картопляў. Што, у міне кішка ў тры столкі? Пачарнейкі Свісл. 2. У некалькі разоў
больш, з лішкам (зрабіць што-н.). Ты мне зрабіла дабро, а я табе аддзячу ў тры столкі.
Левыя Масты Маст.
СТОЎБ. Стоўб малёваны. Груб. Тупы, бесталковы чалавек. Стоўп малёваны ты!
Трэба было перш бульбу ўкінуць, а потым макароны. Пагранічны Бераст. Вар. слуп
(стоўб) маляваны (малёваны).
Як стоўб. 1. стаяць. Нерухома (стаяць). А ён нават добро ні ведаў, дзе яны, ну ля,
пірапалохаўся, стаў як стоўп і стаяў, яго зь месца ні маглі зварушыць. Косцевічы Ваўк.
Баран станя як стоўп і ніяк у хлеў ні ідзе, хоць ты яго за рогі валачы. Зэльва Зэльв. Чаго
ты стаіш тут як стоўп адна? Клепачы Бераст. Унурыцца і стаіць як стоўб, слова ад яго
ні даб'ешса, ён у міне такі. Каменка Гродз. (СНМ-2, 240). 2. Неразумны, неадэкватны. Ты
яму даказвай ні даказвай – як стоўп, да яго ні даходзіць. Бабіна Гродз. А бацька прывёў
міне дахат і кажа: «Біць цібе ці прасьціць цібе?» А я сплакаласа, як стоўп, кажу: «Што
хочаш, рабі». Бандары Гродз.
Як стоўб малёваны (маляваны) стаяць. Груб. Нерухома, на адным месцы (стаяць
ад неразумення чаго-н.). Я яму гавару, гавару, расказваю, а ён стаіць як стоўп малёваны,
нічого ні панімае. Свіслач Гродз. Чаго стаіш як стоўб малёваны, першы раз бачыш?!
Панямунь Гродз. А ён стаіць як стоўп маляваны, слова не можа сказаць. Апіта Іўеў.
Як стоўб пры дарозе стаяць. Няўхв. Нерухома, на адным месцы, без справы (стаяць).
Стаіш як стоўп пры дарозі. Верцялішкі Гродз. Вар. як стоўб (слупак) пры дарозе.
СТРАКАЧА. Даць стракача. Вельмі хутка ўцякаць. Перапалохаўся хлопец, так даў
стракача, што і заяц не дагоніць. Бакшты Іўеў. Вар. даць стракача (стрыкача).
СТРАЛА. Страла яго (іх) знае. Няўхв. Невядома. Алі во што за бабы ціпер, страла
іх зная! Мая хату, дачку, і трэба перціся аш з Воранава сюдэ ніведама на чым. Гурнофель
Шчуч. Колькі тых кабет наляцела, страла іх знае. Вярбілкі Шчуч.
СТРАЛУ. На стралу´. Навошта. Стары шчэ кошык грыбоў прыпёр, алі на стралу яны
ўжэ, тых хватая. Мардасы Шчуч.
СТРАЛЬЦОЎ. Прыстаўляць стральцоў да каго. Заляцацца да каго-н. А Андрэй усё
прыстаўляе стральцоў да мяне. Януцічы Зэльв. Убачыў Міша дзяўчыну і ў краску ўвёў,
пачаў прыстаўляць стральцоў. Конна Зэльв. (СГВ, 604).
СТРАЛЯЙ. Хоць страляй каму. Няўхв. Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць
каму-н. што-н. Чы ты прасі, чы ні прасі, а яму адно то само. Хоць ты страляй яму. Лунна
Маст. Алі ўжэ й гадасьць. Кажы, што ні можно, дык яму хоць страляй – ні слухая.
Мацвееўцы Ваўк. Хоць страляй яму, усё роўна ведаць нічога ні будзя. Пеляса Вораўн.
СТРАПЁНЫ. Як страпёны ісці, бегчы. Вельмі хутка, спяшаючыся. На астаноўку
беглі як страпёныя, а прышлося яшчэ доўга чакаць аўтобуса. Голдзішкі Шчуч.
● Страпёны – утрапёны.
СТРАХ. Страх глядзець (пазіраць) на каго, на што. Асудж. Хто-н. ці што-н. сваім
знешнім выглядам выклікае вельмі непрыемнае ўражанне. Кудлач, аш страх глядзець, на
чорта падобны. Віцькі Гродз. (СНМ-2, 115). Як сядзіць гэта курапа ў разоры, аш страх
пазіраць на яе. Хацькоўцы Ваўк. (СГВ, 226). Посьля пажару было страх пазіраць на вёску.
Купіск Навагр.
СТРАХА. Страха паехала ў каго. Асудж. Хто-н. дурны, з дзівацтвамі, паводзіць сябе
неразумна. Хіба ў яго страха паехала? Што ён робіць?! Аздобічы Шчуч. Ад гэдакай
жызьні страха паехала, сам ні ведая, што робіць. Лапеніца Ваўк. Вар. страха (стрэ´ха)
паехала.
СТРАХОЙ. Пад богаваю страхой. Пад адкрытым небам, не ў памяшканні. Маразы
як стукнулі, шмат што так і засталося на полі пад богаваю страхой. Стары Двор Шчуч
Дадатковыя словы
дабешса
16 👁