Стрымаць сваё слова. Выканаць абяцанне. Галіна Сяргееўна стрымала сваё слова.
Парачаны Лід.
У адно слова гаварыць. Адзінадушна, згодна, несупярэчліва. Не ўсе гавораць у адно
слова. Парэчча Гродз. (СПЗБ-4, 486). Калі двое скажуць у адно слова, то прыйдзе шчэ
адна разёва. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-4, 256).
Як слова сказаць. Хутка, спраўна (рабіць што-н.). Рыська мой тожа такі ўдалы
хлапец, ён работу якую робя як слова сказаць і акуратна. Навасяды Ашм.
СЛОВАМ. Адным словам. 1. Пабоч. Карацей кажучы, завяршаючы сказанае. Адным
словам, падэйсны [ліхі, подлы] ён чалавек, гэты падэйсны чалавек капаецца пад табою,
хоча зрабіць ліха. Касцянева Шчуч. (СГВ, 324). Ну, адным словам, ужэ лякчэй было, як на
плячах насіці. Потым недзе другога гэдакаго коніка купілі, нейкія салдаты цягнулі
паранянаго. Квасоўка Гродз. (ДМГ, 43). Пажаніліся ў трыццаць шостым, вяселя згулялі,
я ў белай сукеньке была. З балем, усё як трэба, адным словам. Акмянеі Ашм. (ДМГ, 141).
Адным словам, усіх забралі немцы. Руда Яварская Дзятл. 2. Вельмі добры, выдатны. А той
зь Мінску разумны і харошы, адным словам хлопяц. Ліпск Лях. Ні пе, ні курыць, адным
словам хлопяц, ціпер мало такіх есьць. Бабіна Гродз. Хіба ён табе раўня, паглядзі, хлопяц
адным словам. Зарыца Гродз. (СНМ-2, 200). Дзеўка – адным словам, тулькі фэлер мае –
вугрэ на твары. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 37).
За словам у кішэню (у карман) не палезці. Ухв. Быць знаходлівым, дасціпным, не
стрымліваць сябе ў размове. Я маўчаць ні буду, за словам у кішэню ні палезу. Чарняўка
Шчуч. А еты Вовік малайчына, за словам у карман не палезе. Чарнявічы Бар. За словам у
карман не палезу. Малі Астр. (СПЗБ-4, 486).
СЛОВАХ. У двух словах сказаць і пад. Коратка, сцісла. Сваю думку выказаў у двух
словах. Шастакоўцы Шчуч.
СЛОВЕ. На адным слове трымацца. Зусім ненадзейна, нетрывала, нямоцна. Плот
на адным слове трымаецца, яго ні папраўляць, а рабіць занава трэба. Косцевічы Астр.
І як яны езьдзяць на гэтых мапедах, там у іх усё на адным слове трымаецца. Уселюб
Навагр.
СЛОВЫ. Каб чые словы ды Богу ў вушы (у божае вушка). Выкл. Выказванне
пажадання, каб збылося тое, пра што сказаў суразмоўца. Родненька ты мая, каб гэта твае
словы ды Богу ў вушы, то мо што і зьмянілася п. Парэчча Гродз. Як ладня ты кажаш, кап
твае словы ды ў божае вушка. Але ці зафша ты так думаеш, як кажаш? Бастуны Воран.
СЛОІК. Як слоік з плоту прапасці, знікнуць. Гумар. Бясследна, невядома дзе. Дзе ты
быў? Пайшоў і прапаў як слоік с плоту. Вострава Сл.
СЛОН. Як слон задаволены і пад. Жарт. Вельмі (задаволены). Давольны як слон.
Масты Маст. Гляджу – ідзе давольны як слон, значыць, удалося ўгаварыць. Жалудок
Шчуч. Ну што, атрымала пяцёрку і давольна як слон? Зэльва Зэльв.
Як слон па бутэльках хадзіць. Асудж. Няўклюдна, нязграбна, няспрытна. Памалу ш
ты, а то як слон па бутэльках, усе кветкі ўжо павытаўкаў. Бастуны Воран.
СЛОНІМЕ. Як у Слоніме танк выстраліць. Скеп. Ніколі не (будзе, адбудзецца
што-н.). Мусіць, Сьцяпан дадому прыдзе цьвярозы як у Слонімі танк выстраліць.
Сянькоўшчына Сл. ● Фразеалагізм заснаваны на неадпаведнасці з'яў. У Слоніме на
пастаменце ў якасці помніка пастаўлены танк у памяць аб Другой сусветнай вайне. Танк
натуральны, але непрыгодны для стральбы і ніколі не зможа выстраліць.
СЛОЎ. Слоў не жуе. Вельмі гаваркі, дасціпны ў размове. Ён слоў не жуе. Граўжышкі
Ашм. (СПЗБ-4, 486).
СЛОЎЦА. Як адрэзаў слоўца. Сказаў рэзка, катэгарычна. Размаўлялі, размаўлялі, а
потым як адрэзаў слоўца, што посьля самому брытка стала. Басіна Навагр.
СЛУЖКА. Служка ў ла´пцях. Няўхв. Чалавек, які слугуе каму-н., паслугач.
Выкарыстоўваецца ў адмоўным адказе на чыю-н. просьбу, загад. – Прынясі мне малаток
Дадатковыя словы
зяў
11 👁