СМЭРГЛІ. Смэрглі папусціць. Няўхв. Плакаць, усхліпваць. Чаго ты смэрглі папусьціў? Калантаі Ваўк. (СГВ, 445). ● Смэрглі – смаркачы. СМЯЕЦЦА. І смяецца ляжыць. На бачным месцы, пад рукой, зусім побач. Перакапала ўсе шуфляды, ніяк чорну шпульку ні магла знайсьці, а яна во на акне, ляжыць і сьміецца. Бабіна Гродз. – Ты ні відзяла, дзе я ножны палажыла, ніяк найсьці ні магу. – Вунь ляжаць і сьмяюцца. Пеляса Воран. СМЯТАК. На смята´к збіць і пад. Вельмі моцна, бязлітасна (збіць і пад. каго-н.). Мой чалавек та малога за крадзеш на сьмятак зьдзяжыў. Паплаўцы Бераст. СМЯЦЮХ. Як смяцюх на сметніку. Гумар. Старанна. Ты, Марыська, сёньня прылізалася як сьмяцюх на сьметніку. Прэціма Шчуч. (СГВ, 619). СНЕГ. Як леташні (лонскі, пазатакрошні) снег патрэбны і пад. Іран. Зусім не, ніколькі не (патрэбны, трэба). Патрэбны ты мне як леташні снег. Конна Зэльв. (ППФВ, 50). Патрэбны як леташні снег. Конна Зэльв. (МСГВ, 605). Як лонскі сьнех патрэбны табе гэтыя вусы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 88). Ні бачыў я тваіх сігарэт. Патрэбны яны мне як лонскі сьнех! Я ш ні куру, ты ведаеш. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 88). Мне грошы твае як пазатакрошні сьнех патрэмныя. У міне і сваяго дабра поўныя катухі. Старына Маст. ● Пазатакрошні – пазамінулагодні. Як снег на галаву прыйсці, прыехаць і пад. Нечакана, раптоўна. З Гродна бацькі прыехалі як сьнег на галаву. Тапілішкі Шчуч. Яна зьявілася як сьнег на галаву. Гарнастаевічы Свісл. Як снег на галаву зваліцца. Нечакана, раптоўна з'явіцца. Ты так прыехаў, што ніхто не чакаў, як сьнег на галаву зваліўся. Малі Астр. Як снег сярод лета з'явіцца і пад. Нечакана, раптоўна. Мой таксама ні пазвоніць, ні напіша, а заўсёды заявіцца як сьнех сярот лета. Сенна Навагр. СНЕГУ. Зімой снегу не дапросішся (не выпрасіш, не возьмеш) у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы. Усё меў у сваём хазяйстві: і жывіна добра была, і набытку ўсякаго много, алі ш натто скупы быў, у яго, бывалачы, зімою сьнегу не дапросісса. Старына Маст. Кап паміраў, дык ні дасьць вады папіць. У нас пра такіх гавораць: зімою сьнегу ні дапросісься. Дварэц Дзятл. У яго зімой сьнегу ні дапросісься, а ты хочаш, кап касу даў пакасіць. Аляксандраўка Ваўк. Ні кланяйся ты ёй: у яе сьнегу зімой ні дапросісься, ні то, каб яшчэ што. Квяткоўцы Іўеў. Нават ні ідзі й ні прасі, у яе зімой сьнегу ні дапросісься. Шаўдзіні Лід. Ён табе дасьць, ты ў яго нават зімой сьнегу не дапросіса. Парэчча Гродз. Ды што зь ім гаварыць, у яго ж зімою нават сьнегу ні дапросішся. Чарнявічы Бар. У Міхася сьнегу зімой ні дапросішся, а вы захацелі, каб ён з вамі нечым дзяліўся. Салтанішкі Воран. Прыйшоў я да Ёзіка сьвердзял пазычыць, то кажа, што німа. Во чалавек, зімой сьнегу ні выпрасіш. Пархімаўцы Бераст. І сьмяяліся заўсёды, што ў гэтага пана зімою сьнегу ні возьмеш. Дубрава Шчуч. Зімой снегу не дасць. Няўхв. Вельмі скупы. Ага, Сталюк дасьць каня бульбу пасадзіць, ды ён зімой сьнегу ні дасьць. Навасяды Ашм. Не выпрасіш пазалеташняга снегу ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы. У гэтага скупянджы ня выпрасіш пазалеташняга сьнегу, а ня то што грошай. Купіск Навагр. (НС-ць, 47). Як з леташняга снегу карысці. Няўхв. Абсалютна ніякой. Круціся тут пад рукамі... Ідзі лепш пагуляй, карысьці тут сь цябе як зь леташняга сьнегу. Монтацішкі Смарг. Як такрошняга снегу баяцца. Іран. Зусім не (баяцца). Вельмі ш я яго баюся, акрас як такрошняга сьнегу. Трашчычы Карэл. ● Такрошні – мінулагодні. СНЕДАННЕ. Кашэчае снеданне. Іран. Невялікі, маларослы, мізэрны чалавек. Ну што ты зь ім зробіш... Біць жа ні будзяш. Колькі яго там есьць – кашэча сьнеданьне. Стокі Свісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
11 👁