СОПУХУ. Сопуху цалаваць. Сядзець на печы каля коміна. Дзе, старыха, зімаваць будзеш? Ці сопуху цалаваць будзеш? Крэва Смарг. (СПЗБ-4, 522). СОРА. Як Сора за мора. Няўхв. 1. збірацца. Вельмі марудна, не спяшаючыся (збірацца куды-н.). Зьбіраіся як Сора за мора, цярпеньне лопніць, пакуль дачакаіся. Падольцы Астр. 2. ісці і пад. Павольна, не спяшаючыся, нага за нагу. Чаго, ты цягніся як Сора за мора!.. Хадзі скарэй, то зарас аўтобус прыдзя. Навасяды Ашм. Як Сора то шые то пора. Які што-н. робіць, а пасля перарабляе. Што ты як Сора то шые то пора. Вяжа, вяжа, а назаўтра раскідае. Ці зрабі што, ці ні марнуй часу дарма. Амбілеўцы Шчуч. СОСНАХ. Заблудзіцца (блудзіць) у трох соснах. Заблытацца, не магчы разабрацца ў чым-н. Што ш ты, такая простая задача, а ты заблудзіўся ў трох соснах. Кронькі Шчуч. Гэту задачку так лёхка рашыць, а ты блудзіш у трох соснах. Дарагляны Маст. СПАВІТЫ. Як спавіты спаць. Вельмі моцна (спаць). Нахадзіліся па леся за цэлы дзень, то сьпяць як спавітыя. Косцевічы Астр. Дзе ш ты яго разбудзіш – сьпіць як спавіты. Ваўкавічы Навагр. СПАДЗІВЕНЯ. На спадзівеня. На дзіва. Напускаў цягачоў на спадзівеня. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 526). СПАДЗІВОСЫ. На спадзівосы. На дзіва. На спадзівосы, гэта выйшла так цікава! Бярдовічы Сл. СПАДНІЦУ. Браць спадніцу ў зубы. Вельмі хутка збірацца, каб пайсці, пабегчы куды-н. Маруся, у магазін муку прывязьлі, бяры спадніцу ў зубы ды хутчэй, людзей многа, разьбяруць. Чарнявічы Бар. За спадніцу трымацца чыю. Іран. Быць у поўнай залежнасці ад жанчыны. Ну й чалавек, трох дзяцей мая, самому ўжо сорак, а ён усё за маччыну спадніцу трымаяцца. Зэльва Зэльв. Спадніцу ў зубы. Сабрацца хутка, энергічна (і пайсці куды-н.). Пра жанчыну. Баба курыцы дзьве возьмя, масла, спадніцу ў зубы – і ў Навагрудак. Уселюб Навагр. Спадніцу ў зубы ўзяўшы. Старанна, завіхаючыся, трацячы шмат сіл (працаваць, рабіць што-н., хадзіць, бегаць). Пра жанчыну. Цэлы дзень раблю работу па хаці, спадніцу ў зубы ўзяўшы, ды яшчэ мацяры тваёй памагаю, а табе ўсё ніяк ні дагадзіць. Пеляса Воран. Сяць ты трохі пасядзі, а то ўсё летаяш спадніцу ў зубы ўзяўшы. Сцігані Іўеў. Цалюткі дзень прабегала спадніцу ў зубы ўзяўшы. То ў камітэт, то назат на працу. Алекшыцы Бераст. Маю жонку як напалохаў бык, ту ўцякала спадніцу ў зубы ўзяўшы. Запрудзяны Воран. СПАЛАНЕЎШЫ. Як спаланеўшы крычаць і пад. Моцна. Чаго крычыш як спаланеўшы, напужала токі. Дабраўляны Смарг. СПАЛІЛА. Не спаліла каму. Не выйшла так, як думалася, як хацелася. Думаў міне зрабіць вінаватым, азноў не, ні спаліло, самому адвячаць прышлосо. Бабіна Гродз. Ужэ нешто ні спаліло – надуўся і ні гаворыць. Дзенькаўцы Маст. Зну Мані нешто ні спаліло, ішла, чысто ведзьма, злая, ні падыхоць. Старына Маст. Думаў, што працьсядацяль за яго станя гарой, ажно ні спаліло яму на гэты рас. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 51). Ідзі сабе, бяс чорта балото абыдзяцца. Тут табе не спаліло! Забалаць Воран. (ЗНФ, 51). СПАМІНАК. Лёгкі на спамінак. Які з'яўляецца якраз тады, калі пра яго гавораць, думаюць, успамінаюць. Захоць, захоць, Чэсяк, тулько гаварылі пра цібе, лёгкі ты на спамінак. Капцёўка Гродз. СПАРОВАНЫЯ. Як спарованыя. Іран. Вельмі дружныя, неразлучныя. Яны хадзілі як спарованыя, куды адзін, туды другі. Гольні Бераст. (СГВ, 449). СПАСУ. Ні да спасу ні да лясу. Жарт. Ні да чога не здатны. Ну й чалавек, ні да спасу ні да лясу, толькі сьпіць і есьць. Пеляса Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
13 👁