дзіця, казалі: «Соль табе ў гочы вожах у зубы а гарачы камень на пуп». Лаша Гродз.
(СНМ-2, 36). Каб баба ні магла дзіця ўрачы, трэбо тры разы плюнуць і сказаць: «Соль
табе ў гочы дзяркач у зубы а гарачы камень на пуп». Круглікі Гродз. (СНМ-2, 241).
Сыпаць соль на раны каму. Хваляваць, непакоіць каго-н. напамінкам пра што-н.
непрыемнае, балючае. Сыпаць соль на раны. Дзегцяры Шчуч. (МСГВ, 609; ППФВ, 60).
Як соль на ране добры. Зусім не, ніколькі не (добры). Ага, ён добры... Добры як соль
на ране. Капці Дзятл. Добры як соль на ране. Дубна Маст. (МСГВ, 589; ППФВ, 24).
СОН. Заячы сон. Бат. Від асенняй кветкі. Заячы сон – гэта перша кветка асення.
Пагараны Гродз. (СНМ, 57).
Прысніўся вечны сон каму. Хто-н. памёр. Ну вужо бабулька адмучылася, прысьніўся
ёй вужо вечны сон. Калдычэва Бар.
СОНЕЙКА. Як зімовае сонейка з'яўляцца і пад. Вельмі рэдка (з'яўляцца дзе-н.,
прыходзіць куды-н.). Заглядвай часьцей, бо прыходзіш як зімово соняйко. Правыя Масты
Маст. Убачыш ты яго [заатэхніка] на фермі, паяўляяцца як зімовае соняйко. Новы Двор
Свісл.
СОНЦА. Аж праз сонца свеціцца. Жарт. Вельмі худы. Кап дзет ні курыў, то, можа,
і ні быў бы такі худы. А то аш прас сонца сьвеціца. Лунна Маст. Вар. аж праз сонца (на
сонцы) свеціцца.
Да сонца. Перад світаннем, з самай раніцы. Да поўначы чысьціш, кашэрыш,
падходжваеся, а нараніцы да сонца, як падаіла кароўку, то й да вечара не прыткнесься
сапануць хоць трохі. Пагарэлка Карэл. (ДМГ, 87).
І ад сонца і ад ветру. Легкадумны, несур'ёзны хто-н. Бронісь гаспадар, а яго брат і
ат сонца і ад ветру. Сіняўшчына Іўеў. (СГВ, 593).
Сонца ззаду чыё. Чыё-н. жыццё блізіцца да канца. Гэта ён на выгляд яшчэ такі, але
сонца яго ўжо ззаду. Вераб'евічы Навагр.
Сонца на плячах прынесці. Прыйсці з гулянкі на світанні. Як можна так позна
хадзіць – сонца на плячах прынёс. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-4, 521).
Сонца ў вочы. Выкл. Выказванне радасці з прычыны таго, што нехта прыйшоў,
прыехаў, з'явіўся. Галя прыехала! Сонцо ў вочы! Я думала, што цібе ўжэ больш ні ўбачу.
Мацвееўцы Ваўк.
Сонца ўзышло. Выкл. Выказванне радасці з прычыны таго, што нехта прыйшоў,
прыехаў, з'явіўся. Ой, сонцо ўзышло! Якая радасьць!.. Марынка!.. Давай я цібе абніму...
А вырасла як, пакрасівела! Прахоцьця, госьцікі, у хату. Бабіна Гродз.
Цыганскае сонца. Месяц на небе. Пачакай, зараз цыганскае сонца ўзыдзе –
пасвятлее. Варонічы Сл. (Стэц.-1, 186).
СОНЦАМ. І сонцам запаў прапаў. 1. Бясследна, без вестак, невядома дзе (прапаў).
Паслала па хлеп у магазін, а ён прапаў і сонцам запаў, да гэтага часу німа. Альхоўка
Навагр. Дзет яе ні вярнуўся з вайны, як пайшоў на фронт, то прапаў і сонцам запаў.
Вензавец Дзятл. 2. Зусім (апусціўся, дайшоў да самага нізкага). Ён ужэ ні справіцца.
Вотка ўсё нутро пераела, прапаў і сонцам запаў. Дарагляны Маст.
СОНЦЫ. Аж на сонцы свеціцца. Жарт. Вельмі худы. Калі ні будзяш есьці, то
зробісса такі, як Насьця. Страшно паўзірацца – аш на сонцы сьвеціца. Лунна Маст.
Вар. аж праз сонца (на сонцы) свеціцца.
СОПЕЛЬ. Як сопель на падцяжках. Іран. Малы і худы. Звычайна пра хлопчыка. Ну
і сынок у цябе, як сопель на пацьцяшках. Юрацішкі Іўеў.
СОПЛІ. Соплі жаваць. Няўхв. Гаварыць павольна, расцяжна, невыразна. Што ш ты
соплі жуеш – расказвай хутчэй! Капці Дзятл.
СОПУХА. Як сопуха чорны. Вельмі (чорны, брудны). Ідзі памыйса, ба лазіш
чорны як сопуха, людзі сьміяцца будуць. Бабіна Гродз. Чорна як сопуха. Масілавічы Сл.
(СПЗБ-4, 522). ● Сопуха (устар.) – сажа
Дадатковыя словы
верабевічы, зявіўся, зяўляцца, несурёзны
13 👁