Смаліцай лезці ў вочы. Гл. лезці смаліцай у вочы.
СМАЛОЙ. Смалой у вочы лезці. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Чаго ты
смалой у вочы лезяш, дай ш чалавекам пагаварыць. Шыганы Сл. Як чаго зажадая, то
смалой лезе ў вочы. Парфёнавічы Маст. (СГВ, 607). Мая дачка як чаго захоча, та смалою
лезя ў вочы. Мілявічы Маст. Гэтыя мухі і паесьці нават ні дадуць добра, смалою лезуць у
вочы. Замасцяны Шчуч. Вар. смалой (смаліцай, смальцом) у вочы лезці.
СМАЛОЎКУ. У смалоўку ўскочыць. Знайсці сабе ліха, набыць непрыемнасць. Адно
не паглядзі за імі, так і ў смалоўку ўскочаць. Варонічы Зэльв. (Стэц.-2, 251).
СМАЛЬНЯК. Як смальняк. Ухв. Вельмі моцны, здаровы, трывалы. Пра чалавека.
Пацсухі чалавек здаравейшы бывая, як сыты, ён як смальняк, хвароба ні бярэ. Жукевічы
Гродз. (СНМ, 101).
СМАЛЬЦОМ. Смальцом лезці ў вочы. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць.
Гэная цётка ўсё смальцом лезла ў вочы, усё ёй было мала. Чуркі Ашм. Вар. смалой
(смаліцай, смальцом) у вочы лезці.
СМАРКАТЫМ. Як з смаркатым есці гаварыць. Няўхв. Без толку, безвынікова
(гаварыць з кім-н.). Ой, зь ім гаварыць як с смаркатым есьці. Зачэпічы Шчуч.
Як з смаркатым наясі (наясіся) пагаворыш і пад. Няўхв. Зусім не (пагаворыш,
дойдзеш да згоды з кім-н.). С табой нагаворыся як с смаркатым наясіся. Я табе кажу
адно, а ты ўсё сваё талкуяш. Прудзяны Шчуч. Я яму расказаў усё, як было, а ён мне:
«С табою разьбярэсься як с смаркатым наясі». Азярніца Сл.
СМАРКАЧЫ. Смаркачы папусціўшы стаяць і пад. Плачучы, усхліпваючы. Наб'е
нас маці, і стаім смаркачы папусьціўшы. Руда Яварская Дзятл.
СМЕРЦІ. Да смерці. 1. Да канца жыцця. Во, даю табе клятву да смерці! Солы Смарг.
(СПЗБ-2, 489). Яго да смерці прызывалі сватам. Малі Астр. (СПЗБ-4, 503). 2. Увесь час,
пастаянна. Первая любоў не гіня да смерці. (СПЗБ-4, 503). Да сьмерці буду помніць, як
гэты гат мне рукі заломваў. Бабіна Гродз.
Як да смерці да чаго. Вельмі далёка, няхутка да чаго-н. Пытаўся, калі ў міне будзя
машына, а да той машыны яшчэ як да сьмерці. Пагранічны Бераст.
СМЕРЦЬ. Зрабіць сабе смерць. Пакончыць жыццё самагубствам. Як я не пайду за
яго, я зраблю сабе сьмерць. Правыя Масты Маст.
Смерць казіная. Вельмі худы, змарнелы. Пра чалавека. Еш, сьмерць казіная! На
такую худзюшчую ні адзін кавалер не гляне. Гнесічы Навагр. Вар. як смерць казіная.
Смерць у вочы глянула (паглядзела) каму. Каго-н. сударгава страсянула. – Што
с табой, Марыля? – От, сьмерць мне ў вочы глянула. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 66). Трэба,
мусі, да доктаркі схадзіць, ба сёня мне другі рас сьмерць у вочы глянула. Лозкі Шчуч.
(ЗНФ, 66). Кажуць, што як цябе страсяне ні то ат холаду, ні то ат так чаго, та гэто
сьмерць у вочы паглядзела. Мілявічы Маст.
Смерць хадзячая. Вельмі худы, змарнелы. Пра чалавека. Лазіць па хаце гэта съмерць
хадзячая, хучэй бы паехаў, то цішэй ды спакойней было п. Пасека Дварчаны Воран.
Толькі па смерць пасылаць каго. Незадав. Хто-н. вельмі доўга, марудна вяртаецца
адкуль-н., каго-н. цяжка дачакацца. Цібе толькі па сьмерць пасылаць. Няверавічы Ваўк.
Дзе ты так доўга быў, цябе толькі па сьмерць пасылаць? Уселюб Навагр. Яго толькі па
сьмерць пасылаць, ніколі ў час ні прыдзіць. Страча Астр. Нівядома, чы прыжджэм таго
кума, бо яго толькі па сьмерць пасылаць. Альбярцін Сл. Цібе толькі па сьмерць пасылаць.
Як пашла, дык прапала, суп выстыў зусім. Мілявічы Маст. Цібе, брат, ні па касу, а толькі
па сьмерць пасылаць. Задворані Свісл. Во, зьявілася, цябе толькі па сьмерць пасылаць.
Ляхавічы Зэльв. Цібе ні па воду, а толькі па сьмерць пасылаць, як пайшоў, то і прапаў.
Дзешкаўцы Свісл
Дадатковыя словы
набе
12 👁