Як конская смерць па выгане хадзіць і пад. Няўхв. Без справы, без сур'ёзнага
занятку. Лазіць як коньска сьмерць па выгані, ні мая чым заняцца. Задвор'е Зэльв.
Як па смерць пайсці. Надоўга. Пра чаканне хутчэйшага вяртання каго-н. І колькі ш
чакаць гэтага Владука. Пайшоў як па сьмерць. Дзягаўцы Ашм.
Як смерць белы, збялець. Вельмі (бледны, пабляднець). Твой мужык зусім худы і белы
як сьмерць, ні крывіначкі німа. Струбніца Маст. Ды ты белы як сьмерць, ідзі ляш паляжы.
Сцяпанішкі Маст. Як убачыў немцаў, то як сьмерць зьбялеў. Уселюб Навагр.
Як смерць казіная. Вельмі худы, змарнелы. Пра чалавека. Гэта ш мая што
дадумалася... Фігуру саблюдаць. Ходзіць як сьмерць казіная, голадам сябе морыць.
Гнесічы Навагр. Вар. як смерць казіная.
СМЕТНІКУ. На сваім сметніку. Ва ўласнай хаце, сялібе, ва ўласнай прасторы
жыццядзейнасці. Што хачу, то і зраблю на сваім сьметніку. На чужом сьметніку ні
рызыкнеш. Талькаўцы Ваўк.
Як на сметніку дзе, у чым. Непрыбрана, вялікі беспарадак дзе-н. Нядобра гэта, калі
ў дзяўчыны ў хаце як на сьметніку. Такая зь яе і гаспадыня будзя. Ятвезь Ваўк.
СМЕХ. Злажыць смех. Пажартаваць, пасмяяцца. Хоць і няма з чаго, так зложаць
смех, скалазубы гэтыя. Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 250).
І смех і грэх. Адначасова весела і сумна. Ой, людзячкі! Напіўсо ўчора наш стары
і сьпяваў па хаці песьні, а сёньня ледзьво ходзіць. Во як – і сьмех і грэх. Лунна Маст.
Вар. і смех і грэх; смех ды грэх.
На смех падымаць каго, што. Высмейваць каго-, што-н. Што ты робіш, хлопец, ад
людзей будзя брытко, на смех падымуць. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 126).
Смех бабам сказаць. Выкл. Іран. Выказванне незадавальнення, абурэння з прычыны
чаго-н. недарэчнага, смешнага. От ужо і надумаў, сьмех бабам сказаць. Табала Лід.
Смех ды грэх. Адначасова весела і сумна. Ён за ёй як прыпусціцца, а яна як капыне –
смех ды грэх. Чамяры Сл. (ЖНСл., 180). Вар. і смех і грэх; смех ды грэх.
Смех жывы. Надта пацешна, смешна. Смех жывы з гэтага хлопца: гуляе і
прытупвае, як стары. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185).
СМЕХУ. Залягацца (класціся, падаць, пэнкаць, кіснуць) са (ад) смеху. Гучна,
нястрымна смяяцца. Зробіць дурноё – і аж залягаецца са смеху. Чамяры Сл. (НС-ць, 34).
Астап быў інцярэсны чалавек, калі што расказваў, усе клаліся са сьмеху. Алекшыцы Бераст.
Ён расказваў, а ўсе аж падалі ад смеху. Гірдаўка Навагр. Наш дзед так сьмешно расказвая,
што пэнкнуць можно са сьмеху. Дарагляны Маст. Калі Антон казаў, як ён учорачы п'яны
ішоў дадому, то я пэнкала са сьмеху. Вольна Бар. Мала са смеху не пэнкнула. Вострава Маст.
(СПЗБ-4, 210). Чуць не ськісьлі са смеху – так весела було. Жупраны Ашм.
СМЕШНАЕ. З'есці нешта смешнае. Смяяцца доўга, не могучы стрымацца. І чаго ты
сьмяесься, кап цібе хто папытаў? Зьела нешто сьмешно, ці якой бяды? Стокі Свісл. І чаго
гэта ты так заходзіса? Мусі, зьела нешто сьмешно? Бабіна Гродз.
СМОК. Смок няшчасны. Лаянк. Горкі п'яніца. Ты смок нішчасны, бутэльку
шукаяш!.. Зара я табе дам бутэльку... Больш ні захочаш!.. Бершты Шчуч.
СМУРОД. Як смурод па кальсонах ісці і пад. Груб. Вельмі марудна, павольна. Ты
можаш хоць трохі хучэй хадзіць? Соваясься як смурот па кальсонах! Хрустава Свісл.
СМЫК. Як смык. Худы, тонкі. Бачыш, як майму чалавеку жывот падцягнула, ходзіць
як смык. Мігова Гродз. (СГВ, 619).
СМЫЧКОМ. Не так смычком як язычком. Больш нагаварыць, чым зрабіць. Яго
Міхаліну ўсе ведаюць, натта не пераробіць, яна ўмее... не так смычком як язычком.
Балічы Шчуч.
СМЭРА. Смэра гудзяні´цкая. Няўхв. Неахайны чалавек. Усю сукенку выпацкала гэта
Смэра гудзяніцкая, ніяк ні беражэ сваё адзеня. Варняны Астр. ● Смэра – мянушка;
гудзяніцкая – ад Гудзянікі, назвы вёскі ў Астравецкім раёне
Дадатковыя словы
задворе, зесці, пяны, пяніца, сурёзнага
14 👁