СТАЎКА. Відавочная стаўка. Адначасовы перакрыжаваны допыт абвінавачанага і сведкі. Паставілі іх на відавочную стаўку. Жылічы Маст. (МСГВ, 82). СТАЦЬ. Стаць дуба. Гл. станавіцца дуба (дубаса). СТАЮ. Як стаю выбегчы і пад. Без нічога, без рэчаў, маёмасці. Згарэлі мы ў вайну, адны асмолкі засталіся. Выбег з хаты як стаю. Бялавічы Івац. (ДСК, 24). СТАЯЦЬ. Стаяць на сваім. Строга прытрымлівацца адной якой-н. думкі, не адступаючы ад яе. Як упёрся наш Вацак, то нічым яго ня возьмяш, даводзь, што хочаш, а ён на сваім стаіць, кажы – стрыжана, а ён – голена. Свіслач Гродз. (СГВ, 641). Нек такі ўпрамы, усё стаіць на сваім. Любча Навагр. Як затнецца, то хоць кол на галаве чашы, на сваём стаяць будзя. Дубітава Івац. (ДСК, 88). СТАЯЧКА. На стаячка´. Стоячы. Усю дарогу ехала на стаячка, шмат людзей ехала ў аўтобусе. Навасады Воран. (СГВ, 285). СТВАРЫ. Хоць ствары. Абавязкова, не зважаючы ні на што, любымі сродкамі (зрабіць што-н.). Убачыла ў сусецкай Галі неку дзіўну ляльку, так прыстала да міне – дай ёй такую хоць ствары. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 76). Я ш сказаў яму, што няма боляй, а ён сваё: дай хоць ствары. Забалаць Воран. (ЗНФ, 76). СТВАРЭННЯ. Стварэня не знаць на кім. Асудж. Хто-н. вельмі запэцканы. На дзіцяці тваём стварэння ні знаць, недзі мусі ў шмаравідло ўлезло. Лікоўка Гродз. (СНМ, 137). Вядзі гэту мурзу да рэчкі, стварэня на ім ні знаць. Славічы Гродз. (СНМ-2, 136). СТОЙ. Хоць стой хоць падай. 1. Вельмі смешна, камічна. Але ты ўжо і скажаш, хоць стой хоць падай. Новы Двор Свісл. Дадому ні даехаць, ніадзін аўтобус ні ходзіць, хоць стой хоць падай. Дварчаны Шчуч. Юзюк такі ўжо сьмешны чалавек, як скажа што- коляк, то хоць стой хоць падай. Заборцы Астр. 2. Вельмі смешны, камічны. Прама табе скажу, што від у цябе хоць стой хоць падай. Ганчары Лід. Як стой. 1. голы. Залішне лёгка, не цёпла (апрануты). Паглядзі на сібе, ты ш голы як стой і зьбіраяся на марос ісьці. Воля-Крупіцы Маст. Як дазналася пра гэта, то й паляцела як стой, нічым не акрыўшыся. Косцевічы Астр. Свой светрычак аддала, асталася як стой. Валеўка Навагр. (СПЗБ-4, 390). Хіба табе накінуць на плечы няма чаго, ці што? Чаго ты голы як стой выперся на мароз? Кабакі Сл. (Стэц.-1, 184). 2. Без нічога, без рэчаў, без маёмасці. Бацька кажыць ягоны: «Дачка, ты любіш майго сына? Мы цябе бяром як стой, нічога ні нада, ні пасагі, нічога». Альхоўка Астр. (ДМГ, 133). Немец атступаў, спаліў міне, усё як стой асталася. Усё, праўда, было. І ўсё як стоя асталася: і боса, і гола, і вайна тут, і дзеці, двое малых дзяцей было. Паляжын Зэльв. Пасля вайны мой брат застаўся як стой, і мы яму памагалі чым маглі. Яблынька Дзятл. 3. Вельмі (бедны). У вёсцы столькі багатых дзяўчат, а ён узяў гэту Зоську, а яна ш як стой галютка, біс прыданага. Рудзевічы Зэльв. Бачыш, якой паняй стала, а ён жа ш браў яе голу як стой. Старына Маст. Тады прышоў у нову хату голы як стой. Асіпаўцы Воран. Прузына таксама пайшла за Вінцэся, хоць той голы як стой быў, і не пабаялася. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 184). Дзяцей у яго пецяро, голы як стой, але вельмі ўдалы, што хочаш змайструя. Хорашава Навагр. (СГВ, 584). СТОЙЛЕ. На стойле. На корані. Дзерава на стойле ссохла. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 588). СТОЛ. Пад стол пяшком (пешачкам, пяшэчкам, пеша) хадзіў (топаў). Жарт. Быў зусім малы, малалетні. Ты яшчэ пад стол пяшком хадзіў, як я за плугам гнуўся. Малыя Краглі Дзятл. Мне было чатырнаццаць, а ты пат стол пешачкам хадзіў. Моцевічы Лід. Даўно гэта было, ты яшчэ пат стол пяшэчкам хадзіў. Ганчары Свісл. Тут яшчэ пан добра сядзеў, калі я пад стол пеша хадзіў. Алешавічы Маст. О, гэта было даўно, наша Лёдзя мела лет дваццаць, а ты яшчэ пяшком пат стол топаў. Капцёўка Гродз. СТОЛКІ. У тры столкі. 1. жывот і пад. Вельмі вялікі, тоўсты (жывот). І дзе ў яго што дзяецца? Есьць і есьць, жывот у тры столкі. Дарані Свісл. Хваціць мне тых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁