што сьліна да губоў прынесла. Галынка Зэльв. (ЗНФ, 81). Дзіцяці таму дзясяты гадок,
ніколі ў тым Слонімі ні быў, а ты выпраўляяш. Гаворыш што сьліна да губ прынясе.
Чырвоны Бор Дзятл. (ЗНФ, 81). Малоціць як сячкарня, што сліна да губ прынясе. Дзеткі
Воран. Сядзіць, меля што сьліна да гуп прынясе, услухацца брытко. Нацавічы Маст. От,
трындоліш што сліна да гуп прынясе. Квасоўка Гродз. (СНМ, 146). Плешча, што сьліна
да губоў прынясе, а потым і каяцца, ды позно. Старына Маст. Галэндзіць, што сліна на
язык прынясе. Квасевічы Івац. (ДСК, 56). Што сьліна на языку пранесла, тое ты і
гаворыш. Вераб'евічы Навагр.
СЛІНКУ. Глытаць слінку. Зайздросна глядзець на што-н. спакуслівае, але
недаступнае. Ты, мой міленькі-даражэнькі, ні глытай сьлінку, а схадзі да бацькі і папрасі,
каб ён і табе купіў ровар, то ні трэба будзя папрашайнічаць. Жукоўшчына Дзятл.
Слінку пускаць па кім. Марыць, імкнуцца завалодаць кім-н., хто (звычайна
дзяўчына) з'яўляецца прывабным, спакуслівым. Зінка лёгкая на ўторы, па ёй вунь колькі
мужчынаў слінку пуская. Чамяры Сл. (ЖНСл., 188).
СЛОВА. Даць слова. Цвёрда абяцаць што-н., запэўніваць у чым-н. Даў слова, што
больш не будзе. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-2, 32). Коль слова даў, та трэбо трымацца,
а ні пяціцца назад. Парэчча Гродз. (СНМ-2, 192). Я мушу гэта зрабіць, бо даў слово.
Карозічы Гродз. (СНМ-2, 137).
Закінуць слова за каго. Папрасіць, пахадайнічць за каго-н. перад кім-н. Калі пайдзеш
да прасядацяля, дык закінь там слова і за мяне. Грынкі Свісл.
Ні слова не сказаць. Зусім нічога. Пасунуўсё як сугнет, ні сказаўшы ні слова. Беражна
Карэл. (НЛ, 163).
Слова адвярнуць. Адгукнуцца, сказаць што-н., уступіць у размову з кім-н. Чаго
ты маўчыш, што табе слова цяшка адвярнуць? Белазораўцы Іўеў. (ЗНФ, 65).
Ганаровая стала цяперачы наша Танька, сустрэнься, дык і слова ні адверня. Дакудава
Лід. (ЗНФ, 65). А чаму ты прайшоў і слова ні адвярнуў? Нача Воран. (ЗНФ, 65).
Слова выхапіць чыё. Апярэдзіўшы, сказаць тое, што хацелася сказаць каму-н. Ты,
Рая, маё слово выхапіла. Як сяраўно адной галавой думалі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 65).
– Што ты паўтараяш за ім, як папугай? – Я ні паўтараю. Гэто ён маё слово выхапіў.
Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 65).
Слова выцягнуць з каго. Прымусіць гаварыць каго-н. З яго слова выцягнуць цяшка –
усё маўчыць. Малі Астр. (СПЗБ-5, 386).
Слова даць. Гл. даць слова.
Слова закон у каго. Чыё-н. выказванне абавязковае, канчатковае, непахіснае. У яго
слово закон, ён слоў на вецяр ні пуская. Хадзілоні Шчуч.
Слова за слова. Спрачаючыся, пярэчачы адзін аднаму (пасварыцца). Слова за слова
і хлопцы схапіліся ўгрудкі. Жупраны Ашм. (СГВ, 498).
Слова не абярнуць. Маўчаць, быць маўклівым. Маўмыга, слова не аберня. Аўсто
Івац. (ДСК, 133).
Слова не выб'еш (не выціснеш, не выцягнеш) з каго. Хто-н. маўклівы, негаваркі,
не хоча гаварыць. Гэта такі поцемак, зь яго слова не выб'еш. Міклашы Дзятл. (СГВ, 369).
Нямкіня гэта хіба скажа – слово з яе ні выцісняш. Чамяры Сл. (ЖНСл., 183). Такая дачка
мая зацінлівая, слова ні выцягняш, як затнецца. Баравікі Сл. (СГВ, 164).
Слова не ў куст кінуць. Ухв. Сказаць праўдзіва, правільна, дакладна. Маці слова не ў
куст кінула, я ўсё праверыў, так яно і ёсь, як яна сказала. Астравец Астр.
Слова па слове разгаварыцца. Паступова, па меры развіцця гаворкі. Слова па слове
разгаварыліся, і не заўважылі, як вечар прайшоў. Слонім Сл.
Слова свята чыё. Чый-н. загад, абяцанне канчатковае, абавязковае, непахіснае. Мая
маці што сказала, тоя трэба рабіць, бо яе слово сьвято. Саленікі Карэл. (СГВ
Дадатковыя словы
верабевічы, выбеш, зяўляецца
11 👁