напіцца! Старына Маст. А каб цябе сьпіла смала, калі ты дзень і ноч ні прасыхаяш!
Ваўкавічы Навагр. Кап цябе смала сьпіла, як ты век зальеш гэтыя зрынкі! Жомайдзі Лід.
Як смала. Няўхв. 1. прыстаць і пад. Неадчэпна, дакучліва. І чаго ён прывязаўся як
смала? Загорцы Гродз. Прыстоў як смала, каб грошай пазычыла, ніяк адвязацца ні магла,
пакуль ні дала пяць рублей. Бабіна Гродз. Ну чаго ш ты да міне прыліп як смала? Ганчары
Свісл. Ну што ты прыстаў як смала?! Німа мне с табой калі байкі гаварыць. Дзянісава
Дзятл. Нічога я табе ні скажу, чаго ты прыстаў як смала?! Моцевічы Лід. А што ж я зь
ім зраблю, прычапіўся як смала, нідзе праходу ні дае. Завадзічы Гродз. Хлопяц чэпіцца як
смала да яе, можа і будзе вясельле. Малейкаўшчына Лід. Чаго ты прыстала як смала?
Я ш табе сказала, што ні дам. Монькавічы Маст. Згадзіўса, быля атчапіцца ад яго, ба
прыстоў як тая смала. Бершты Шчуч. (ЗНС, 39). Сцяпан мне ўвечары дзісь так зорыд,
ні ведала, куды ад яго ўцячы, і чаго ён прывязаўся як смала? Парачаны Лід. (СГВ, 619).
2. Назойлівы, дакучлівы. Яна такая як смала. Дайлідкі Астр.
Як смала гарачая прычапіцца, прыстаць і пад. Няўхв. Неадчэпна, дакучліва. Чаго
ты прычапіўся як смала гарачая. Слабодка Ашм. Што ты да мяне ўвязалася як смала
гарачая. Стары Дворац Бераст.
Як смала да дрэва (да дзерава) прыліпнуць, прычапіцца і пад. Няўхв. Неадчэпна,
дакучліва. Прыліп як смала да дрэва. Пагараны Гродз. (ППФВ, 53). Чаго ты прычапіўся
да мяне як смала да дзерава. Курчоўцы Воран.
Як смала да кала прыстаць, прычапіцца і пад. Няўхв. Учэпіста, назойліва,
неадступна (прыставаць, чапляцца да каго-н.). Прыстаў да дзеўкі як смала да кала, а яна
й абараніцца ні ўмее. Лылойці Смарг. Чаго ты прыстала да мяне як смала да кала?!
Волькавічы Ашм. Што ты прычапіўся да міне як смала да кала! Стокі Свісл. Твой Ванька
праходу ні дае маёй дзеўцы, як смала да кала прыстаў, хоць ты гвалт крычы. Снігяны
Смарг. (ЗНФ, 93). Чаго ты прыстала як смала да кала? Я ш сказаў табе, што ні дам, а
ты зноў тоя самая. Жупраны Ашм. (ЗНФ, 93). Прыліп як смала да кала. Красноўцы Лід.
(ППФВ, 53).
Як смала да падэшвы прыставаць, прыліпнуць і пад. Няўхв. Вельмі рашуча і
неадступна. Іван, ты да міне як смала да падэшвы прыстаў, цяшка аць цібе атчапіцца.
Глушнева Гродз. (ЗНФ, 93). Як смала да падэшвы прыліп, німа на цібе здыхаты.
Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 93). Наварыла дранкі с салам, а ён прыстае як смала да
падэшвы: дай яму вярашчакі. Дварэц Дзятл. (ЗНФ, 93). Чаго ты прыліп да міне як смала
да падэшвы? Янаўляны Лід.
Як смала да пастала прыставаць, прычапіцца і пад. Няўхв. Вельмі рашуча і
неадступна. Прыстаў як смала да пастала. Рыдзелі Гродз. (ППФВ, 53). Прычапілася ты
да міне як смала да пастала. Хай цібе качкі стопчуць! Новы Двор Свісл.
Як смала да плоту прычапіцца і пад. Няўхв. Неадчэпна, дакучліва. Я так сьпяшалася
ў калхос, а ён прычапіўся да міне як смала да плоту, хоць плач. Вялікія Канюшаны Лід.
І што ты ўсё чэпісься да дзіцяці як смала да плоту. Ашмянцы Шчуч.
Як смала да цела прычапіцца і пад. Няўхв. Неадчэпна, дакучліва. Прычапіўся як
смала да цела. Малі Астр. (СПЗБ-4, 498).
СМАЛІЦАЙ. Лезці смаліцай у вочы каму. Няўхв. Назойліва прыставаць,
дакучаць. Аччапіся, ні лесь смаліцай у вочы. Дарагляны Маст. Што ты лезяш смаліцай у
вочы, ні даеш пагаварыць ш чалавекам. Рыдзелі Гродз. Кожны дзень ты мне смаліцай у
вочы лезяш са сваімі задачамі і ўраўненьнямі. Ваўчуны Сл. Дай жа ты мне што-нібудзь
зрабіць – лезеш смаліцай у вочы. Шыганы Сл. Не лезь смаліцай у вочы. Такарышкі Іўеў.
Хваціць ужэ лесьці смаліцай у вочы, аччапіся! Макараўцы Бераст. Смаліцаю лезя ў вочы,
ні аччапіцца ад яго! Савічы Зэльв. (СНМЗ, 113). Кап ты знала, як ён мне надаеў! Ганяю,
ганяю, а ён усё раўно смаліцаю мне ў вочы лезя. Драчаны Свісл. Вар. смалой (смаліцай,
смальцом) у вочы лезці
Дадатковыя словы
збрыд
12 👁