Спасу няма. Немагчыма трываць, цярпець што-н. ці каго-н. Гэта ш вун у гародзе
пасеялі ячмень, так ат курэй спасу ніякуткага німа. Заборцы Астр. Малы ён быў нічого
хлопяц, а цяпер стаў такі нігодны, што спасу німа. Беражна Карэл. (НС-ць, 53). Спасу
няма, кожны вечар сядзіць у нас. Алекшыцы Бераст. Так рыя, так рыя – спасу німа, ад
сьцяны дошкі паадрываў. Буняны Ашм. (ДМГ, 114). Ну і кусаюцца камары – спасу няма.
Уселюб Навагр. Прычапіўсо хадзіць да нас, і спасу німа, ідзе і ідзе. Скамарошкі Гродз.
(СНМ-2, 218). Пазаганяло ўсе грады зельем, спасу німа. Куляшы Івац. (ДСК, 162).
СПЕВЫ. Другія спевы. Іншая справа. Ну, калі ты хочаш працаваць у свабодны час,
то гэта ўжо другія сьпевы. Хрустава Свісл.
СПІНУ. Хавацца за чужую спіну. Жыць безадказна, спадзяючыся на іншых. У яго
брат прадсядацяль, ён прывык хавацца за чужую сьпіну. Прывалка Гродз. (СГВ, 611).
СПІЦЫ. Спіцы рабіць. Гумар. Спаць. – Гаспадыні нешто твае ні відаць. – Сьпіцы
робіць. Казала натто замучыласа ў дарозі. Бабіна Гродз.
СПІЦЬ. і спіць і сніць пра каго, пра што, аб кім, аб чым. Вельмі моцна жадае каго-,
чаго-н., думае, марыць пра каго-, пра што-н. Ні хочыць рабіць у вёсцы, сьпіць і сьніць пра
горат, кап скарэй выехаць. Косцевічы Астр. Што ён так яе ўпадабаў? Сьпіць і сьніць пра
яе. Геранёны Іўеў. Так ужэ хочацца ёй, кап куртку купіць, цэлымі днямі сьпіць і сьніць пра
яе. Мацвееўцы Ваўк. Задумаў купіць машыну, то ціпер і сьпіць і сьніць пра яе. Пагранічны
Бераст. Жоржык сьпіць і сьніць, кап хучэй каня купіць, але грошай яшчэ мало насьбіраў.
Лунна Маст. С палучкі купіла Марынцы модну сукеначку. Так ёй хацелася, бывала, сьпіць
і сьніць аб ёй. Дварчаны Шчуч.
Спіць і бачыць каго, што. Вельмі моцна жадае каго-, чаго-н., думае, марыць пра
каго-, пра што-н. Сьпіць і бачыць ён тую хату, так панаравіласа. Гудзевічы Маст.
СПЛЁЎВАЕ. І не сплёўвае махлюе. Няўхв. Не выяўляючы ніякай збянтэжанасці,
сораму, нічым сябе не выдаючы (гаворыць няпраўду). Ці вы яму верыця? Ён жа махлюя і
ні сьплёўвая. Так падасьць, што любы паверыць. Яскалды Бераст.
СПОКУЙ. Дай ты спокуй. 1. каму. Адчапіся, не назаляй каму-н. Дай спокуй, цэлы
дзень галава кругам, а тут і ты прычапіўся. Дзеравянчыцы Сл. Усё, нічого я табе больш
казаць ні буду! Дай ты мне спокуй! Стокі Свісл. Дай мне, чалавеча, спокуй, не дуры галавы.
Міхнавічы Івац. (ДСК, 216). Не гракай, дай спокуй. Мілейкі Івац. (ДСК, 64). 2. Выкл.
Выказванне адмаўлення чаго-н., нязгоды з чым-н. – І што, пасьля гэтаго вярнуўса да яе?
– Дай ты спокуй! Мо зь дзён тры пабыў, а тады ізноў пайшоў. Бабіна Гродз. – Як
пастарэла, та можа палепшала? – А дай ты спокуй! Якая была, такая і цяпер. Гарбатага
... сама знаяш што! Косцевічы Астр. ● Спокуй – параўн. польск. spokój 'спакой'.
Даць свенты спокуй каму. Адчапіцца, не назаляць каму-н. Дзеці, дайця мне сьвенты
спокуй, і без вас кругам галава йдзе. Кадыш Гродз.
СПРАВА. Адна справа. Ухв. Вельмі добры, выдатны. Дзяўчына ў яго адна справа.
Кавалі Астр.
Панская справа. Табе (вам) асабіста вырашаць, як дзейнічаць. Не хочаш слухаць
бацькоў, то панска справа: рабі як хочаш. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 66).
СПРОСУ(-А). Без спросу(-а) не сунь носу(-а). Асудж. Не лезь, не ўмешвайся не ў
сваю справу, не рабі недазволенае. Добро, што хоць аднаго злодзяя злавілі, натто ўжэ
наўчыліся цягнуць у свой хлеў. Правільно, бес спросу ні сунь носу. Старына Маст. Хто цябе
прасіў лесьці да іх! Бес спроса ні сунь носа, я табе ўжэ даўно гаварыла! Аляксандравічы
Дзятл. Бяз спросу не сунь носу. Лелюкі Іўеў. (ППФВ, 8). Вар. без спросу(-а) не сунь
носу(-а).
СПРЭЖАНЫЯ. Як спрэжаныя. Вельмі дружныя, неразлучныя. Яны яшчэ ў школі як
спрэжаныя былі, жыць адзін без другого ні маглі. Бабіна Гродз. Прышла Іра, то зарас і
Тома будзя тут. Яны ўсюды разам, як спрэжаныя. Ваўчуны Сл. Яны ўжэ такія дружныя,
як спрэжаныя ходзяць.Нацавічы Маст
Дадатковыя словы
с>просу(-а
14 👁