Добра адно, што лета было цёпла. Пакуль зрабілі зямлянкі, так і жылі пад богаваю
страхой. Спуша Шчуч. Згарэла наша хата, засталіся мы пад богаваю страхою.
Ваўкавічы Навагр.
СТРАХОЮ. Пад адною страхою жыць. Разам, сумесна. Мы з вятроўкаю пад адною
страхою пяць гадочкаў жылі. Руда Яварская Дзятл.
СТРОМ. На стром галавы (галоў) бегчы, ляцець і пад. Вельмі хутка, імкліва,
стрымгалоў. Уцякаў ат сабак на стром галавы. Займішча Маст. Рынуўся на стром галавы
дахаты. Ісаевічы Сл. Хлопцы ўбачылі, што с хаты валіць дым і пабеглі на стром галоў
па вёдра. Новы Двор Свісл. Куды ляціш на стром галоў? Струга Маст. Вар. на стром
галавы (галоў); стрым галоў.
СТРОЧКУ. Не ў строчку сказаць, адказаць і пад. Няўхв. Неўпапад, недарэчы, не да
месца. Сьціхні, гаворыш ні ў строчку. Старына Маст. Гэты камандзір нешто камандуя,
алі ўсё ні ў строчку. Гудзевічы Маст. Гаворыць, але ўсё ні ў строчку. Новы Двор Свісл.
Ну ты ўжэ ні ў строчку ляпаяш языком абы ляпаць, не, кап падумаць добра. Зенявічы
Навагр. Ну што ты ляпаяш ні ў строчку, няўжэ цяшка памаўчаць! Зэльва Зэльв. Што ты
тут гаворыш не ў строчку, аткуль ты ўзяў гэтую ерунду? Пеляса Воран.
СТРУП. Свой струп засвярбіць (засвярбеў) у каго. Каму-н. прыйдзецца непасрэдна
самому сутыкнуцца з жыццёвымі клопатамі, адчуць жыццёвыя цяжкасці. Пачакай,
пачакай трохі. Во свой струп засьвярбіць, тады заварушысься, забегаяш. Бердаўка
Навагр. (ЗНФ, 65). Нічога, навучыцца і яна рабіць, як свой струп засьвярбіць. Талмінава
Ашм. (ЗНФ, 65). Паразумнеяш і ты, а ціпер яшчэ ні засьвярбеў свой струп. Грыцкавічы
Зэльв. (ЗНФ, 65).
Струп прыціснуўшы сядзець. Вельмі ціха, бясшумна ці спалохана. Гляньце ш, як ён
прэнтка хвост падняў, а то сядзеў струп прыціснуўшы. Бастуны Воран.
СТРУПАМ. Адным струпам па галаве крыць каго. Даваць каму-н. адмоўную
ацэнку аднолькава, агулам, без разбору. Што ты ўсіх адным струпам па галаве крыяш?
Усе ў цібе кепскія, ніхарошыя. Вішнеўка Бераст.
СТРЫЖАНЫ. Ні стрыжаны ні голены. Асудж. Вельмі бедны, нічога не мае. Ні хоча
рабіць – гульт. Тыко спаць і смачно есьць, а сам ні стрыжаны ні голяны. Лунна Маст.
СТРЫІ. У першай стрыі. Дваюрадныя. Яны сёстры ў першай стрыі. Мсцібава Ваўк.
(СПЗБ-4, 608). Вар. у першай стрэчы (устрэчы, стрыі).
СТРЫКАЧА. Даць стрыкача. Вельмі хутка ўцякаць. Эх ты!.. Як так, то герой, а як
прыйшлося, то даў стрыкача. Масаляны Бераст. Вар. даць стракача (стрыкача).
СТРЫМ. Стрым галоў бегчы, ляцець і пад. Вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў.
Сядзела-сядзела, а цяпер прэцца стрым галоў. Орлі Шчуч. Вар. на стром галавы (галоў);
стрым галоў.
СТРЫМБУЛЬ. У стрымбуль пайшоў. 1. Тонкі і не па гадах высокі. Ваш Толік у
стрымбуль пашоў, ужэ міне пярарос. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 73). Яны хоць і аднаготкі,
але адзін некі недаростак, а гэты пашоў у стрымбуль. Баброўнікі Гродз. 2. Іран. Стары
халасцяк; той, хто і не думае пра жаніцьбу. Ні ажэніця вы яго, нават і ні думайця. Ён ужэ
ў стрымбуль пашоў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 73). Абодва – і Ваня, і Міша – у стрымбуль
пашлі, ім ужэ за трыццаць. Нача Вор. (ЗНФ, 73).
СТРЭЛКУ. На стрэлку пайсці, паляцець і пад. Іран. На спатканне. Не пасьпела й
прыцямнець, а яна ўжэ на стрэлку паляцела. Закальное Любан.
СТРЭЛЬБА. Стрэльба стрэленая. Вельмі вопытны, спрактыкаваны хто-н.
Сьцяражыся, дачушка, яго, гэта стрэльба ўжо стрэляна, ні да цібе першай вяжацца.
Малькавічы Маст.
СТРЭЛЬБУ. Хоць у стрэльбу закладай. Жарт. Вельмі дробныя. Пра яблыкі, бульбу
і пад. У гэтым годзе яблыкі хоць у стрэльбу закладай. Скробава Бар
14 👁