькавуй
лініі. Белякі Дзятл. Вар. у першай стрэчы (устрэчы, стрыі).
СТУДНІ. Каля студні хадзіць і вады прасіць. Іран. Шукаць тое, што знаходзіцца
побач, і не заўважаць яго. Што ты каля студні ходзіш і вады просіш? Ун жа ш на шафцы
твае акуляры. Навіянка Воран. (ЗНФ, 42). А ты кладзі сваю шапку на адно месцо і помні,
куды кладзеш, то ні будзяш каля студні хадзіць і вады прасіць. Забалаць Воран. (ЗНФ, 42).
СТУЖКУ. Чырвоную стужку зрабіць. Умярцвіць: забіць, зарэзаць, засекчы. Пра
жывёлу. Нешта курыца закульгала, кап толька ні сдохла. Трэба ёй чырвоную стушку
зрабіць. Крупава Лід. (Хітр., 62).
СТУКАЦЬ. Ні стукаць ні грукаць. Не прыходзіць, не наведваць, не турбаваць
каго-н. Анна жыву, і ніхто ні стукае ні грукае. Красны Лес Навагр. (ХБД, 206).
СТУЛЬ. Ні стуль ні ссюль. Раптам, нечакана. Учора да мяне ні стуль ні сьсюль госьці
прыехалі, я іх ні чакала. Уселюб Навагр. Мы наўкрух ішлі – ні стуль ні ссюль сабака
паявіўся! Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-4, 613). Як ішлі ўжо дахаты, ні стуль ні ссюль раптам
хмара насунулася, гром даў. Бародзічы Зэльв. (СГВ, 601).
СТУПА. Як ступа. Вельмі поўная, тоўстая. Пра жанчыну. Людвіна як ступа, от
цяшка такому чалавеку. Яцыны Астр.
СТУПЕ. Як у ступе таўчыся. Іран. Нетрадыцыйна, не парамі, групавым спосабам
(танцаваць). Альбо цяперашнія танцы падобныя на даўнейшыя, цяпер прыйшоўшы
нібыта на танцы і таўкуцца як у ступя. Навасяды Ашм.
Як у ступе пратаўчы пражыць. Вельмі дрэнна, няўдала, нешчасліва. Вось і жызьня
прайшла, пражыла як у ступі пратаўкла, нічога добрага ні бачыла. Янавічы Клец.
СТУПЕНЬ. На ступень. Мера даўжыні, роўная прыкладна ступні. Садзілі картошку,
коньмі гаралі, а бабы садзілі, на ступень называлі, гэто на нагу. Кавалі Бераст. (ДМГ, 25).
СТУПІЦЬ. Ступіць не даваць каму. Няўхв. Скоўваць, абмяжоўваць чые-н. паводзіны,
жаданні, магчымасці і інш. Такая ўрэдна сьвякроў, ступіць ні дае. І сына на міне
нацкоўвая. Залацеева Зэльв.
СТЭЛЬМАКУ. Як на стэльмаку вісець. Знаходзіцца ў стане няпэўнасці, няведання.
Зарас калхос ня ўсім дае сена, і мы як на стэльмаку вісім, ці нам дадуць. Кулёўшчына Маст.
СТЭМПУ. Ні да стэмпу. Ганарлівы. Наш новы настаўнік ні да стэмпу. Гаранцы
Воран. (СГВ
14 👁