цярпець яго ні магу. Зенявічы Навагр. Я яму кажу – адыдзіся, а ён усё роўна сьляпцом у вочы лезе. Тракелі Воран. Вар. сляпіцай (сляпцом, слепатой, слепаком) у вочы лезці. СЛЯПЫ. Сляпы лысага стрыжэ. Іран. Хто-н. займаецца не сваёй справай. Ну чаго ты лезяш ні ў сваё, ці ш твая гэто работа. От, сьляпы лысаго стрыжэ. Стокі Свісл. Як сляпы глядзіць гарыць. Вельмі кепска, цьмяна, няярка (гарыць што-н.). Мусі, у це сырыя дрова: у пячэ гарыць як сьляпы глядзіць. Дубраўка Маст. Як сляпы да плоту прыстаць і пад. Няўхв. Неадчэпна, дакучліва. Ён прыбіўся да яе як сляпы да плоту. Малі Астр. (СПЗБ-4, 123). Як сляпы дарогі пытацца. Няўхв. Без патрэбы, недарэчы (пытацца). Што ты пытаеся як сьляпы дарогі? Быццам сам ні разу ні рабіў. Пераганцы Воран. Як сляпы каля плоту хадзіць. Нерашуча, няўпэўнена. Ходзіць як сьляпы каля плоту. Рулевічы Лід. (МСГВ, 618; ППФВ, 66). Як сляпы палкі трымацца, дзяржацца. Учэпіста, прыкладаючы ўсе намаганні (трымацца каго-, чаго-н.). Васілеўна – ой, до-о-бра кабета! І кап Сарока гэты ні быў узьвей-вецяр, то трымаўса п яе як сьляпы палкі. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 93). Хай ужэ хоць гэтай работы дзяржыцца як сьляпы палкі. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 93). Як сляпы ў торбе. Няўхв. 1. капацца, корпацца і пад. Вельмі марудна, павольна. Варушыся трохі, а то капаеся як сьляпы ў торбе. Альхоўка Навагр. Вінцуку казала, кап прынёс мне пяць рублей, там у сумца ляжаць, а то аўталаўка павінна прыехаць, дык ён пашоў і корпаіцца як сьляпы ў торбя. Навасяды Ашм. Абувайся хуччэй і пайдзём, а то капаесься як сьляпы ў торбе. Ваўчуны Сл. Нешта наш Ромусь ня ідзе да гаёвага, каб дамовіцца аб дрывах, капаяцца, як сьляпы ў торбе. Асіпаўцы Воран. (СГВ, 619). Капаецца як сьляпы ў торбе. Павяжы Ашм. (ППФВ, 35). 2. шукаць і пад. Без карысці, без патрэбы, безвынікова. Чаго ты корпаеся ў гэтых паперах як сьляпы ў торбе, усё роўна нічога тут патрэбнага няма. Камунарка Смарг. Німа чаго табе рабіць, ды нешта шукаяш як сьляпы ў торбе. Шчорсы Навагр. Клаў бы дзе ў адным месцы, а то штодзень шукая як сьляпы ў торбі. Мацвееўцы Ваўк. Перад самым носам ляжыць, і ні бачыш, шукаеш як сьляпы ў торбе. Гальшаны Ашм. 3. Нічога не бачыць, не арыентавацца. З-за цемры. Я ў гэтай цемнаце як сьляпы ў торбе. Тумашаўцы Шчуч. Як сляпы ў торбу глядзець. Няўхв. Доўга, бесперапынна (глядзець на каго-, на што-н.). Ад здзіўлення, неразумення ці збянтэжанасці. Што ты на міне ўсё лядзіш як сьляпы ў торбу? Першы раз бачыш ці што? Лаўрыновічы Зэльв. Ні можа паняць што да чаго, глядзіць як сьляпы ў торбу. Гуршчына Іўеў. Ну што ты заглядаяш як сьляпы ў торбу? Усё раўно нічого ні ўбачыш. Стокі Свісл. Глядзіць як сляпы ў торбу. Эйсманты Бераст. (ППФВ, 17). Ён табе знайдзе... Глядзіць як сьляпы ў торбу бес толку... Ідзі сама пашукай. Ашмяны Ашм. СМАГА. Смага смажыць каго. Каму-н. вельмі хочацца піць. Дай малому хоць малачка, яго смага смажыць. Купіск Навагр. (СГВ, 607). Чорная смага. Няўхв. Дрэнны чалавек, прысутнасць якога дзе-н. непажаданая. Вун чорт зноў нясе да нас гэту чорну смагу. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 78). Чула ўчора, што зноў да нас чорна смага едзе… Ну, рэвізор гэты самы, правяральшчык. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 78). СМАК. Не ў смак каму што. Недаспадобы, не падыходзіць што-н. каму-н. Як стары чалавек, то ні лежня, ні седня яму не ў смак. Ліпнікі Шчуч. (СГВ, 428). У смак увайсці. Праяўляючы цікавасць, паступова прывыкнуць да чаго-н., адчуваць патрэбу ў чым-н., задавальненне ад чаго-н. Ціпер старых і ні аджанеш ад гэтых сірыялаў, у смак увайшлі, ні адной серыі ні прапусьцяць. Навумаўцы Шчуч. СМАКУ. Смаку не чуць. Не адчуваць задавальнення, радасці ад чаго-н. Век гаруе і смаку не чуе. Вольдзікі Іўеў. (ППФВ, 12). Працуям і смаку ні чуям. Бабіна Гродз. СМАЛА. Каб смала спіла каго. Выкл. Лаянк. Выказванне адмоўных адносін да п'яніцы, да таго, хто напіўся. Кап цібе смала сьпіла, калі ты ні можаш ніяк гэтай заразы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцы
13 👁