СНОМ. Сном-духам не сніць. Зусім не прадбачыць, не падазраваць, не здагадвацца
пра што-н. Я й сном-духам ні сьніла, што яна так зробіць. Гуды Лід.
СНОП. Як сноп ляжаць, паваліцца і пад. Нерухома. Ляжыш як сноп, ідзі да работы!
Замасцяны Шчуч. І што такоя, паваліўся як сноп наш Макар, а быў ш такі здаровы
мушчына. Грынкі Свісл.
СОЙКА. Як сойка за мора. Няўхв. 1. збірацца. Вельмі марудна, не спяшаючыся
(збірацца куды-н.). Ты вечна зьбіраеся як сойка за мора, усё чакай цібе. Забалаць Воран.
Давай варушыся, а то зьбіраяся як сойка за мора. Хацькаўцы Ваўк. Зьбіраяся як сойка за
мора. Верцялішкі Гродз. 2. хадзіць, пайсці. Невядома дзе, доўга не вяртаючыся. Цібе лепш
ні пасылаць, ходзіш як сойка за мора. Малюкі Воран. Пашла як сойка за мора, дачакацца
ні можам. Няцеч Лід.
Як сойка ў вырай збірацца. Няўхв. Вельмі марудна, не спяшаючыся. Скарэй трохі, а
то зьбіраеся як сойка ў вырай. Бярозаўка Лід. А няхай цябе Божа любіць! Як пачнеш
выбірацца, то як сойка ў вырай. Ганчары Лід. Ну й зьбіраесься ты як сойка ў вырай. Гута
Іўеў. С табой куды ехаць – адна пакута. Зьбіраесься як сойка ў вырай. Першамайск Шчуч.
Ну і кашкадэйла, зьбіраяцца на работу, як сойка ў вырай. Стукалы Маст. (СГВ, 207).
Ну, ты, брат, у лес сабіраешся, як сойка ў вырай. Сураж Іўеў. (СГВ, 617). Збіраецца як
сойка ў вырай. Дятлавічы Ваўк. (ППФВ, 30).
СОКІ. Апошнія сокі выцягнуць з каго. Няўхв. Бязлітасна эксплуатаваць,
прыгнятаць, даводзіць да беднасці каго-н. Яна зь мяне апошнія сокі выцягнула. Уселюб
Навагр.
Выцмакаць усе сокі ў каго. Няўхв. Бязлітасна эксплуатуючы, прыгнятаючы, давесці
да беднасці каго-н. Старэйшы сын выцмакаў у Марылі ўсе сокі, патрабуючы грошай на
гарэлку. Зачэпічы Дзятл.
СОЛІ. Насыпаць солі на хвост каму. Зрабіць непрыемнасць каму-н. А што ён мне
зробіць? Солі на хвост насыпля? Ні палучыцца ў яго. Ятвезь Свісл.
Ні солі ні долі. Зусім нясмачна. Часцей з-за недасолу. Гэтак ш як што зварыць, дык
ні солі ні долі. Гудагай Астр. – Напарыў цэлу каструлю ракаў і кажа: папробуй, ці
смашно. Ну я там аднаго раскалупоў, узёў у рот – ні солі ні долі, як мыло. Бабіна Гродз.
● Фразеалагізм утвораны на аснове прыказкі, параўн.: Як урадзіўся без долі, то і еш без
солі. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 80).
СОЛО. Ні соло нахлябаўшы пайсці. Ні з чым, нічога не атрымаўшы. Чакалі, што
ўжэ нарэйсьці хату дадуць. А зноў жа некім маладым, што прыехалі, далі. Так і пайшла
яна с канторы ні соло нахлябаўшы. Лунна Маст.
СОЛЬ. Соль у вочы каму. Выкл. Выказванне засцярогі ад уроку, ад нядобрага
погляду, ад кепскага слова. Ні хвалі, соль табе ў вочы, ба ні пашыхуюць [парасяты].
Бабіна Гродз. Соль табе ў вочы, што ты гаворыш? Малі Астр. (СПЗБ-4, 520).
Соль у вочы дзяркач (драпкач) у зубы каму. Выкл. Выказванне засцярогі ад
уроку, ад нядобрага погляду, ад кепскага слова. Як зойдзяш у хлеў, та скажы: соль у вочы
дзяркач у зубы. Гудзевічы Маст. – Якая ваша карова хароша! – Соль табе ў вочы драпкач
у зубы. Шчорсы Навагр.
Соль у вочы дзяркач у зубы таўкач у плечы каму. Выкл. Выказванне засцярогі
ад уроку, ад нядобрага погляду, ад кепскага слова. – Якія добрыя парасяткі! – Соль у
вочы дзяркач у зубы таўкач у плечы. Запрудзяны Воран.
Соль у вочы перац у нос каму. Выкл. 1. Выказванне засцярогі ад уроку, ад нядобрага
погляду. Хай Бох сьцеражэ, але ш яна й глядзела, соль ёй у вочы перац у нос. Іўе Іўеў.
2. Выказванне нядобрага пажадання таму, хто гаворыць не тое, што трэба. Соль табе ў
вочы перац табе ў нос, калі ты бачыла, што я брала тыя буракі. Пятчыцы Ваўк.
Соль у гочы вожах (дзяркач) у зубы а гарачы камень на пуп каму. Выкл.
Выказванне засцярогі ад уроку, ад нядобрага погляду, ад кепскага слова. Каб ні ўраклі
14 👁