СРАЙ. Срай-гвалт. Груб. Вялікі шум, вэрхал. Бабы паднялі срай-гвалт, кажда
хацела, кап ёй лепшы соткі намералі. Бабіна Гродз. А ну пасьціхайця, я вам сказала! Што
тут за срай-гвалт устроілі!? Стокі Свісл.
СРАКА. Будзе срака дразда пяяць. Груб, паграж. Хто-н. будзе пакараны. Калі яшчэ
раз атрымаеш двойку, будзе срака дразда пяяць. Копаніха Смарг. Сапсуй толька ты мне
радзіва, то будзе срака дразда пяяць. Косцевічы Астр.
СРАКІ. Хоць да сракі прылажы каго. Іран.-груб. Хто-н. добры, пакорлівы,
памяркоўны. У вочы такі ўжэ хоць да сракі яго прылажы, а за вочы так і стараяцца
гадасьць зрабіць. Бабіна Гродз. Нешто сёньня Жэнічак добры, хоць да сракі прылажы,
мусі, жонка з дубінай устрэла, як п'яны прышоў. Старына Маст. Учора сварыліся, сёньня
ён добры, хоць да сракі прылажы. Яманты Лід.
СРАНЫМ. І ў сраным і ўораным. Асудж-груб. У адным і тым жа адзенні. Ты ходзь
бы перадзеўся, а то ўсюды і ў сраным і ўораным. Дварчаны Воран.
СРАЧКІ. І ад срачкі і ад балячкі лякарства. Іран.-груб. Ад усіх хваробаў. Раней было
каждуй хворобі сваё лякарство, а ціпер адно лякарство і ат срачкі і ад балячкі. Драчаны
Свісл.
СТАВІЦЬ. Ставіць сябе. Паводзіць сябе ганарыста, высакамерна. А той ставіць сабе,
што ні падысьці. Бершты Шчуч.
СТАНАВІЦЦА. Станавіцца дуба (дубаса). Няўхв. Рэзка пратэставаць, пярэчыць,
выяўляць нязгоду. Прывык змалку станавіцца дуба, та ціпер на яго й управы німа.
Зінявічы Воран. (ЗНФ, 66). Яму нічога ні дакажаш. Як станя дуба, та хоць кол на галаве
чашы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 66). Малое, але такое ўпарта. Як што ні па яго, так і станя
дуба. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 66). Як стала дуба – не хачу за гэтага хлопца замуш ісьці.
Казляны Воран. Як дазналаса, што на яе думаюць, та як яна даказвала, дубаса
станавіласа, што гэта ні яе работа. Новая Руда Гродз. От ужэ ўпарто дзіця. Як што ні
па яго, так і становіцца дубаса. Пагранічны Бераст.
СТАРАНУ. На старану. Ідзі прэч. Ён можа ісьці са мной, а ты на старану, ты мне
не патрэбны. Харосіца Навагр.
СТАРОМУ. Ні старому ні малому. Кожнаму, усім без выключэння. Камароў вечарам
пройма, жыць ні даюць ні старому ні малому. Малая Альшанка Гродз. (СНМ, 113).
СТАРЫ. І стары і малы. Усе без выключэння. Дзісяка і стары і малы прытуляны,
нарот папрытульваны. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 166). Цытра, ты і старому і малому
вочы выпараш. Стайкі Івац. (ДСК, 245). Вар. і стары і малы; і старыя і малыя (маладыя).
СТАРЫЯ. І старыя і малыя (маладыя). Усе без выключэння. У Журовічы пакланіцца
іконі божай мацяры хадзілі і старыя і малыя. Клачкі Гродз. (СНМ, 16). Ціпер на лыжбах
усе егдзяць – і старыя і малыя. Пышкі Гродз. (СНМ, 81). Пасьля сваты, а калі справяцца
ў полі, вяселі гуляла ўся вёска: і старыя і маладыя. Гальшаны Ашм. (ДМГ, 149). Як ставілі
камэдыйку ў сельскім клубе, та ўся вёска збягаласа: і старыя, і малыя. Жукевічы Гродз.
(СНМ-2, 99). Вар. і стары і малы; і старыя і малыя (маладыя).
СТАСІК. Стасік мураванскі. Насмеш. Неразумны, някемлівы чалавек. Я думала,
што ты разумны, а ты ш Стасік мураванскі. Дзірванцы Шчуч. ● Мураванскі – утварэнне
ад назвы вёскі Мураванка Шчучынскга раёна.
СТАСЯ. Як Стася пяцю´леўская хадзіць. Іран. Начапіўшы на сябе шмат недарэчных
упрыгожанняў. А паначапляла на сібе... І завушніцы, і пацяркі, і на кожнум пальцы па
пярсьцёнку. Ходзіць як Стася пяцюляўска. Хадзілоні Шчуч. ● Пяцюлеўская – утварэнне
ад назвы вёскі Пяцюлеўцы Шчучынскага раёна.
СТАЎБА. Як да стаўба каму. Асудж. Зусім не даходзіць каму-н. што-н. Таня, табе
гавары ні гавары – як да стаўба. Хутко ідзі есьці, а то астыня! Пагранічны Бераст.
СТАЎБУ. Як стаўбу каму. Асудж. Зусім не даходзіць каму-н. што-н. Я табе соты
рас кажу, а табе як стаўбу, хоць бы што! Гарнастаевічы Свісл
Дадатковыя словы
пяны, ўбраным
15 👁