бачыш, гэты патшываняц і лыбіцца. Вярэйкі Ваўк. (ЗНФ, 66). І ў цябе п сьляза сьлязу
пабівала, кап такоё зрабілася. Уселюб Навагр. (ЗНФ, 66). Учорачы на пахарунках дачка
меншая Таніна плакала, аш сляза слязу біла. Вольна Бар.
СЛЯЗАМІ. Слязамі абліцца. Горка плакаць ад роспачы, безвыходнасці. А есьлі
толька не пападзе харошы чалавек, не саўпадзе добрая пара, тады кончацца, толька
ўспомніш, сьлязамі абальесься, і тоя на том кончыцца. Астрына Шчуч. (ДМГ, 145). Як
ухаджу з дома, та дзіця менша прывязваю за сьпіну да сталовай наге, а дзіця адно ўдома
сядзіць і наробіць, што захоча. Як вярнуся дамой, пагляджу на сваё дзіця, та я сьлязьме
абальюся. Як нам было жыць цяшка. Багушоўка Гродз. (ДМГ, 46).
СЛЯЗОЙ. Слязой умывацца. Плакаць, бедаваць, гараваць. Сорамна нашаму брату
слязой умывацца. Старыя Паддубы Шчуч. Вар. слязой (слязьмі) умывацца.
СЛЯЗУ. З катову (з камараву) слязу. Вельмі мала (было, засталося і пад. чаго-н.,
звычайна вадкасці). Купі мёду, бо ў хаці асталося с катову сьлязу, а лячыцца трэба.
Генюшы Навагр. (ЗНФ, 36). Выпі, ні ламайся. Сколькі ш тут, с камарову сьлязу. Гніліцы
Навагр. (ЗНФ, 36).
Слязу пусціць. Заплакаць. Даўней трэба было, каб маладая на вяселлі плакала.
А суседка мая, Барчыха, казалі, усё смяялася. То бацько драўлянай ложкаю па лабэшніку
дачцэ пляснуў, каб слязу пусціла. Альшаніца Івац. (ДСК, 121).
Трымаць слязу ў сэрцы на каго. Затойваць крыўду на каго-н. На тога зладзея даўно
трымаю сьлязу ў сэрцы, нігды ні забуду яго здзекаў. Самаравічы Зэльв. (СГВ, 610).
Ні трымай сьлязу ў сэрцы на міне, атпусьціся, я нічого кепскаго ні хацела табе зрабіць.
Пруд Зэльв.
СЛЯЗЬМІ. Зайсціся слязьмі. Моцна, няўцешна плакаць. Што ты яе мучыш? Што
ты гаворыш абы-што? Ці ты ні бачыш, яна і так зайшлася сьлязьмі. Азёры Гродз.
Слязьмі ліць. Горка плакаць. А мужык тожэ быў віціран вайны. Посьле далі яму
першу групу. Я ўсё сьлязьмі ліла й ліла. Восава Навагр. (ХБД, 206). Вар. ліць слёзы
(слязьмі).
Слязьмі ўмывацца. Плакаць, бедаваць, гараваць. Як мужык памёр, Аршулька слязьмі
ўмывалася, пакуль дзяцей пагадавала. Валынішкі Воран. (СГВ, 607). Ай, пярастань ты
слязьмі ўмывацца. Палонка Дзятл. Вар. слязой (слязьмі) умывацца.
СЛЯПІЦАЙ. Сляпіцай у вочы лезці. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. О дзе
кураняты ш Бох даў, сьляпіцай у вочы лезуць, ні дадуць карову падаіць. Чураі Дзятл.
Нельга адчапіцца ад яе, сляпіцаю лезе ў вочы. Мілявічы Маст. (СБНФ, 242). Вар. сляпіцай
(сляпцом, слепатой, слепаком) у вочы лезці.
СЛЯПОГА. У сляпога дарогі пытаць, пытацца. Няўхв. (Пытаць) пра тое, што
невядома таму, у каго пытаюць. Як даехаць да Азёркаў? Бытта я езьдзіў туды. Пытаяш
у сьляпога дарогі. Масты Маст. Пытаясься ў сьляпога дарогі. Скуль я магу ведаць пра
гэто. Мацвееўцы Ваўк. Ты пытаяш у сьляпого дарогі, ці я гэта магу ведаць. Алекшыцы
Бераст. Што ты пытаяш у сьляпога дарогі? Міне ш тады на сьвеці ні было. Табала Лід.
(ЗНФ, 73). Пытаяш у сьляпога дарогі. Я толькі чула, што пра гэта людзі кажуць, а на
свае вочы нічога ні відзяла. Драгуці Воран. (ЗНФ, 73). Вар. у сляпога (у п'янага) дарогі
(дарогу).
Як у сляпога ў торбе дзе. Няўхв. Непрыбрана, вялікі беспарадак дзе-н. У цібе на стале
як у сьляпого ў торбі, што дзе хоча, там і валяяцца. Мацвееўцы Ваўк. Што ў цібе на
стале робіцца! Як у сьляпога ў торбі. Кулёўшчына Маст. У шафі як у сьляпого ў торбі,
нігды нічого ні найдзяш. Зэльва Зэльв.
СЛЯПЦОМ. Сляпцом у вочы лезці. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Гавару
табе, што не рашу гэту задачу, а ты сьляпцом у вочы лезеш – рашы, рашы. Ваўчуны Сл.
Не лесь сьляпцом у вочы! Так надаеў за цэлы дзень. Уселюб Навагр. Ён цібе ўжэ ні хоча
бачыць, а ты ўсё лезяш сьляпцом у вочы. Гарадзечна Навагр. Ён сьляпцом у вочы лезе, а я
Дадатковыя словы
пянага
12 👁