Як (чыста) слата прыстаць, прычапіцца і пад. Няўхв. Неадчэпна, назойліва. Прычапілася да мяне як слата. Тухавічы Лях. (СПЗБ-4, 479). Напалі як слата свінні на бульбу. Жылі Іўеў. (СПЗБ-4, 479). Камарэ напалі – чысто слата. Стральцы Гродз. (СПЗБ-4, 479). СЛАТОЙ. Лезці слатой у вочы. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Не лезь слатою ў вочы. Заполле Івац. (ДСК, 212). Абрыдзіла, абганіла, а зара слатою ў вочы лезя. Аўсто Івац. (ДСК, 15). Ты, відаць, хочаш па пыцы атрымаць, лезяш слатою. Альшаніца Івац. (ДСК, 193). Што за баба! Лезя слатою ў вочы, хоць с хаты выганяй. Старына Маст. Аччапіся! Слатой у вочы лезяш! Ваўкавічы Навагр. Слатой у вочы лезіць: дай і дай! Косцевічы Астр. СЛЕД. І след прастыў каго. Хто-н. бясследна знік, уцёк, схаваўся. Я тут сяджу, расьпінаюся, а яго і сьлет прастыў. Смільгіні Воран. Хацела яму пару ласкавых сказаць, а яго і сьлет прастыў. Каменка Шчуч. Глянуў у акно – стаяць тры звярэ, велькія, сытыя, харошыя, з доўгімі вушамі, напэўна, ласе. Выскачыў на двор, а іх і сьлет прастыў. Жыбарты Дзятл. (СБНФ, 119). А я шукаю, шукаю Зінку, а яе і сьлет прастыў. Калеснікі Бераст. (СГВ, 594). Я толькі павярнулася сказаць слова, а яго ўжо і сьлет прастыў. Малыя Эйсманты Бераст. Як мы павадзіліся, Марылі і сьлет прастыў у нашым доме. Семернікі Ашм. (СГВ, 607). Ззымаў тато велькі рой, асадзіў у новы ўлей, а назаўтро яго і след прастыў, паляцеў. Ласосна Гродз. (СНМ-2, 16). У той след ісці. Неадступна за кім-н. Я ішла ў той сьлет за бацькам, а за мной ужо завея замятала сьляды, і адразу стала ні відаць. Пеляса Воран. Як след. Належным чынам; так, як і трэба (рабіць, зрабіць што-н.). Апраніся ты як сьлед, а то ходзіш пёнтры павыпускаўшы. Геранёны Іўеў. (СГВ, 357). Чаму ты не сказаў мне ўчэсьняй, што прыедуць да нас госьці, трэба б было як сьлед нашыкавацца. Старая Дубавая Гродз. (СГВ, 518). Усе бярвёны ў зрубе добра самшоныя, мох клалі як сьлет. Лазы Воран. (СГВ, 423). Ідзі апраніся як сьлет, а то выскачыў на людзі такі расьцялешаны. Жупраны Ашм. (СГВ, 412). Чаму ты наспод надзеў сарочку? Надзень як сьлет. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 285). Цяпер на гуліцы ні пачуяш лайкі, бабы ні сварацца, бо кожна за работу ўзялася як сьлет, няма калі лайкацца. Сямёнавічы Дзятл. (СГВ, 231). СЛЕДАМ. Следам за дзедам. Ісці ўслед за кім-н. Пасядзела п у хаці, дык не, сьледам за дзедам. Грынкі Свісл. СЛЕДУ. І следу няма чаго. Што-н. знікла, цалкам страціла прыкметы свайго існавання. Тато казаў, што за сялом сакарэ раслі, а ціпер іх і сьледу німа, альшына парасла. Свіслач Гродз. У майго дзіцяці было загараво, кінулася да бабоў, то адкінулі, зара і следу німа таго загарава. Альшаніца Івац. (ДСК, 18). Кап і следу не было чыйго дзе. Няўхв. Выказванне катэгарычнага патрабавання, каб хто-н. знік і больш тут не паказваўся. Гані гэту пошасць с хаты, кап тут іх і следу ні было. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 180). СЛЕПАКІ. Заліць слепакі´. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Ну, ужэ зноў заліў сьлепаке, чуць ногі валачэ. Дарагляны Маст. Хадзіў мой на вясельля паглядзець, ды гэтак заліў сьлепакі, што ледво на возі прыцянулі. Зачэпічы Шчуч. Калі ўжо заліў сьлепаке, то не мяшай, ідзі ўвярніся і сьпі. Райца Карэл. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрыны, зрэнкі, слепакі). СЛЕПАКОМ. Слепаком у вочы лезці. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць. Ні дасьць пасядзець, сьлепаком у вочы лезя, і рады німа. Красулі Шчуч. Чаго ты сьлепаком у вочы лезяш?! Студзенікі Свісл. Вар. сляпіцай (сляпцом, слепатой, слепаком) у вочы лезці. СЛЕПАНДА. Слепанда´ курыная (курача). Іран.-асудж. Чалавек, які не бачыць, не заўважае што-н., каго-н. Сьляпанда ты курыная! Во ляжыць на лаўцы хлеп, а ён лезя недзя, шукая чорт ведая дзе. Будзёнаўка Ашм. Алі я й сьляпанда курына, нічого ні бачу, калі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяным
10 👁