Я табе хто, слушка ў лапцях? Сам вазьмі. Малюкі Воран. І сама можаш прыбраць за сабой, я табе ні слушка ў лапцях. Каменка Бераст. ● Фразеалагізм утвораны скарачэннем прыказкі Служка ў лапцях, а пан босы 'асуджэнне таго, хто просіць зрабіць што-н., хоць мог бы выканаць гэта і сам'. СЛУП. Слуп асінавы. Груб. Тупы, бесталковы чалавек. Чаго стаіш, слуп асінавы? Вунь кулейка твая падышла. Стадольнікі Ашм. Я яму й маргаю, і разныя знакі паказваю, кап пярастаў пра тоё гаварыць, а ён, слуп асінавы, і ў вус ні дуня. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 66). А што ты хацеў ад яго, калі гэта слуп асінавы? Гінэлі Воран. (ЗНФ, 66). Слуп маляваны (малёваны). Груб. Тупы, бесталковы чалавек. Што ты стаіш, слуп маляваны?! Цялё з буракоў атхіліў бы. Лаздуны Іўеў. Чаму ш ты нічого ні робіш, слуп ты малёваны?! Агрызкі Маст. Чаго ты стаіш, слуп малёваны?! Ці ні чуяш, што кажу?! Салагубаўцы Шчуч. Вар. слуп (стоўб) маляваны (малёваны). Як слуп зацвіце жаніцца. Іран. Невядома калі ці ніколі не (ажаніцца). Ён жэніцца хіба тады як слуп зацьвіце. Ляхавічы Зэльв. Як слуп пры дарозе адзін. Зусім (адзін, адзінокі). Дзеці разьехаліся, і я зноў астаўся адзін як слуп пры дарозе. Пеляса Воран. СЛУПАК. Як слупак пры дарозе стаяць. Няўхв. На адным месцы, не праяўляючы актыўнасці, нерухома (стаяць). І чаго ты тут стаіш як слупак пры дарозі?! Ужэ дахат даўно пара. Ашмянцы Шчуч. Чаго стаў як слупак пры дарозе? Алекшыцы Бераст. Вар. як стоўб (слупак) пры дарозе. СЛУПКІ. У слу´пкі станавіцца з кім. Няўхв. Рэзка пратэставаць, выяўляць нязгоду, пярэчыць каму-н. Шчэ такі малакасос, а ўжо з бацькам у слупкі становіцца. Гуды Лід. СЛУПКУ. Як на слу´пку кветкі зацвітуць. Іран. Невядома калі, ніколі. Ужо ш ні адзін гот клянецца, просіцца, што піць ні будзя, алі як піў, так і пье. Мусі, кіня піць як на слупку кветкі зацьвітуць. Амбілеўцы Шчуч. СЛУХАЦЬ. І cлухаць не хацець. Катэгарчна адмаўляць што-н., не пагаджацца з чым-н. Я прыжэкла [сказала], што пайду замуш, але мама і слухаць не хацела. Малі Астр. (СПЗБ-4, 137). СЛУХУ. Ні слуху ні духу. Ніякіх вестак няма пра каго-н. Зінін хлопяц як паехаў на заработкі, то ні слуху ні духу аб ім. Мілявічы Маст. А мой учорачы як павалокся, то ні слуху ні духу. Уселюб Навагр. Ні слуху ні духу. Кашэўнікі Гродз. (СНМ, 189). Як пайшоў на тую вайну, та як у пропасць упаў, ні слуху ні духу. Белякоўшчына Гродз. (СНМ-2, 183). Вар. ні слуху ні духу; і ні слыху і ні дыху. СЛЫХАМІ. З слыхамі пайсці, знікнуць і пад. Невядома куды, невядома дзе. Коні пайшлі недзі с слыхамі, ціпер іх ніведама дзе й шукаць. Машталеры Гродз. СЛЫХУ. І ні слыху і ні дыху. Ніякіх вестак няма пра каго-н. Як паехаў наш Іван да Івацэвіц, то і ні слыху і ні дыху. Ні звоніць і ні прыяжая. Лунна Маст. Вар. ні слуху ні духу; і ні слыху і ні дыху. СЛЯДКІ. Слядкі праграбаць. Успамінаць са шкадаваннем, спачуваннем, настальгіяй. От ні будзя міне – што ты тады рабіць будзяш? Сьляткі будзяш праграбаць, ды позно будзя. Стокі Свісл. СЛЯДЫ. Сляды цалаваць чые. Успамінаць са шкадаваннем, спачуваннем, настальгіяй. Будзеш ты мае сляды цалаваць. Валеўка Навагр. (СПЗБ-4, 480). СЛЯЗА. Сляза слязу даганяе (падганяе, падпірае, пабівае, б'е) у каго. Хто-н. горка і несупынна плача. Усе рыдая, а ў яе сьляза сьлязу даганяе. Студзенікі Свісл. Так ужэ плакала, аж сьляза сьлязу даганяла. Студзенікі Свісл. Ты паглядзі на яго: сядзіць, ды сьляза сьлязу падганяе. Казакоўшчына Воран. Паглядзі на яе, сьляза сьлязу падганяе. Ураджайная Навагр. Марылька ні можа стрымацца, сьляза сьлязу патпірае. Дзянісава Дзятл. Дзіва што ў яе сьляза сьлязу пабівая, калі нагаварылі на дзяўчука німаведама што. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 66). У старой сьляза сьлязу пабівая, а ім ходзь бы што. Яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁