прыходзіць аўтобус, калі адыходзіць. Пагранічны Бераст. Лазіць паўгадзіны і ні можа
знайсьці, сьлепанда курына! Я во адзін рас вокам кінула і зразу ўбачыла. Бабіна Гродз. Аля
ты й сляпанда курыная: гэта ш соль, а ні цукар. Пеляса Воран. Сьляпанда курача! Чуць
на шчыраго [баравіка] ні наступіў. Старына Маст. Вар. слепанда (слепандзя, слепяндзя)
курыная (курача).
СЛЕПАНДЗЯ. Слепандзя курыная. Іран.-асудж. Чалавек, які не бачыць, не
заўважае што-н., каго-н. Ён сьлепандзя курыная, не заўважае нічога. Макараўцы Бераст.
Да вунь жа яно ззаду, сьлепандзя ты курыная! Паляны Ашм. Сьлепандзя курыная, тры
разы прайшла каля хусткі і ні бачыш яе. Мацвееўцы Ваўк. Вар. слепанда (слепандзя,
слепяндзя) курыная (курача).
СЛЕПАТА. Курыная слепата. Бат. Казялец, кураслеп. Курыная сьлепата
разраслася па ўсёй сялібя. Морына Іўеў. (МСГВ, 253). Курыную сьлепату не даюць есьці
курам. Харосіца Навагр. Усё балото пажаўцело, хіба курына сьляпата расьцьвіла.
Мацвееўцы Ваўк. Курыная слепата цвіце вясной. У яе жоўтыя дробныя бліскучыя кветкі,
яна ядавітая. Заполле Івац. (ДСК, 119). Па балоці адна курыная слепата жаўціць, травы
зусім німа. Кавалічы Гродз. (СНМ-2, 118). Вар. курыная (курача) слепата (слепята).
СЛЕПАТОЙ. Лезці слепатой у вочы. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць.
Адчапіся ад міне са сваімі дурнымі разгаворамі, а то лезяш сьляпатой у вочы. Пеляса
Воран. Унук яе ну проста сьляпатой у вочы лезя, ну ні дасьць пагаварыць. Першамайск
Шчуч. Як выпье, то сьлепатою лезя ў вочы, нешта даказаць хоча. Чудоўшчына Дзятл.
Вар. сляпіцай (сляпцом, слепатой, слепаком) у вочы лезці.
Слепатой у вочы лезці. Гл. лезці слепатой у вочы.
СЛЕПЯНДЗЯ. Слепяндзя´ курыная. Іран.-асудж. Чалавек, які не бачыць, не
заўважае што-н., каго-н. Сьлепяндзя ты курына! Та ш пад носам ляжыць шапка, а ты ні
бачыш. Мацвееўцы Ваўк. Вар. слепанда (слепандзя, слепяндзя) курыная (курача).
СЛЕПЯТА. Курача слепята. Бат. Казялец. Курача слепята натта пякушчая, хай
троху ў руках пабудзе, і рукі горкія. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 213). Вар. курыная
(курача) слепата (слепята).
СЛЁЗЫ. Адальюцца слёзы каму чые. Хто-н. паплаціцца за прычыненае зло. Усё адно
адальюцца ім сьлёзы нашыя. Казакоўцы Маст.
Горкія слёзы ліць. Моцна плакаць. Каб яна не томіла яго – дзіця, дай мне яго, яно
горкія слёзы льець. Валеўка Навагр. (СПЗБ-5, 104).
Каціныя слёзы. Вельмі малая колькасць чаго-н. Можаш сама выпіць гэтыя каціныя
сьлёзы, а мне лі, як і ўсім. Вялікія Эйсманты Бераст.
Кукушкіны слёзы. Бат. Балотныя кветкі. На балоце многа кукушкіных слёз расьце.
Гагарына Навагр. (СГВ, 224).
Ліць слёзы. Плакаць. Праз тры гады я хварэла. Праз чатыры ліла слёзы. Паляцкішкі
Воран. (СПЗБ-4, 78). Сеў хлапец каля гэтага каменю і пачаў сьлёзы ліць. А тут пяруны
пачалі страляць, дождж уліў. Альхоўка Астр. (ДМГ, 221). Вар. ліць слёзы (слязьмі).
Слёзы ліць. Гл. ліць слёзы.
Слёзы пусціць. Заплакаць. Паглядзі, ужо губы склала, а зарас і сьлёзы пусьціць.
Купіск Навагр. (ЖНС, 108).
У слёзы. Пачаць плакаць. Маладзіца тут у сьлёзы, бэсьціць мужа і кляне, а бадай яго
пагрозы, вокам ласкі ні зірне. Эйтуны Лід. (ДМГ, 232).
СЛІНА. Што сліна да губы (да губ, да губоў, на язык, на языку) прынясе
(прынесла) плесці, вярзці, гаварыць і пад. Асудж. Зусім не думаючы і абы-што. Слухайця
вы яго, лайду [балбатуна]. Ён заўша [заўсёды] пляце што сьліна да губы прынясе.
Крапіўніца Свісл. (ЗНФ, 81). Ні лемзай, чаго ні трэба, прывык ляскаць, што сьліна да гуп
прынясе. Бершты Шчуч. (ЗНС, 45). Ай, я ёй ні веру, яна як завядзецца, так вярзе што
сьліна да губоў прынясе. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 81). Кап што добрая сказаў, а то плёў
9 👁